Салезіяне запрашаюць моладзь на вечарыну «Андрэйкі 2023», якая пройдзе ў суботу 2 снежня ў сталічным салезіянскім араторыі пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранка).
Сёлетняя вечарына арганізуецца ў стылі «мазгабой».
Каб узяць у ёй удзел, неабходна зарэгістраваць сваю каманду анлайн да 29 лістапада па спасылцы.
Пачатак гульні – 19.00 (араторый будзе адчынены з 18-й гадзіны)
Адрас: салезіянскі араторый імя святога Яна Боско, г. Мінск, вул. Пляханава, 28/1.
для друку