Архив меток: Пытанне святару

Ці можна спавядацца праз Скайп?

«Хвала Хрысту! Я хацеў бы задаць пытанне святару. Я працую ў іншай краіне ўжо каля двух месяцаў. Святую Імшу слухаю і малюся праз Радыё Марыя. Адкажыце, калі ласка, ці можна мне спавядацца ў святара праз Скайп ці іншыя сеткі? На жаль, я не ведаю мовы краіны, у якой цяпер працую». На пытанне адказвае кс. Аляксей Ляшко, Афіцыял Біскупскага Суда Віцебскай ...

Читать далее »

Чаму было дзейсным бласлаўленне Якуба?

“Адкажыце, калі ласка, чаму было дзейсным бласлаўленне Якуба, хоць ён выманіў яго праз падман у Эзава?” Ян – Гэтае пытанне закранае некалькі аспектаў, але найперш тое, ці сапраўды быў падман, і якая ступень віны ў гэтай сітуацыі чалавека, а якая тут педагогіка Божай вернасці абяцанням, нягледзячы на людскі грэх… Запрашаю яшчэ раз зірнуць на сітуацыю і абставіны, што суправаджаюць біблійнае ...

Читать далее »

Як гэта магчыма, што чалавецтва пайшло з адной пары?

“Адкажыце, калі ласка, як так стала магчыма, што чалавецтва пайшло з адной пары?” Ян – Гэтае пытанне датычыць пачатку існавання чалавечага роду, што да сённяшняга дня застаецца таямніцай, наблізіцца да якой дапамагаюць тэорыі, але не догмы. Дагэтуль Каталіцкі Касцёл выразна не здагматызаваў пытання пра паходжанне чалавецтва з адной пары, паколькі ў кампетэнцыі Касцёла знаходзяцца перш за ўсё справы веры і ...

Читать далее »

Куды звярнуцца беларусам за мяжой, каб арганізаваць імшы на беларускай мове?

«Пахвалёны Езус Хрыстус! Скажыце, калі ласка, хто адказны за душпастырства беларусаў за мяжой? Ёсць касцёл у Вільні і адбываюцца імшы на беларускай мове ў Варшаве. Але ў большасці еўрапейскіх краін такой магчымасці няма. Куды звярнуцца беларусам за мяжой, каб арганізаваць імшы на беларускай мове? Дзякуй і з Богам!» Васіль – Паважаны Васіль! Спачатку паспрабуем больш шырока паглядзець на Вашае пытанне, якое ...

Читать далее »

Ці сумяшчальная пакора і абарона сваіх правоў?

Каб сапраўды зразумець, ці сумяшчальныя гэтыя дзве паставы, трэба зразумець, што ж такое пакора. Пакора – гэта супрацьпастаўленне пыхі. Гэтая цнота сёння практычна забытая, нязнаная і часта прадстаўляецца ў карыкатурах; таму і не заўсёды любімая. Існуе меркаванне, што гэта комплекс непаўнавартасці. Але мы ведаем, што комплекс непаўнавартасці – гэта праява пыхі, а не пакоры, але ж сёння людзі часта мяркуюць, ...

Читать далее »

«І не ўводзь нас у спакусу…» Як Бог можа ўводзіць нас у спакусу, калі спакушальнікам з’яўляецца д’ябал?

Ці Бог спасылае на чалавека кару? Ці Бог — прычына бедаў, катаклізмаў, хваробаў? Ці Ён крыніца зла ў свеце? Гэтыя і падобныя пытанні не раз узнікаюць у думках людзей, якія раптам сустракаюцца з нейкім злом. Асабліва балюча гэтыя пытанні перажываюцца перад абліччам няўмольнасці бяды. Чаму Бог дапускае, што нейкі вельмі добры чалавек раптам аказваецца забітым, трапляе ў аварыю, памірае ад ...

Читать далее »

Як правільна маліцца на ружанцы?

«З 90-х гадоў амаль пастаянна бываю на святой Імшы. Заўсёды перад Імшой молімся на ружанцы. Помніцца, раней людзі не дазвалялі прапускаць пры малітве разважанні. Можа, цяпер Касцёл дазваляе называць толькі таямніцу, не акцэнтуючы ўвагу на разважаннях?» Ванда На пытанне адказвае кс. Аляксей Ляшко, афіцыял Біскупскага Суда ў Віцебску. — Трэба заўважыць, што святы Людвік Марыа Грыньён дэ Манфор (1673-1716), святар, ...

Читать далее »

Ці імя Сяргей – каталіцкае?

«Хвала Хрысту! У 1981-м годзе ў мяне нарадзіўся сын. Ва ўзросце прыкладна сямі дзён ён быў ахрышчаны без маёй прысутнасці дома ў праваслаўнага святара ў г. Магілёве. Пры хросце атрымаў імя Сяргей. Я доўгі час знаходзілася ў бальніцы пад наглядам урачоў. Па прыездзе дадому мае родныя схілілі мяне да думкі, што імя ў сына не каталіцкае, таму я зарэгістравала яго ...

Читать далее »

У чым заключаецца шлях звычайнага чалавека да святасці?

Для чаго чалавек нараджаецца на свет? Для чаго мы жывем? Уся гісторыя чалавецтва — гэта няспынны пошук адказу на гэтыя фундаментальныя пытанні. Кожны разумее, што ад адказу на пытанне пра сэнс (мэту) жыцця залежаць усе іншыя адказы, планы, дзеянні асобы. Чым больш выразна мы разумеем сэнс нейкай справы, тым больш яна нас матывуе (гл. Флп 3, 8–11). Пра святасць разважае ...

Читать далее »

У чым розніца паміж бояззю Божай як дарам Духа Святога і страхам перад Богам?

Нашыя продкі заўсёды асцерагаліся людзей, якія «нават Бога не баяцца». Звычайна гаворка ідзе пра асобаў, якіх нішто не стрымлівае ў дрэнных учынках: ні маральныя прынцыпы, ні Божыя запаведзі, ні страх перад людзьмі, ні страх перад пеклам. Не мець боязі Божай у такім выпадку – гэта спальваць усе масты да дабра і навяртання, апусціцца ў граху на самае дно аж да ...

Читать далее »