Айцы францішкане запрашаюць ахвотных на біблійна-музычныя рэкалекцыі «На хвалі праслаўлення», прысвечаныя Кнізе прарока Даніэля, якія пройдуць з 19 па 21 красавіка ў францішканскім кляштары ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія). Калі спрабаваць акрэсліць дзівосныя падзеі, апісаныя ў Кнізе Даніэля, то першы выраз, які прыходзіць у галаву – гэта “праслаўленне”… Гэты біблейскі тэкст пацвярджае, што праслаўленне не столькі музычны кірунак ці пэўная эстэтыка, ...
Читать далее »Архив меток: рэкалекцыі
У Навагрудку прайшлі велікапосныя рэкалекцыі для міністрантаў
З 22-га па 24-га сакавіка пры касцёле святога Арханёла адбыліся велікапосныя рэкалекцыі для міністрантаў і кандыдатаў у міністранты. Пачатак вясенніх школьных канікул хлопцы пачалі з духоўных практыкаванняў, якія правёў іх пробашч, а таксама навучэнец Міждыяцэзіяльнай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне кс. Кірыл Масалыка. У праграме рэкалекцый была малітва, супольнае перажыванне Найсвяцейшай Ахвяры Езуса Хрыста, супольныя забавы і творчыя мастацкія заняткі ...
Читать далее »«Стацыя Х»: велікапосныя рэкалекцыі для дарослых 18+ пройдуць у Оршы
З 8 па 10 сакавіка ў рэкалекцыйным доме ў Оршы (вул. Савецкая, 6) пройдуць рэкалекцыі для студэнтаў і працуючых. Узрост 18+. Праводзіць духоўныя практыкаванні будуць святары Віцебскай дыяцэзіі: а. Віктар Мялешка OFMConv, кс. Яўгеній Шымановіч, а. Ілля Саўчанка МІС, кс. Алег Хмылко. Умовамі ўдзелу ў рэкалекцыях з’яўляецца абавязковая прысутнасць ад пачатку да канца і забарона на карыстанне мабільнымі тэлефонамі. З ...
Читать далее »Рух «Сужэнскія Сустрэчы» запрашае сужонкаў, духоўных і кансэкраваных асобаў на велікапосныя рэкалекцыі ў Баранавічы
1–3 сакавiка ў Доме Святой Тройцы ў Баранавічах адбудуцца рэкалекцыі для сужонкаў, а таксама для духоўных і кансэкраваных асобаў ад руху «Сужэнскія Сустрэчы», паведамляе Catholic.by. Арганізатары запрашаюць сужонкаў: рознага ўзросту; як з сямейным стажам, так і маладых; католікаў, праваслаўных, пратэстантаў і не практыкуючых веры; тых, якія маюць касцёльны шлюб і тых, хто толькі распісаліся ў ЗАГСе; тых, якія перажываюць крызіс ...
Читать далее »Пантыфік і яго супрацоўнікі праводзяць велікапосныя рэкалекцыі
Папа і яго бліжэйшыя супрацоўнікі праводзяць велікапосныя духоўныя практыкаванні. Яны распачаліся ў другой палове дня ў нядзелю 18 лютага 2024 года і завершацца ў пятніцу 23 лютага. Пантыфік заахвоціў кардыналаў, якія пражываюць у Рыме, кіраўнікоў Дыкастэрый і структур Рымскай курыі, прыпыніць публічную дзейнасць і прысвяціць час малітве. На працягу бліжэйшых пяці дзён у Ватыкане не будуць праводзіцца мерапрыемствы з удзелам ...
Читать далее »Пра прыгажосць і сілу жанчыны разважалі на рэкалекцыях у Росі
3-4 лютага ў Росі прайшлі рэкалекцыі пад назвай “Прыгажосць і сіла жанчыны”. Духоўныя практыкаванні правёў кс. Віктар Ханько з Мастоў. У рэкалекцыях удзельнічала каля 100 жанчын. Тэма духоўных практыкаванняў была вельмі актуальнай для ўдзельніц. Па іх словах, рэкалекцыі прайшлі для іх на адным дыханні. Канферэнцыі ў межах рэкалекцый раскрывалі тэму любові, таго, у чым сіла і прыгажосць жанчыны, як правільна ...
Читать далее »Папа запрасіў іерархаў Рымскай курыі перажыць рэкалекцыі самастойна
Велікапосныя духоўныя практыкаванні ў Ватыкане пройдуць з 18 па 23 лютага 2024 года. Папа ізноў запрасіў іерархаў Рымскай курыі перажыць іх у індывідуальных фармаце. Святы Айцец запрашае кардыналаў, якія пражываюць у Рыме, кіраўнікоў дыкастэрый і ўстаноў Рымскай курыі, перажыць перыяд духоўных практыкаванняў самастойна, перапыніўшы працоўную дзейнасць і засяродзіўшыся на малітве з нядзелі 18 лютага да пятніцы 23 лютага 2024 года, ...
Читать далее »Рэкалекцыі для юнакоў і міністрантаў прайшлі ў Гродзенскай семінарыі
З 5 па 7 студзеня, падчас зімовых канікул, у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі для юнакоў і міністрантаў “Малітва ў маім жыцці”. Рэкалекцыі распачаліся вячэрняй святой Імшой у капліцы семінарыі, якую ўзначаліў рэктар кс. канонік Віталь Вайцяхоўскі. Рэкалекцыі давалі магчымасць засяродзіць увагу на асабістай малітве, у чым дапамагалі духоўны айцец семінарыі кс. Ян Сарэла, кс. Павел Скуба, кс. ...
Читать далее »Біблійна-тэатральныя рэкалекцыі пройдуць у Івянцы
З 12 па 14 студзеня ў Івянцы будуць праходзіць рэкалекцыі аб прыняцці сябе. Γνῶθι σεαυτόν. «Пазнай самога сябе» Менавіта гэтыя два словы са сцяны старажытнага храма ў Дэльфах задавалі тон думкам мудрацоў і не давалі спаць філосафам. Прарок Амос у аднайменнай Кнізе Старога Запавету акрэслівае сябе як “пастуха і таго, хто надразае плады сікамораў.” Паспрабаваць пачуць і прыняць сябе, пазнаёміцца ...
Читать далее »Адвэнтавыя рэкалекцыі ў Глыбокім (+відэа)
З 15 па 17 снежня ў Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы праходзяць адвэнтавыя рэкалекцыі. Праводзіць іх кс. Януш Чарнамораў, адміністратар парафій у Нароўлі, Ельску і Грушаўцы (Мазырскі дэканат, Пінская дыяцэзія);. Для тых, хто не можа прымаць удзел у духоўных практыкаваннях, запрашаем паслухаць рэкалекцыйныю навуку. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да свята Божага Нараджэння.
Читать далее »