Архив меток: Папа Францішак

Пантыфік запрасіў у Ватыкан дзяцей, якія прынялі Першую Камунію

31 мая 2021 г. Папа будзе маліцца на ружанцы ў Ватыканскіх садах. У набажэнстве возьмуць удзел дзеці, якія прынялі Першую св. Камунію ў парафіі Санта-Марыя-дэла-Гроціцэла ў Вітэрба. У апошні дзень мая завяршаецца малітоўны “марафон” у інтэнцыі заканчэння пандэміі каронавіруса, абвешчаны Пантыфікам. Парафія ў Вітэрба, размешчаным ля Рыма, першай у Італіі прапанавала свае памяшканні для пункта вакцынацыі супраць COVID-19. “Для нашых ...

Читать далее »

Брытанскі палітык: Папа адыгрывае вялікую ролю ў барацьбе за мір

Пантыфіку належыць надзвычай важная роля на сусветнай арэне ў справе пабудовы міру», — заявіў дзяржміністр брытанскага МЗС лорд Тарык Ахмад пасля сустрэчы з арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам. У сваю чаргу, пасля размовы з прэфектам Дыкастэрыі па камунікацый Паола Руфіні англійскі дыпламат адзначыў, што Апостальская Сталіца можа дапамагчы ў барацьбе за свабоду сусветных СМІ і свабодны доступ журналістаў да інфармацыі. Палітык ...

Читать далее »

Папа памоліцца аб “развязанні вузлоў”, выкліканых пандэміяй

Ружанцовай малітвай перад абразом Маці Божай, якая развязвае вузлы, Святы Айцец завершыць малітоўны марафон у інтэнцыі спынення пандэміі, аднаўлення грамадскага жыцця і прафесійнай дзейнасці. Ружанец пройдзе 31 мая 2021 года ў Ватыканскіх садах. Ён распачнецца ў 17.45 па рымскім часе ўрачыстай працэсіяй з копіяй абраза Маці Божай, якая развязвае вузлы, вельмі дарагога Францішку. Арыгінал гэтай іконы захоўваецца ў касцёле св. ...

Читать далее »

Пантыфік сустрэўся з былой вязніцай Аўшвіца беларускага паходжання

Святы Айцец сустрэўся з Лідзіяй Максімовіч, якая ў маленстве перажыла жахі канцэнтрацыйнага лагера Аўшвіц-Біркенаў і эксперыменты сумнавядомага Ёзэфа Менгеля. Кароткая сустрэча адбылася 26 мая 2021 года на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. “Калі Папа падышоў да мяне, я закасала рукаў і паказала яму лагерны нумар. На імгненне ён спыніўся, узяў маю руку і пацалаваў гэты нумар”, — распавяла 77-гадовая полька ...

Читать далее »

Святы Айцец: няхай Марыя агорне апекай усіх маці

Папа Францішак пажадаў вернікам Божага дару радасці і запэўніў у малітве за жанчын, якія чакаюць нараджэння дзіця. Адмысловы зварот ён скіраваў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, 26 мая 2021 г. у Ватыкане. Святы Айцец спаслаўся на літургічны ўспамін св. Філіпа Нэры, шырока вядомага як “святы радасці”. “Няхай спакойная радасць, дар Бога, суправаджае і ўзбагачае шлях кожнага з вас”, — пажадаў ён. ...

Читать далее »

Папа Францішак: куды прывядуць нянавісць і помста ў Святой Зямлі?

Рост нянавісці і насілля ў Святой Зямлі – гэта глыбокая рана для братэрства і мірнага суіснавання паміж грамадзянамі, якую будзе складана залячыць, калі неадкладна не распачаць дыялог, — лічыць Папа. “З глыбокай заклапочанасцю сачу за тым, што адбываецца ў Святой Зямлі. У гэтыя дні гвалтоўныя ўзброеныя сутыкненні паміж Сектарам Газа і Ізраілем узялі верх і рызыкуюць ператварыцца ў спіраль смерці ...

Читать далее »

Antiquum ministerium: Папа ўстанавіў паслугу катэхета

Antiquum ministerium – назва апублікаванага 11 мая 2021 г. motu proprio, з якім Папа ўстанавіў паслугу катэхета, вызначаючы яе як неадкладную неабходнасць евангелізацыі ў сучасным свеце. Сутыкаючыся з «глабалізаванай культурай», «неабходна прызнаць прысутнасць свецкіх вернікаў, якія ў сілу свайго хросту адчуваюць пакліканне да супрацоўніцтва ў служэнні катэхізацыі», — адзначыў Папа Францішак. Ён таксама падкрэсліў важнасць «сапраўднай сустрэчы з маладым пакаленнем», ...

Читать далее »

Святы Айцец: любоў і радасць – плёны прабывання з Езусам

Заставацца ў любові Езуса і ўзрастаць у любові да ўсіх, даючы сведчанне радасці ўваскрослага Пана, — заклікаў Пантыфік, каментуючы евангельскае чытанне на VI Велікодную нядзелю (Ян 15,9-17). Выкарыстоўваючы ключавы дзеяслоў “заставацца”, Езус тлумачыць які плён прыносяць тыя, хто застаецца ў еднасці з Ім: гэтым плёнам з’яўляецца любоў. “Езус заклікае нас заставацца ў Яго любові, каб Яго радасць была ў нас, ...

Читать далее »

Інтэнцыя Папы Францішка на май: маліцца за людзей, адказных за фінансы

Людзям, адказным за фінансы, прысвяціў Папа Францішак малітоўную інтэнцыю на май. Папа абвясціў і патлумачыў яе ў відэароліку, які 4 мая 2021 г. быў абнародаваны Сусветнай сеткай малітвы. “У той час як рэальная эканоміка, тая, якая стварае працоўныя месцы, перажывае крызіс, бо вельмі шмат людзей не маюць працы, фінансавыя рынкі яшчэ ніколі не былі настолькі гіпертрафіраванымі як цяпер. Як далёкі ...

Читать далее »

Папа Францішак заахвочвае да ўдзелу ў малітоўным «марафоне» у інтэнцыі спынення пандэміі

Папа заахвочвае да ўдзелу ў малітоўным «марафоне» у інтэнцыі спынення пандэміі. Ён заклікае католікаў да штодзённай малітвы за мір у М’янме. «Мы ўступілі ў май, калі народная пабожнасць розным чынам выражае адданасць Найсвяцейшай Панне Марыі. У гэтым годзе ён будзе адзначаны малітоўным «марафонам», які пройдзе з удзелам важных марыйных санктуарыяў, у інтэнцыі спынення пандэміі. Учора вечарам я ўзначаліў першы этап ...

Читать далее »