Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана Святы Айцец заклікаў спыніць канфлікт у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, дзе трывае наступ паўстанцаў, якія выступаюць супраць вынікаў дэмакратычных выбараў, і напісаў ліст да кардынала Балтазара Энрыке Пораса Кардоса, у якім выказаў блізкасць да венесуэльскага народа перад абліччам выклікаў, звязаных з пандэміяй і беднасцю. “З увагай і занепакоенасцю сачу за падзеямі ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, дзе нядаўна прайшлі выбары, ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Папа Францішак у Аб’яўленне Пана: зазірнуць за межы бачнага
Бог варты глыбокай пашаны, бо толькі Ён задавальняе патаемнае жаданне вечнасці і жыцця, — адзначыў Папа Францішак 6 студзеня 2021 г. раніцай падчас урачыстай св. Імшы ўрачыстасці Аб’яўлення Пана. У сваёй гаміліі Святы Айцец разважаў над евангельскім фрагментам, у якім мудрацы, дасягнуўшы Бэтлеема, пакланіліся Дзіцяці. Пакланяцца Пану нялёгка, адзначыў Папа: для гэтага патрабуецца не спантаннасць, а духоўная сталасць. Калі чалавек ...
Читать далее »Пажаданні Папы Францішка на 2021 год
“Мір – гэта не толькі адсутнасць вайны, але жыццё, напоўненае сэнсам, запланаванае і пражытае ў асабістай рэалізацыі і братэрскім дзяленні з іншымі”, — сказаў Папа Францішак 1 студзеня 2021 года падчас “Анёл Панскі”. Трансляцыя адбывалася з Бібліятэкі ў Апостальскім палацы Ватыкана. Святы Айцец пажадаў, каб Новы год стаў часам “чалавечага і духоўнага развіцця”, “пераадолення нянавісці і падзелаў”, годам братэрства і ...
Читать далее »Пантыфік: глядзець з надзеяй і даверам у будучы год
Папа Францішак пажадаў вернікам спакою і дабра ў новым годзе. Ён заклікаў станавіцца носьбітамі Добрай весткі, якую анёлы перадалі ў Бэтлееме і з надзеяй глядзець у будучыню. “Пражывіце новы год як каштоўны дар, імкнучыся будаваць ваша жыццё ў святле праўды, якое Уцелаўлёнае Слова прынесла на зямлю”, — сказаў папа Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 30 студзеня 2020 г. ...
Читать далее »Папа прывітаў удзельнікаў анлайн-сустрэчы Тэзэ
Пантыфік прывітаў удзельнікаў 43-й еўрапейскай сустрэчы, арганізаванай экуменічнай Супольнасцю Тэзэ. Ён заклікаў юнакоў і дзяўчат адкрыцца на высокія ідэалы і крочыць па жыцці з надзеяй. У сувязі з пандэміяй каронавіруса сёлета моладзевы форум праходзіць ў анлайн-фармаце. Ён распачаўся 27 снежня 2020 г. і будзе працягвацца да 1 студзеня 2021 г. Святы Айцец скіраваў да ўдзельнікаў сустрэчы пасланне за подпісам свайго ...
Читать далее »Віншаванні Пантыфіка напярэдадні Божага Нараджэння
Папа Францішак скарыстаўся агульнай аўдыенцыяй, каб павіншаваць вернікаў з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння. Асаблівыя словы прагучалі на адрас моладзі, пажылых людзей і маладых сужонкаў. “Беручы прыклад з пастухоў, вы таксама бяжыце да святой Пячоры: Езус чакае вас, каб даць вам сваё святло і свой супакой. Ён хоча ўзбагаціць ваша жыццё сваёй любоўю і ласкай”, — сказаў Папа 23 снежня 2020 ...
Читать далее »Папа: Божае Нараджэнне – нагода для ўзрастання ў веры і братэрстве
Святы Айцец заклікае вернікаў у час Божага Нараджэння звярнуць асаблівую ўвагу на бедных і патрабуючых, памятаючы, што менавіта ў іх прысутнічае Езус. «Божае Нараджэнне ўжо зусім блізка. Няхай яно стане для кожнага нагодай для духоўнага абнаўлення, малітвы, навяртання, узрастання ў веры і братэрстве між намі. Паглядзім навокал, паглядзім, у першую чаргу, на тых, хто знаходзіцца ў стане нястачы…», — заклікаў ...
Читать далее »Святы Пасад правядзе канферэнцыю па ядзерным раззбраенні
16 снежня 2020 г. у Ватыкане пройдзе канферэнцыя па ядзерным раззбраенні. Галоўны арганізатар – Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. За форумам можна будзе сачыць праз інтэрнэт. Удзельнікамі дыскусіі, акрамя прэфекта Дыкастэрыі, кардынала Пітэра Тарксана і Сакратара па сувязях Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера, стануць расійскі эксперт па бяспецы Аляксей Арбатаў і дырэктар міжнароднай кампаніі па ліквідацыі ...
Читать далее »Пантыфік благаславіў фігуркі Дзіцятка Езуса для ясляў
Святы Айцец благаславіў фігуркі Дзіцятка Езуса, якія вернікі размесцяць у яслях Божага Нараджэння. Гэта адбылося пасля малітвы “Анёл Панскі” 13 снежня 2020 г. у Ватыкане. У трэцюю нядзелю Адвэнта Папа па традыцыі благаслаўляе фігуркі Дзіцятка Езуса, якія дзеці прыносяць на плошчу св. Пятра. У сувязі з надзвычайнай эпідэміялагічнай сітуацыяй сёлета ад імя ўсіх сем’яў і дзяцей Рыма ў Ватыкан прыбыла ...
Читать далее »Абнародавана афіцыйная праграма святочных цэлебрацый з удзелам Папы
10 снежня 2020 г. у Ватыкане была абнародавала праграма літургічных цэлебрацый з удзелам Святога Айца, якія адбудуцца ў перыяд Божага Нараджэння, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. Паведамляецца, што ўсе набажэнствы будуць адбывацца ў ватыканскай базыліцы св. Пятра з захаваннем мер бяспекі, абумоўленых надзвычайнай эпідэміялагічнай сітуацыяй. У іх прыме ўдзел абмежаваная колькасць людзей. У сувязі з тым, што на тэрыторыі Італіі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!