Пытанне святару

Ці моліцца Касцёл аб пакаранні для грэшнікаў?

«Хвала Хрысту! Чаму Касцёл цяпер моліцца аб “справядлівым Божым пакаранні” для тых, хто распачаў вайну, або для ворагаў Касцёла? На працягу гісторыі Касцёла было гэтулькі мучанікаў, усе яны маліліся аб прабачэнні для сваіх катаў, аб іх навяртанні. Наш Пан Езус Хрыстус моліцца на крыжы аб прабачэнні для тых, хто Яго прыбівае. У Новым Запавеце я не сустракала малітвы аб пакаранні. ...

Читать далее »

Ці можна займацца творчасцю (вышываць, вязаць) у нядзелю, калі гэта ў задавальненне і з’яўляецца адпачынкам?

Ці можна займацца творчасцю (вышываць, вязаць) у нядзелю, калі гэта ў задавальненне і з’яўляецца адпачынкам? Адказвае кс. Юрый Бяганскі. Каб адказаць на пастаўленае пытанне, успомнім спачатку, як гучыць трэцяя запаведзь Божая: “Памятай дзень святы святкаваць”. Святкаванне ў людзей – важны элемент. Няма ніякай рэлігійнай традыцыі, у якой не было б святкавання святаў. Для кожнага хрысціяніна асноўным святам з’яўляецца нядзеля. Нядзеля ...

Читать далее »

Ці грэх карыстацца кантрацэптывамі?

“Хвала Иисусу Христу! Хочу спросить у вас совета. Я живу в венчаном браке с мужем, и мы используем контрацепцию – презерватив (мне 39 лет, двое детей, больше не планирую, есть риски по здоровью). Препятствует ли это (контрацепция) мне приступать к Причастию?” – Прапаную Вам самой адказаць на гэтае пытанне, якое змяшчае ў сабе вельмі істотную справу – разуменне ўвогуле сутнасці ...

Читать далее »

Як вярнуцца да жыцця ў веры ў Хрыста пасля захаплення эзатэрыкай?

Адказвае кс. Віктар Ханька Адказваючы на пытанне пра эзатэрыку, хацелася б забегчы наперад, а менавіта, зыходзячы з любога граху, як увайсці ў асабістыя адносіны з Панам. Эзатэрыка сыходзіць сваімі каранямі ў антычнасць. Прайшоўшы праз стагоддзі, гэтая згуба атруціла многія чалавечыя душы і працягвае гэта рабіць да гэтага часу. Эзатэрыка ўключае ў сябе астралогію, ёгу, магію, тэасофію і многія іншыя ілжэвучэнні. ...

Читать далее »

Калі і як быў напісаны Стары Запавет?

«Адкажыце, калі ласка, на пытанне: «Калі і як быў напісаны Стары Запавет? Чаму ён сёння важны для нас? Дзякуй вялікі за адказ» Ваш пастаянны чытач Ян На пытанне адказвае кс. Валерый Марціноўскі, доктар тэалогіі: – Стары Запавет (46 кніг) быў напісаны прыкладна паміж X і I стагоддзямі да н.э., Новы Запавет (27 кніг) – у 50-100 гг. н.э. Назвы “Стары ...

Читать далее »

Ці можна спавядацца праз Скайп?

«Хвала Хрысту! Я хацеў бы задаць пытанне святару. Я працую ў іншай краіне ўжо каля двух месяцаў. Святую Імшу слухаю і малюся праз Радыё Марыя. Адкажыце, калі ласка, ці можна мне спавядацца ў святара праз Скайп ці іншыя сеткі? На жаль, я не ведаю мовы краіны, у якой цяпер працую». На пытанне адказвае кс. Аляксей Ляшко, Афіцыял Біскупскага Суда Віцебскай ...

Читать далее »

Цi можа мацi часткова ўчынiць акт хросту без святара, калi яе нованароджанае дзiця знаходзiцца ў небяспецы па прычыне хваробы?

Цi можа мацi часткова ўчынiць акт хросту без святара (перажагнаць i тры разы палiць вадой галаву немаўляцi са словамi: “Я цябе хрышчу ў iмя Айца i Сына, i Святога Духа”), калi яе нованароджанае дзiця знаходзiцца ў небяспецы па прычыне хваробы i яшчэ не было ахрышчана, а потым паведамiць аб гэтым святару i ўчыніць поўны акт хросту, як належыць, у касцёле? ...

Читать далее »

Чаму было дзейсным бласлаўленне Якуба?

“Адкажыце, калі ласка, чаму было дзейсным бласлаўленне Якуба, хоць ён выманіў яго праз падман у Эзава?” Ян – Гэтае пытанне закранае некалькі аспектаў, але найперш тое, ці сапраўды быў падман, і якая ступень віны ў гэтай сітуацыі чалавека, а якая тут педагогіка Божай вернасці абяцанням, нягледзячы на людскі грэх… Запрашаю яшчэ раз зірнуць на сітуацыю і абставіны, што суправаджаюць біблійнае ...

Читать далее »

Як гэта магчыма, што чалавецтва пайшло з адной пары?

“Адкажыце, калі ласка, як так стала магчыма, што чалавецтва пайшло з адной пары?” Ян – Гэтае пытанне датычыць пачатку існавання чалавечага роду, што да сённяшняга дня застаецца таямніцай, наблізіцца да якой дапамагаюць тэорыі, але не догмы. Дагэтуль Каталіцкі Касцёл выразна не здагматызаваў пытання пра паходжанне чалавецтва з адной пары, паколькі ў кампетэнцыі Касцёла знаходзяцца перш за ўсё справы веры і ...

Читать далее »

Ці ўплывае абранае імя на далейшы лёс дзіцяці?

Ці ўплывае абранае імя на далейшы лёс дзіцяці? Як правільна выбраць імя для дзіцяці? Адказвае кс. Андрэй Каўшук Канечне, абранае для дзіцяці імя не ўплывае на яго лёс, бо на гэта ўплывае толькі адкрытасць чалавека на Божую ласку, але яно мае велізарнае значэнне. Перш чым даць дзіцяці імя, варта даведацца, як гэта рабілі людзі Бога ў часы патрыярхаў і прарокаў, ...

Читать далее »