Ці будзе грахом не перахрысціцца публічна каля капліцы ці касцёла з-за баязлівасці?

Знак крыжа, які робім, праходзячы міма капліцы ці касцёла, – гэта выраз нашай асабістай набожнасці. У такой сітуацыі магчымы розныя спосабы ўшанавання Пана Бога (напрыклад, знак крыжа, схіленне галавы, прамаўленне кароткай малітвы і да т. п.), і кожны вольны выбраць нейкі знешні жэст і/або ўнутраны ўчынак.

Калі мы не маем звычкі хрысціцца, праходзячы міма касцёла, то трывога з-за таго, што не зрабілі гэтага, калі хтосьці глядзеў на нас, не апраўданая. Знак крыжа, учынены толькі з той матывацыяй, каб хто-небудзь убачыў наш жэст, быў бы дзеяннем напаказ, а не выразам пашаны да Бога.

Калі ж гаворка ідзе пра сітуацыю, у якой звычайна робім знак крыжа каля святыні, але прысутнасць кагосьці побач выклікала страх перад ацэнкай з боку гэтай асобы, што, у сваю чаргу, прымусіла ўстрымацца ад таго, каб перахрысціцца, цяжка ацаніць невыкананне знака крыжа ў катэгорыях граху, паколькі не існуе маральнага абавязацельства хрысціцца перад касцёлам ці капліцай.

Аднак у той жа час трывога сумлення не беспадстаўная, паколькі страх перад тым, што падумаюць іншыя, не павінен мець вырашальнага значэння для практыкавання жэстаў прыватнай набожнасці, якія з’яўляюцца выразам асабістых адносін з Богам. Перамагаць бояць ці страхі дазваляе цнота мужнасці. Яна з’яўляецца не толькі плёнам чалавечых намаганняў, але і дарам Бога. Таму варта прасіць гэтага дару!

Слова Жыцця

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі