Ці можна не захоўваць пост жанчыне пасля нараджэння дзіцяці?

Ілюстрацыйнае фота

Адказвае кс. Яўген Ціхан

Калі спытаць у вернікаў, у чым заключаецца пост, найчасцей гучыць адказ: “Не есці мяса”. Аднак кананічнае права Кастёла ў кан. 1249 акрэслівае пост як асаблівую малітву, учынкі з пабожнасцю і любоўю, больш дбайнае выкананне абавязкаў, а таксама дабравольныя пастановы і ўстрыманне паводле прапісаных нормаў.

Што датычыцца посту як устрымання ад ежы, на працягу ўсяго года кожную пятніцу трэба ўстрымлівацца ад мясных страваў (акрамя пятніц, на якія прыпадае ўрачыстасць), а ў Папялец і Вялікую пятніцу захоўваць строгі пост.

Час вялікага посту – гэта не дыета і не самапрыніжэнне, а час набліжэння да Бога і адкрывання годнасці самога сябе і бліжняга. І, што з гэтага вынікае, лепшага разпазнання Божай волі і стараннага выканання Божых загадаў. Разумная хрысціянская разважлівасць пабуджае нас да балансіроўкі ў выкананні загадаў, наказаў і забаронаў.

Таму, напрыклад, робячы вялікі акцэнт на служэнні ўбогім, можна нядбайна адносіцца да сваёй сям’і. І, калі неразважліва пасціцца, устрымліваючыся ад ежы, можна нашкодзіць свайму здароўю. Пазнаючы сваю фізіялогію і прыслухоўваючыся да парадаў медыкаў і іншых спецыялістаў, у дадзеным выпадку трэба, паводле ўласнага сумлення, рабіць так, каб гэта не прыносіла шкоды ні духоўнай (калі без прычыны занядбоўваць пост), ні фізічнай (калі пасціцца, падвяргаючыся рызыцы).

З павагай, кс. Яўген, grodnensis.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі