Усе навіны

У Віцебскай катэдры адзначылі 400-годдзе мучаніцкай смерці святога Язафата Кунцэвіча

Што можа сучасны чалавек сказаць пра асобу, якая жыла 400 год таму назад? Што можа распавесці пра  таго, хто трагічна закончыў жыццё на нашай віцебскай зямлі… Адказы на гэтыя пытанні прагучалі ў літаратурных творах і малюнках удзельнікаў конкурсу “неВЯДОМЫ ЗАСТУПНІК”, які прысвечаны 400-годдзю мучаніцкай смерці святога Язафата Кунцэвіча. Святы Язафат Кунцэвіч з’яўляецца апекуном Віцебскай дыяцэзіі, літургічны ўспамін якога прыпадае на ...

Читать далее »

Духоўна-музычным святкаваннем адзначаць у Віцебску заканчэнне Літургічнага года

Урачыстасцю Хрыста Валадара Сусвету заканчваецца Літругічны год у Касцёле. З гэтай нагоды 26 лістапада і з натхнення св. Цэцыліі ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбудзецца духоўна-музычнае святкаванне. У праграме: — канферэнцыя на тэму «Удзел у пераможным Хрыстовым Валадарстве» — арганныя творы Іагана Баха і Дэніса Бэдара Пачатак — 10.30. Уваход вольны.

Читать далее »

У студзені ў Мёрах пройдзе дыяцэзіяльны фестываль каляднай песні «Зорка Бэтлеема»

Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах запрашае да ўдзелу ў дыяцэзіяльным фестывалі каляднай песні «Зорка Бэтлеема», які адбудзецца 4 студзеня 2024 года. Конкурс праводзіцца ў двух узроставых катэгорыях: дзеці (да 12 гадоў); моладзь (13-17 гадоў) Па намінацыях: сола; гурт; інструментальная творчасць. Да ўдзелу запрашаюцца творчыя калектывы ад парафій. Працягласць выступлення не павінна перавышаць 20 хвілін. Удзельнікам конкурсу неабходна прайсці ...

Читать далее »

Святы Айцец заклікае на ўсіх узроўнях цаніць грамадскую ролю бацькоў

“Сёння культурны кантэкст не спрыяе адукацыйнай місіі бацькоў, прынамсі ў Еўропе. Фактычна ён пазначаны этычным суб’ектывізмам і практычным матэрыялізмам”, — лічыць Папа Францішак. 11 лістапада 2023 года ў Ватыкане Папа сустрэўся з удзельнікамі генеральнай асамблеі і канферэнцыі Еўрапейскай бацькоўскай асацыяцыі (European Parents’ Association). “Стаць бацькамі – адна з самых вялікіх радасцей у жыцці. Гэта выклікае ў пар новую энергію, імпульс ...

Читать далее »

Фанфары святому Губерту. Успамін апекуна паляўнічых адзначылі ў Лепелі

Гук паляўнічага рога, брэх паляўнічых сабак і ганчакоў, людзі ў палявой форме, малітва да святога Губерта, шмат гасцей – так на Лепельшчыне адзначылі свята сустрэчы з прыродай. А 8 гадзіне раніцы ў касцёле Святога Казіміра ўпершыню прайшло набажэнства ў гонар святога Губерта, нябеснага апекуна паляўнічых, леснікоў, рыбаловаў і ўсіх тых, чыя праца звязана з лясной гаспадаркай. Касцёл праводзіць гэтае мерапрыемства ...

Читать далее »

Разважанне на ўрачыстасць св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, галоўнага апекуна Віцебскай дыяцэзіі

Евангелле Ян 17, 20–26 У той час: Езус узняў вочы свае да неба і маліўся такімі словамі: Ойча святы, не толькі за іх прашу Я, але і за тых, хто паверыць у Мяне паводле слова іхняга, каб усе былі адно, як Ты, Ойча, ува Мне, і Я ў Табе, каб і яны былі ў Нас, каб паверыў свет, што Ты ...

Читать далее »

У Жупранах адбыўся з’езд салезіянскіх міністрантаў

З 27 па 29 кастрычніка ў в. Жупраны (Ашмянскі р-н, Гродзенская вобл.) адбыўся з’езд міністрантаў з салезіянскіх парафій Беларусі. На з’ездзе прысутнічалі 43 хлопцы са Смаргоні, Мінска, Бараўлянаў і Жупранаў. Адказнымі за з’езд салезіянамі былі кс. Артур Ляшнеўскі і кс. Аляксандр Мятліцкі. З’езд распачаўся ў пятніцу інтэграцыйнай забавай, адарацыяй ў інтэнцыі міру ва ўсім свеце і начной гульнёй. У суботу ...

Читать далее »

Увясну выйдзе новая кніга пра жыццё Папы Францішка

«Жыццё. Мая гісторыя ў Гісторыі» – пад такім загалоўкам вясной 2024 года выйдзе ў свет кніга, у якой асабістыя падзеі з жыцця Папы пераплятаюцца з гістарычнымі падзеямі XX стагоддзя і сучаснасці. Кніга «Жыццё. Мая гісторыя ў Гісторыі» выйдзе ў нью-ёркскім выдавецтве HarperCollins, якое 7 лістапада 2023 года анансавала публікацыю. Яна з’явіцца ў кнігарнях шэрагу краін Еўропы і Амерыкі: Бразіліі, Вялікабрытаніі, ...

Читать далее »

Кардынал Шонбарн: найбольш значнай тэмай Сінода стаў пераход ад Я да Мы

Кардынал Крыстаф Шонбарн станоўча выказаўся адносна ўдзелу жанчын і свецкіх католікаў у сесіі XVI Генеральнай асамблеі Сінода Біскупаў у Ватыкане, а таксама падкрэсліў, што Еўропа “больш не з’яўляецца цэнтрам” Каталіцкага Касцёла. Акрамя 360 біскупаў у Сінодзе прынялі ўдзел 54 жанчыны і іншыя не-біскупы. “Кожны ўносіць свой уклад. За кожным сталом сядзелі жанчыны”, — падкрэсліў іерарх у інтэрв’ю для кёльнскай радыёстанцыі ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для мужчын пройдуць у лістападзе ў Мядзелі

Запрашаем мужчын і юнакоў прыняць удзел у духоўных практыкаваннях на тэму “Якім я ўяўляю сабе Бога Айца?”, якія адбудуцца з 17 па 19 лістапада 2023 года ў касцёле Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі (вул. Міра 6). Рэкалекцыі будзе праводзіць вікарый парафіі св. Андрэя Баболі ў Полацку кс. Алег Хмылко. Святар запрашае разам паразважаць над вобразам Бога Айца і знайсці сапраўдную ...

Читать далее »