1–3 сакавiка ў Доме Святой Тройцы ў Баранавічах адбудуцца рэкалекцыі для сужонкаў, а таксама для духоўных і кансэкраваных асобаў ад руху «Сужэнскія Сустрэчы», паведамляе Catholic.by.
Арганізатары запрашаюць сужонкаў:
- рознага ўзросту; як з сямейным стажам, так і маладых;
- католікаў, праваслаўных, пратэстантаў і не практыкуючых веры;
- тых, якія маюць касцёльны шлюб і тых, хто толькі распісаліся ў ЗАГСе;
- тых, якія перажываюць крызіс у адносiнах, і так званыя «моцныя сужэнствы»;
- тых, якія жадаюць радавацца сужэнскаму жыццю, працаваць над сваімі сужэнскімі адносінамі, перажыць аднаўленне ўзаемных пачуццяў, паглыбіць сваё каханне ці нават адкрыць яго нанава.
Праграма рэкалекцый таксама прадугледжана для ДУХАВЕНСТВА І КАНСЭКРАВАНЫХ АСОБАЎ, якія хочуць развіваць свой дыялог і свае адносіны з Богам і іншымі людзьмі.
Практычныя веды, набытыя падчас рэкалекцый, удзельнікі змогуць самастойна выкарыстоўваць у сваёй штодзённасці, каб будаваць не толькі адносіны паміж сабою, але і з дзецьмі, роднымі, калегамі па працы, іншымі людзьмі і, канечне, з Богам.
Арганізацыйная інфармацыя:
- пачатак рэкалекцый у пятніцу 1 сакавiка ў 19.00.
- заканчэнне рэкалекцый у нядзелю 3 сакавiка каля 15.00.
- кожная пара атрымае асобны пакой.
- у рэкалекцыях абавязковы ўдзел абодвух сужонкаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.
Адрас: Дом Святой Тройцы, г. Баранавічы, вул. Шаўчэнкі, 6
Запіс па тэлефоне: +375 (29) 225 39 57 (МТС)
Сайт руху: suvstrechi.by
