«З 90-х гадоў амаль пастаянна бываю на святой Імшы. Заўсёды перад Імшой молімся на ружанцы. Помніцца, раней людзі не дазвалялі прапускаць пры малітве разважанні. Можа, цяпер Касцёл дазваляе называць толькі таямніцу, не акцэнтуючы ўвагу на разважаннях?» Ванда На пытанне адказвае кс. Аляксей Ляшко, афіцыял Біскупскага Суда ў Віцебску. — Трэба заўважыць, што святы Людвік Марыа Грыньён дэ Манфор (1673-1716), святар, ...
Читать далее »Пытанне святару
Ці можна на хрысціянскіх знаках (крыжыках/медальёнах) з адваротнага боку рабіць гравіроўку?
Ці можна на хрысціянскіх знаках (крыжыках/медальёнах) з адваротнага боку рабіць гравіроўку, якая не мае дачынення да хрысціянства, напрыклад: “Дарагому N у юбілей 60-годдзя ад …”? Ці гэта будзе блюзнерствам? Адказвае кусташ санктуарыя ў Тракелях кс. Юрый Бяганскі. Прысвячэнне – кароткая форма маўлення, скіраваная да таго, каму штосьці дораць, тым, хто дорыць, паведамленне пра прысвячэнне новай святыні ці місійнага крыжа, а ...
Читать далее »Ці імя Сяргей – каталіцкае?
«Хвала Хрысту! У 1981-м годзе ў мяне нарадзіўся сын. Ва ўзросце прыкладна сямі дзён ён быў ахрышчаны без маёй прысутнасці дома ў праваслаўнага святара ў г. Магілёве. Пры хросце атрымаў імя Сяргей. Я доўгі час знаходзілася ў бальніцы пад наглядам урачоў. Па прыездзе дадому мае родныя схілілі мяне да думкі, што імя ў сына не каталіцкае, таму я зарэгістравала яго ...
Читать далее »Ці можна пасля смерці блізкага чалавека на працягу года ажаніцца/выйсці замуж?
Адказвае кс. Павел Белонос. Каб адказаць на гэта пытанне, варта разгледзець два асноўныя пытанні. Што такое сужэнства? Касцёл вучыць, што сужэнства – гэта саюз, праз які мужчына і жанчына ўстанаўліваюць паміж сабой супольнасць усяго жыцця (пар. ККП 1055). Заключыць такі саюз могуць мужчына і жанчына, ахрышчаныя, якія маюць права ўзяць шлюб, дабравольным чынам выражаюць сваю згоду (ККК 1625) i не ...
Читать далее »Ці можна не захоўваць пост жанчыне пасля нараджэння дзіцяці?
Адказвае кс. Яўген Ціхан Калі спытаць у вернікаў, у чым заключаецца пост, найчасцей гучыць адказ: “Не есці мяса”. Аднак кананічнае права Кастёла ў кан. 1249 акрэслівае пост як асаблівую малітву, учынкі з пабожнасцю і любоўю, больш дбайнае выкананне абавязкаў, а таксама дабравольныя пастановы і ўстрыманне паводле прапісаных нормаў. Што датычыцца посту як устрымання ад ежы, на працягу ўсяго года кожную ...
Читать далее »У чым заключаецца шлях звычайнага чалавека да святасці?
Для чаго чалавек нараджаецца на свет? Для чаго мы жывем? Уся гісторыя чалавецтва — гэта няспынны пошук адказу на гэтыя фундаментальныя пытанні. Кожны разумее, што ад адказу на пытанне пра сэнс (мэту) жыцця залежаць усе іншыя адказы, планы, дзеянні асобы. Чым больш выразна мы разумеем сэнс нейкай справы, тым больш яна нас матывуе (гл. Флп 3, 8–11). Пра святасць разважае ...
Читать далее »Ці будзе грахом не перахрысціцца публічна каля капліцы ці касцёла з-за баязлівасці?
Знак крыжа, які робім, праходзячы міма капліцы ці касцёла, – гэта выраз нашай асабістай набожнасці. У такой сітуацыі магчымы розныя спосабы ўшанавання Пана Бога (напрыклад, знак крыжа, схіленне галавы, прамаўленне кароткай малітвы і да т. п.), і кожны вольны выбраць нейкі знешні жэст і/або ўнутраны ўчынак. Калі мы не маем звычкі хрысціцца, праходзячы міма касцёла, то трывога з-за таго, што ...
Читать далее »Як правільна ставіцца да адчування, што не выконваеш свае абавязкі перад Богам і блізкімі?
Як пазбавіцца ад самабічавання? Як правільна ставіцца да адчування, што не выконваеш свае абавязкі перад Богам, блізкімі? Як перастаць параўноўваць сябе з навакольнымі і адчуваць сябе на іх фоне нікчэмным? Ганна, 28 гадоў. Адказвае кс. Артур Ляшнеўскі. Самабічаванне, незадаволенасць з таго, што я раблю для Бога і іншых, параўнанне сябе з іншымі і пастаяннае прыніжэнне сябе – гэта яскравыя рысы ...
Читать далее »Як распазнаць момант, калі яшчэ можна прымаць святую Камунію, і калі ўжо варта ісці да споведзі?
Як распазнаць момант, калі яшчэ можна прымаць святую Камунію, і калі ўжо варта ісці да споведзі з прычыны штодзённых грахоў? Адказвае кс. Дзяніс Бразінскі Касцёльны наказ, а таксама Кодэкс кананічнага права наказваюць усім вернікам спавядацца прынамсі раз у год (параўн. ККП 920). Падобна і Катэхізіс Каталіцкага Касцёла заахвочвае, каб вернікі заўсёды прымалі св. Камунію, калі ўдзельнічаюць у Эўхарыстыі, абавязваючы іх ...
Читать далее »Ці гэта нармальна спавядацца з адных і тых жа грахоў?
Нас часам ахоплівае нежаданне ад думкі пра споведзь, калі мы ведаем, што зноў прыйдзецца вызнаваць адны і тыя ж грахі. Але такая споведзь мае шмат пераваг. Адзін чалавек калісьці скардзіўся святару, што пастаянна паўтарае адны і тыя ж грахі. Той адказаў яму жартам: «Спадзяюся, што вы не збіраецеся раптам рабіць новыя!» Гэта на самай справе ласка, што мы не пагаршаем ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!