Ці можна пасля смерці блізкага чалавека на працягу года ажаніцца/выйсці замуж?

Адказвае кс. Павел Белонос. Каб адказаць на гэта пытанне, варта разгледзець два асноўныя пытанні.

Што такое сужэнства?

Касцёл вучыць, што сужэнства – гэта саюз, праз які мужчына і жанчына ўстанаўліваюць паміж сабой супольнасць усяго жыцця (пар. ККП 1055).

Заключыць такі саюз могуць мужчына і жанчына, ахрышчаныя, якія маюць права ўзяць шлюб, дабравольным чынам выражаюць сваю згоду (ККК 1625) i не звязаны папярэднім сужэнскім саюзам (пар. ККП 1085.1). Саюз спыняецца са смерцю аднаго з сужэнцаў.

Што такое жалоба?

Мы адрозніваем дзве формы жалобы: жалоба як эмацыйны стан і жалоба як звычай.

Жалоба ў пачуццях, як эмацыйны стан, – натуральная рэакцыя чалавека на смерць блізкай асобы. Для яе характэрныя смутак, адварочванне і неахвота да каляровага адзення і ўдзелу ў якіхсьці забавах. Працягласць гэтай жалобы можа быць большая або меншая, у залежнасці ад асобы і адносінаў з чалавекам, які адышоў у вечнасць. Жалоба ў пачуццях – гэта імкненне сэрца і з сэрца паходзіць.

Жалоба ж як звычай акрэслівае дэталі жалобы – працягласць (15 месяцаў пасля смерці жонкі і мужа, год – пасля смерці бацькоў, 6 месяцаў – пасля смерці бабулі і дзядулі і г.д.), пэўныя забароны і загады (чорныя хусткі, вопратка, стужкі; забарона рабіць макіяж, удзельнічаць у вяселлях, забавах).

Жалоба як звычай не рэгулюецца Правам і не ўтварае перашкоды для заключэння новага сужэнскага саюзу.

З павагай, кс. Павел.
grodnensis.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі