Усе навіны

Папа Францішак нагадаў пра важнасць твораў мастацтва для евангелізацыі

Пантыфік нагадаў, што помнікі гісторыі і мастацтва, якія захоўваюцца ў Ватыкане, з’яўляюцца не толькі турыстычнымі славутасцямі, але сведчаць пра пераход Бога праз свет і даюць надзвычайныя магчымасці для евангелізацыі. “Прыгажосць мастацтва з’яўляецца адлюстраваннем гарманічнай еднасці паміж чалавекам і Богам”, — сцвердзіў Папа Францішак у пасланні да ўдзельнікаў канферэнцыі з нагоды 100-годдзя дзейнасці Пастаяннай камісіі па ахове гістарычных і мастацкіх помнікаў ...

Читать далее »

Пантыфік на ватыканскім паказе фільма пра вайну ва Украіне

21 лістапада 2023 года вечарам Папа Францішак паўдзельнічаў у ватыканскім паказе дакументальнага фільма пра вайну ва Украіне. Стужку Яўгена Афінееўскага «Свабода ў агні: барацьба Украіны за свабоду» ў Новай сінадальнай зале разам з Папам глядзелі дыпламаты, уключаючы пасла Украіны пры Святым Пасадзе, а таксама італьянскія і замежныя госці. Святы Айцец застаўся да канца прагляду і пасля хвіліны маўчання, праведзенай у ...

Читать далее »

Папа занепакоены сітуацыяй Касцёла ў Германіі

“Я таксама падзяляю занепакоенасць шматлікімі канкрэтнымі крокамі, якія цяпер рэалізуе значная частка мясцовага Касцёла”, — напісаў Папа ў асабістым лісце чатыром нямецкім каталічкам, каментуючы сітуацыю вакол нямецкага Сінадальнага шляху. У тэксце, апублікаваным у штодзённіку Die Welt, Папа Францішак крытыкуе стварэнне Сінадальнай камісіі, якая павінна падрыхтаваць увядзенне Сінадальнай рады – кансультатыўна-вырашальнага органа. Ён падкрэслівае, што такі орган не можа быць узгоднены ...

Читать далее »

Дзень засяроджання для духавенства Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў у Гродне

20 лістапада ў Гродне адбыўся дзень засяроджання для духавенства і законных сясцёр, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі. Законныя сёстры сабраліся на адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і выслухалі канферэнцыю, прысвечаную тэме развіцця духоўнага жыцця, у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкім). Святары выслухалі ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі канферэнцыю на тэму літургіі – крыніцы ўсялякіх ласк і дароў Духа Святога. ...

Читать далее »

Пантыфік у Сусветны дзень бедных: станем дарам для іншых людзей

Стаць дарам для іншых людзей у грамадстве, абыякавым і заклапочаным сваімі справамі, — заклікаў Папа падчас святой Імшы з нагоды Сусветнага дня бедных, якая прайшла 19 лістапада 2023 года ў Ватыкане. Папа Францішак падкрэсліў у гаміліі, што беднасць – гэта скандал, на які трэба адказаць, наследуючы пасланне Евангелля, што заклікае хрысціян дзяліцца хлебам і множыць любоў, не заставацца абыякавымі да ...

Читать далее »

Необычная икона Божьей Матери появилась в костёле в Столбцах

Перед праздником Девы Марии Остробрамской, который отмечается 16 ноября, копия одноименной иконы была установлена над входом в римско-католический храм святого Казимира в Столбцах.  Икона выполнена в необычной технике — она написана высокотемпературными пигментами на керамической плитке. Как создавался образ на разных этапах, в деталях рассказал художник Андрей Дубинин. Он опубликовал на своей странице в соцсети фото с описанием каждого этапа: ...

Читать далее »

На Андрэйкі мінскія салезіяне запрашаюць моладзь на вечарыну ў стылі «мазгабой»

Салезіяне запрашаюць моладзь на вечарыну «Андрэйкі 2023», якая пройдзе ў суботу 2 снежня ў сталічным салезіянскім араторыі пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранка). Сёлетняя вечарына арганізуецца ў стылі «мазгабой». Каб узяць у ёй удзел, неабходна зарэгістраваць сваю каманду анлайн да 29 лістапада па спасылцы. Пачатак гульні – 19.00 (араторый будзе адчынены з 18-й гадзіны) Адрас: салезіянскі араторый імя ...

Читать далее »

Хрысціяне і будысты: сем крокаў да вылячэння чалавецтва і Зямлі

У Тайландзе завяршыўся VII будысцка-хрысціянскі калоквіум, які праходзіў з 13 па 16 лістапада 2023 года. Яго ўдзельнікі падрыхтавалі сумесную дэкларацыю, у якой пералічылі сем напрамкаў сумеснай дзейнасці. У час, калі чалавечая сям’я і планета сутыкаюцца з глабальнымі праблемамі, нельга паддавацца адчаю, а несці прамень надзеі засмучанаму чалавецтву, — гаворыцца ў заключнай дэкларацыі VII будысцка-хрысціянскага калоквіума, які прайшоў у Бангкоку 13-16 ...

Читать далее »

Святы Айцец адведаў духавенства і бедных на ўскраіне Рыма

Увечары 16 лістапада 2023 года Папа Францішак здзейсніў візіт у рымскую парафіі Найсвяцейшай Марыі Маці Гасціннасці, якая знаходзіцца на ўсходзе горада, у адной з самых аддаленых ускраін італьянскай сталіцы. Святы Айцец сустрэўся з духавенствам, якое працуе ў гэтай частцы Рыма, а затым адведаў дабрачынны цэнтр для сем’яў у нястачы. Размова Папы са святарамі працягвалася амаль паўтары гадзіны. У ёй бралі ...

Читать далее »

Маці Божая Будслаўская – цяпер і з беларусамі ў Варшаве

У капліцы касцёла святога Аляксандра ў Варшаве, дзе збіраецца на малітву супольнасць беларускіх католікаў, усталявана копія абраза Маці Божай Будслаўскай – апякункі Беларусі. Цяпер гэты абраз будзе знаходзіцца побач з копіяй іконы Маці Божай Чанстахоўскай – апякункі Польшчы. Копія беларускага абраза была напісана яшчэ на ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай, якая сёлета адзначалася 1 ліпеня, і затым была дастаўлена ў Варшаву. ...

Читать далее »