«Адкажыце, калі ласка, ці ёсць у жывёлаў душа? Што адбываецца з імі пасля смерці? Ці могуць жывёлы таксама быць уваскрошаныя напрыканцы свету да вечнага жыцця?» Ян На пытанне адказвае кс. Аляксей Ляшко, афіцыял Біскупскага Суда ў Віцебску. – “Хто ведае: ці дух сыноў чалавечых падымаецца ўгору, а ці дух жывёл апускаецца долу, у зямлю?” (Экл 3, 21) – такое пытанне ...
Читать далее »Архив меток: пытанне-адказ
Адбыўся (між)дыяцэзіяльны конкурс на веданне Святога Пісання 2021!
29 мая ў Віцебскай катэдры адбыўся фінал ІІІ Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання-2021. У ім прыняло ўдзел 47 дзяцей (26 з малодшай катэгорыі да 11 гадоў, 21 са старэйшай, 12-14 гадоў уключна) з 13 парафій Віцебскай дыяцэзіі і (упершыню!) 5 парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Дзеці рыхтаваліся да гэтага дня некалькі месяцаў: вывучалі кнігі Тобія і Евангелле паводле Мацвея, а таксама ...
Читать далее »Ці можа быць святар дарадчыкам у сямейных справах?
Часам вернікі сумняваюцца ў тым, ці можа святар, які жыве ў цэлібаце, дапамагчы ім у вырашэнні сямейных праблемаў, бо ён жа не мае досведу ўласнага сужэнства і сям’і. Ці так гэта? На пытанне адказвае ксёндз Андрэй Рылка — рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, канцлер Курыі Пінскай дыяцэзіі, магістр тэалогіі і філасофіі, дактарант філасофскага факультэта Люблінскага ...
Читать далее »Ці можна на хрысціянскіх знаках (крыжыках/медальёнах) з адваротнага боку рабіць гравіроўку?
Ці можна на хрысціянскіх знаках (крыжыках/медальёнах) з адваротнага боку рабіць гравіроўку, якая не мае дачынення да хрысціянства, напрыклад: “Дарагому N у юбілей 60-годдзя ад …”? Ці гэта будзе блюзнерствам? Адказвае кусташ санктуарыя ў Тракелях кс. Юрый Бяганскі. Прысвячэнне – кароткая форма маўлення, скіраваная да таго, каму штосьці дораць, тым, хто дорыць, паведамленне пра прысвячэнне новай святыні ці місійнага крыжа, а ...
Читать далее »Ці можна пасля смерці блізкага чалавека на працягу года ажаніцца/выйсці замуж?
Адказвае кс. Павел Белонос. Каб адказаць на гэта пытанне, варта разгледзець два асноўныя пытанні. Што такое сужэнства? Касцёл вучыць, што сужэнства – гэта саюз, праз які мужчына і жанчына ўстанаўліваюць паміж сабой супольнасць усяго жыцця (пар. ККП 1055). Заключыць такі саюз могуць мужчына і жанчына, ахрышчаныя, якія маюць права ўзяць шлюб, дабравольным чынам выражаюць сваю згоду (ККК 1625) i не ...
Читать далее »Ці можна не захоўваць пост жанчыне пасля нараджэння дзіцяці?
Адказвае кс. Яўген Ціхан Калі спытаць у вернікаў, у чым заключаецца пост, найчасцей гучыць адказ: “Не есці мяса”. Аднак кананічнае права Кастёла ў кан. 1249 акрэслівае пост як асаблівую малітву, учынкі з пабожнасцю і любоўю, больш дбайнае выкананне абавязкаў, а таксама дабравольныя пастановы і ўстрыманне паводле прапісаных нормаў. Што датычыцца посту як устрымання ад ежы, на працягу ўсяго года кожную ...
Читать далее »Ці будзе грахом не перахрысціцца публічна каля капліцы ці касцёла з-за баязлівасці?
Знак крыжа, які робім, праходзячы міма капліцы ці касцёла, – гэта выраз нашай асабістай набожнасці. У такой сітуацыі магчымы розныя спосабы ўшанавання Пана Бога (напрыклад, знак крыжа, схіленне галавы, прамаўленне кароткай малітвы і да т. п.), і кожны вольны выбраць нейкі знешні жэст і/або ўнутраны ўчынак. Калі мы не маем звычкі хрысціцца, праходзячы міма касцёла, то трывога з-за таго, што ...
Читать далее »Як правільна ставіцца да адчування, што не выконваеш свае абавязкі перад Богам і блізкімі?
Як пазбавіцца ад самабічавання? Як правільна ставіцца да адчування, што не выконваеш свае абавязкі перад Богам, блізкімі? Як перастаць параўноўваць сябе з навакольнымі і адчуваць сябе на іх фоне нікчэмным? Ганна, 28 гадоў. Адказвае кс. Артур Ляшнеўскі. Самабічаванне, незадаволенасць з таго, што я раблю для Бога і іншых, параўнанне сябе з іншымі і пастаяннае прыніжэнне сябе – гэта яскравыя рысы ...
Читать далее »Як распазнаць момант, калі яшчэ можна прымаць святую Камунію, і калі ўжо варта ісці да споведзі?
Як распазнаць момант, калі яшчэ можна прымаць святую Камунію, і калі ўжо варта ісці да споведзі з прычыны штодзённых грахоў? Адказвае кс. Дзяніс Бразінскі Касцёльны наказ, а таксама Кодэкс кананічнага права наказваюць усім вернікам спавядацца прынамсі раз у год (параўн. ККП 920). Падобна і Катэхізіс Каталіцкага Касцёла заахвочвае, каб вернікі заўсёды прымалі св. Камунію, калі ўдзельнічаюць у Эўхарыстыі, абавязваючы іх ...
Читать далее »Як выйсці з парнаграфічнай залежнасці?
Большасць з нас ведае, у чым заключаецца праблема парнаграфіі. Вядомы і наступствы ўдзелу ў ёй. Але мала інфармацыі пра тое, як дапамагчы чалавеку, залежнаму ад парнаграфіі. Спачатку варта вызначыць: прычына праблемы ляжыць на знешнім узроўні (напр. лёгкі доступ да парнаграфічных матэрыялаў, адсутнасць станоўчых мадэляў сексуальных паводзін у акружэнні, адсутнасць сямейных адносін) ці на ўнутраным (напр. парнаграфія становіцца адзіным спосабам стымуляваць ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!