- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Віцебская дыяцэзія: распачынаецца падрыхтоўка да VIII Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання

[1]Катэхетычны аддзел Віцебскай дыяцэзіі сардэчна запрашае да ўдзелу ў VIII Дыяцэзіяльным конкурсе на веданне Святога Пісання дзяцей і дарослых з каталіцкіх парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Віцебскай, Гродзенскай і Пінскай дыяцэзій.

Удзельнікі будуць падзелены на тры ўзроставыя катэгорыі:

Тэма біблійнага конкурсу — «Евангельскія прыпавесці».

Падчас падрыхтоўкі карыстаемся тэкстам першага поўнага афіцыйнага рымска-каталіцкага выдання на беларускай мове «Новы запавет» [2] (Мінск, 2017).

Пытанні конкурсу будуць гучаць на беларускай мове.

Час на выкананне задання — 45 хвілін.

Конкурс складаецца з трох этапаў: парафіяльнага, дэканальнага і дыяцэзіяльнага.

Прыкладная колькасць фіналістаў — да 70 чалавек.

Каардынатарам конкурсу з’яўляецца айцец Міхаіл Ткаліч SJ.

Пытанні і прапановы, звязаныя з конкурсам, парафіяльныя каардынатары могуць скіраваць на электронную пошту Катэхетычнага аддзела Віцебскай дыяцэзіі: catechesisvitebsk@gmail.com [4]