Архив меток: пытанне-адказ

Што азначае браць прыклад з Хрыста праз пост і пакаянне?

Што азначае браць прыклад з Хрыста праз пост і пакаянне? На пытанне адказвае кс. Віктар Ханько. Хрыстус вучыў, што пост і пакаянне – гэта перш за ўсё ўнутраныя змены. Само слова “пакаянне” з грэцкай мовы перакладаецца як “змены розуму” – метанойя. Навошта патрэбны пост? Хрыстус сам перад тым, як распачаць публічнае навучанне, ідзе ў пустыню і сорак дзён захоўвае пост. ...

Читать далее »

Вялікі тыдзень у пытаннях і адказах

Чаму Вялікі тыдзень называецца “вялікім”? Паняцце “вялікі” падкрэслівае значэнне гэтага тыдня для ўсяго касцёльнага года, таму што менавіта падчас яго літургічна здзяйсняюцца збаўчыя падзеі. Што сімвалізуе абмыванне ног 12-ці апосталам? Мыццё ног з’яўляецца знакам пакорнай службы і падрыхтаванасці (таксама ў маральным плане) да служэння па прыкладзе Хрыста, які прыйшоў, “каб служыць”. Лічба 12 адсылае да 12-ці пакаленняў Ізраэля і 12-ці ...

Читать далее »

Як святкаваць дзень нараджэння ці 8 сакавіка, калі яны прыпадаюць на Вялікі пост?

Як святкаваць дзень нараджэння ці 8 сакавіка, калі яны прыпадаюць на Вялікі пост? Ці забаронена ўвогуле святкаваць? Адказвае а. Аркадзь Куляха OCD Усім падабаецца святкаваць, радавацца і перажываць жыццёвыя падзеі ў коле сям’і, сяброў, знаёмых ці калег. Зразумела, святкаванне прыемнае і вясёлае, калі яно сапраўднае. Мы добра ведаем, што любая штучнасць і няшчырасць не толькі шкодзяць святкаванню, але і могуць ...

Читать далее »

Ці маглі язычнікі трапіць у рай?

На пытанне адказвае кс. канонік Аляксандр Мацкевіч. Можна сказаць, што праблема існавання язычнікаў і будавання адносін з імі спадарожнічала Ізраэлю з пачатку яго гісторыі. У Старым Запавеце мы бачым выразна прадстаўлены падзел чалавецтва на дзве часткі: адной з іх з’яўляецца ізраэльскі народ, другой – язычніцкія народы, значыць усе астатнія. Пан Бог абраў ізраэльскі народ як сваю ўласнасць (Дрг 7, 6-8; ...

Читать далее »

Ці грэх забіраць з сабой з працы рэшткі ежы, якія засталіся нявыкарыстанымі і наўрад ці будуць выкарыстаны?

Ці грэх забіраць з сабой з працы (я працую кухаркай) рэшткі ежы, якія засталіся нявыкарыстанымі і наўрад ці будуць выкарыстаны? На пытанне адказвае а. Аркадзь Куляха OCD. Пастаўленае пытанне трэба разглядаць у кантэксце сумленнасці ў працы і марнавання ежы. Папа Францішак у адным з пасланняў заклікаў удзельнікаў сесіі Сусветнай харчовай праграмы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (WFP) змагацца з “павярхоўнасцю, нядбайнасцю і ...

Читать далее »

Прыйшоў на споведзь, выліў усю душу, а святар нічога не сказаў, і засталося расчараванне. Як быць?

Адказвае кс. канонік Юрый Бяганскі. Адказваючы на гэта пытанне, варта спачатку запытаць сябе: “Што для мяне найважнейшае падчас споведзі і навошта я на яе прыйшоў?” Хтосьці можа сказаць, што важнейшыя, напэўна, жаль за грахі, рахунак сумлення ці моцнае пастанаўленне выправіцца. На самой справе для добрай споведзі адыгрываюць важную ролю ўсе пяць умоў, аднак гэта не самае важнае. Важнейшае тое, што ...

Читать далее »

Ці можа чалавек быць пакліканы да адзіноты, не ўступаючы ў шлюб і не жывучы кансэкраваным жыццём?

На пытанне адказвае а. Аркадзь Куляха OCD. Бог, які стварыў жанчыну і мужчыну на свой вобраз і падабенства, паклікаў чалавечую асобу да жыцця ў супольнасці. У апісанні стварэння свету на першых старонках Святога Пісання мы адкрываем праўду пра здольнасць чалавека будаваць адносіны з самім Богам, людзьмі і ўсім створаным. Канешне, адносіны з асобамі маюць іншы характар, чым са светам рэчаў. ...

Читать далее »

Ці можна рабіць у нядзелю хатнюю працу?

Ці можна рабіць у нядзелю хатнюю працу? Не заўсёды паспяваеш зрабіць усё ў іншыя дні. Адказвае а. Аляксандр Махнач SP. Вельмі актуальнае пытанне, якое задаюць многія вернікі. Паспрабуем лаканічна адказаць. Мы ведаем, што трэцяя Божая запаведзь “Памятай дзень святы святкаваць” нагадвае нам пра тое, што святы дзень – гэта нядзеля, а таксама кожная ўрачыстасць. Бог з самага пачатку ясна паставіў ...

Читать далее »

Ці грэх парушаць правілы дарожнага руху?

На пытанне адказвае кс. Алег Жураўскі. Ці здзяйсняю я грэх, калі не звяртаю ўвагі, напрыклад, на знак “прыпынак забаронены” (не перакрываючы тратуар), ці калі я няправільна прыпаркаваў свой транспартны сродак, або калі еду на машыне і размаўляю па тэлефоне? Ці абавязаны католік выконваць прадпісанні “Правілаў дарожнага руху”, і калі ён гэтага не робіць або схіляе да гэтага іншых, то ці ...

Читать далее »

Як адолець залежнасць ад гаджэтаў, калі нават на святой Імшы дастаеш тэлефон?

На пытанне адказвае кс. Павел Эйсмант. Паважаны чытач! Вы правільна акрэслілі ваш “дыягназ” – залежнасць ад гаджэтаў. Шмат людзей не расстаюцца са смартфонам ні на хвіліну, але не могуць сваю залежнасць “назваць па імені”. А гэта – першы неабходны крок для вызвалення: усведамленне сваёй праблемы. Што гэта азначае? Па-першае, што менавіта я (а не мой сябар, аднакласнік, калега ці ўвогуле ...

Читать далее »