Біблійна-тэатральныя рэкалекцыі пройдуць у Івянцы

З 12 па 14 студзеня ў Івянцы будуць праходзіць рэкалекцыі аб прыняцці сябе.

Γνῶθι σεαυτόν. «Пазнай самога сябе» Менавіта гэтыя два словы са сцяны старажытнага храма ў Дэльфах задавалі тон думкам мудрацоў і не давалі спаць філосафам.

Прарок Амос у аднайменнай Кнізе Старога Запавету акрэслівае сябе як “пастуха і таго, хто надразае плады сікамораў.” Паспрабаваць пачуць і прыняць сябе, пазнаёміцца бліжэй з Кнігай Амоса і высветліць, “што ж там усё-ткі з тымі сыкаморамі” запрашаюць францішкане з Івянца на біблійна-тэатральных рэкалекцыях “Плады сікамораў. Рэкалекцыі аб прыняцці сябе”, сувядучай якіх будзе Марыя Гуцава, тэатральны рэжысёр з Магілёва.

Апроч канферэнцый, адмысловых майстар-класаў па адкрыццю сябе, кожны з удзельнікаў мае магчымасць штодзённай размовы з душпастырам, дзякуючы якой зможа акрэсліць, на якую сферу жыцця скіроўвае яго ўвагу пачутае, прачытанае і прамедытаванае Божае Слова.

Удзел у рэкалекцыях могуць прыняць толькі паўналетнія асобы. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Запіс анлайн па спасылцы >>

Больш інфармацыі па тэл.: +375 (29) 556 77 98 — айцец Яўген

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі