Велікапосныя духоўныя практыкаванні ў Ватыкане пройдуць з 18 па 23 лютага 2024 года. Папа ізноў запрасіў іерархаў Рымскай курыі перажыць іх у індывідуальных фармаце. Святы Айцец запрашае кардыналаў, якія пражываюць у Рыме, кіраўнікоў дыкастэрый і ўстаноў Рымскай курыі, перажыць перыяд духоўных практыкаванняў самастойна, перапыніўшы працоўную дзейнасць і засяродзіўшыся на малітве з нядзелі 18 лютага да пятніцы 23 лютага 2024 года, ...
Читать далее »Архив меток: рэкалекцыі
Рэкалекцыі для юнакоў і міністрантаў прайшлі ў Гродзенскай семінарыі
З 5 па 7 студзеня, падчас зімовых канікул, у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі для юнакоў і міністрантаў “Малітва ў маім жыцці”. Рэкалекцыі распачаліся вячэрняй святой Імшой у капліцы семінарыі, якую ўзначаліў рэктар кс. канонік Віталь Вайцяхоўскі. Рэкалекцыі давалі магчымасць засяродзіць увагу на асабістай малітве, у чым дапамагалі духоўны айцец семінарыі кс. Ян Сарэла, кс. Павел Скуба, кс. ...
Читать далее »Біблійна-тэатральныя рэкалекцыі пройдуць у Івянцы
З 12 па 14 студзеня ў Івянцы будуць праходзіць рэкалекцыі аб прыняцці сябе. Γνῶθι σεαυτόν. «Пазнай самога сябе» Менавіта гэтыя два словы са сцяны старажытнага храма ў Дэльфах задавалі тон думкам мудрацоў і не давалі спаць філосафам. Прарок Амос у аднайменнай Кнізе Старога Запавету акрэслівае сябе як “пастуха і таго, хто надразае плады сікамораў.” Паспрабаваць пачуць і прыняць сябе, пазнаёміцца ...
Читать далее »Адвэнтавыя рэкалекцыі ў Глыбокім (+відэа)
З 15 па 17 снежня ў Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы праходзяць адвэнтавыя рэкалекцыі. Праводзіць іх кс. Януш Чарнамораў, адміністратар парафій у Нароўлі, Ельску і Грушаўцы (Мазырскі дэканат, Пінская дыяцэзія);. Для тых, хто не можа прымаць удзел у духоўных практыкаваннях, запрашаем паслухаць рэкалекцыйныю навуку. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да свята Божага Нараджэння.
Читать далее »“Які мой вобраз Бога Айца?”: рэкалекцыі для мужчын прайшлі ў Мядзелі
З 17 па 19 лістапада 2023 года ў касцёле Маці Божай Шкаплернай ў горадзе Мядзелі адбыліся мужчынскія рэкалекцыі. Тэмай духоўных практыкаванняў стала пытанне «Які мой вобраз Бога Айца?». У рэкалекцыях прынялі ўдзел мужчыны і юнакі з Мінска, Гродна, Браслава, Ваўкавыска, Ліды, Мядзеля і Смаргоні. Рэкалекцыі праводзіў вікарый парафіі св. Андрэя Баболі ў Полацку кс. Алег Хмылко. Кожны ўдзельнік мог паразважаць ...
Читать далее »Рэкалекцыі для юнакоў, якія шукаюць сваё пакліканне, прайшлі ў Гродзенскай семінарыі
З 27 па 29 кастрычніка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі для юнакоў і міністрантаў, якія знаходзяцца на шляху пошуку свайго паклікання. Па традыцыі ўдзельнікі гэтых восеньскіх рэкалекцый правялі некалькі дзён разам з семінарыстамі згодна з асноўным распарадкам дня гэтай навучальнай установы, які рэгулюе штодзённае жыццё ў месцы фармацыі будучых святароў. Рэкалекцыі распачаліся адметным чынам. У іх ...
Читать далее »Рэкалекцыі для сужэнцаў, якія не маюць дзяцей, пройдуць у Росі
З 5 па 7 лістапада ў рэкалекцыйным доме Бога Айца ў Росі адбудуцца рэкалекцыі для сужэнскіх пар, якія не маюць дзяцей, з малітвай аб дары патомства. Пачатак рэкалекцый у нядзелю 5 лістапада ў 17.00, заканчэнне – днём 7 лістапада. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па тэлефоне: +375 29 886 31 28 ксёндз Чэслаў Паўлюкевіч. Рэкалекцыі для сужэнцаў, якія па нейкіх прычынах ...
Читать далее »Рэкалекцыі курсу «Назарэт» адбудуцца ў Навагрудку
22-24 верасня адбудуцца чарговыя рэкалекцыі курсу «Назарэт» на тэму «Дзеці ці Божыя слугі?», якія правядзе а. Аляксандр Жарнасек МІС. Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы падчас курса з атрыманым матэрыялам і Словам Божым. Дынаміка курсу звязана з асабістымі пошукамі і працай. У гэты раз будзем разважаць над ...
Читать далее »Навучальны год у студэнтаў гродзенскай семінарыі пачаўся рэкалекцыямі
У студэнтаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне завяршыліся канікулы – час адпачынку і душпастырска-літургічнай практыкі. Новы навучальны год у іх пачаўся з рэкалекцый. Трохдзённыя духоўныя практыкаванні правёў а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС. Ён падзяліўся з семінарыстамі сведчаннем уласнага паклікання і асабліва падкрэсліў важнасць будавання адносін з Езусам праз Найсвяцейшую Панну Марыю. Святар распавёў пра мноства гістарычных падзей, праз якія Багародзіца на ...
Читать далее »Францішкане запрашаюць у «Вінаграднік сярод пустыні»
Францішкане запрашаюць ахвотных на біблійныя рэкалекцыі «Вінаграднік сярод пустыні», прысвечаныя Кнізе прарока Осіі, якія пройдуць з 22 па 24 верасня пры францішканскім кляштары ў Івянцы. Рэкалекцыі будуць спалучаныя з майстар-класамі па мабільнай фатаграфіі, які правядзе прафесійны фатограф, выкладчыца і аўтар курсаў па мастацкай фотаздымцы Дар’я Сцяпанава (www.stepanova.by) Старазапаветная Кніга Осіі — ці не адна з самых асабістых у Святым Пісанні. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!