«Стацыя Х»: велікапосныя рэкалекцыі для дарослых 18+ пройдуць у Оршы

З 8 па 10 сакавіка ў рэкалекцыйным доме ў Оршы (вул. Савецкая, 6) пройдуць рэкалекцыі для студэнтаў і працуючых. Узрост 18+. Праводзіць  духоўныя практыкаванні будуць святары Віцебскай дыяцэзіі: а. Віктар Мялешка OFMConv, кс. Яўгеній Шымановіч, а. Ілля Саўчанка МІС, кс. Алег Хмылко.

Умовамі ўдзелу ў рэкалекцыях з’яўляецца абавязковая прысутнасць ад пачатку да канца і забарона на карыстанне мабільнымі тэлефонамі.

З сабою неабходна мець Біблію, ружанец, блакнот/сшытак і ручку.

Кошт: дабравольная ахвяра.

Прыезд: пятніца, 15.00. Ад’езд: нядзеля, 14.00.

Кантактны тэлефон: +37529 772-56-78 — а. Віктар Мялешка OFMConv

Рэгістрацыя па спасылцы>>

для друку для друку