Катэхетычны аддзел Віцебскай дыяцэзіі сардэчна запрашае да ўдзелу ў VIII Дыяцэзіяльным конкурсе на веданне Святога Пісання дзяцей і дарослых з каталіцкіх парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Віцебскай, Гродзенскай і Пінскай дыяцэзій.
Удзельнікі будуць падзелены на тры ўзроставыя катэгорыі:
- 1 катэгорыя – дзеці ад 8 да 11 гадоў уключна
- 2 катэгорыя – дзеці ад 12 да 17 гадоў уключна
- 3 катэгорыя – 18 гадоў і старэйшыя
Тэма біблійнага конкурсу — «Евангельскія прыпавесці».
Падчас падрыхтоўкі карыстаемся тэкстам першага поўнага афіцыйнага рымска-каталіцкага выдання на беларускай мове «Новы запавет» (Мінск, 2017).
Пытанні конкурсу будуць гучаць на беларускай мове.
Час на выкананне задання — 45 хвілін.
Конкурс складаецца з трох этапаў: парафіяльнага, дэканальнага і дыяцэзіяльнага.
- Правядзенне першага (парафіяльнага) этапу запланавана на 14 сакавіка 2026 г. Каардынацыю парафіяльнага этапу звычайна праводзяць катэхеты і/або пробашчы парафіі — менавіта да іх трэба звяртацца для ўдзелу ў конкурсе. Парафіяльныя каардынатары маюць да 6 сакавіка 2026 года ўключна даслаць арганізатарам па электроннай пошце запоўнены фармуляр для запісу>>
- Дэканальны этап адбудзецца 21 сакавіка 2026 г.
- Фінал Конкурсу запланаваны на 11 красавіка 2026 г. ў Віцебску ў катэдры.
Прыкладная колькасць фіналістаў — да 70 чалавек.
Каардынатарам конкурсу з’яўляецца айцец Міхаіл Ткаліч SJ.
Пытанні і прапановы, звязаныя з конкурсам, парафіяльныя каардынатары могуць скіраваць на электронную пошту Катэхетычнага аддзела Віцебскай дыяцэзіі: catechesisvitebsk@gmail.com
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!