Папа Францішак заахвочвае да ўдзелу ў малітоўным «марафоне» у інтэнцыі спынення пандэміі

Папа заахвочвае да ўдзелу ў малітоўным «марафоне» у інтэнцыі спынення пандэміі. Ён заклікае католікаў да штодзённай малітвы за мір у М’янме.

«Мы ўступілі ў май, калі народная пабожнасць розным чынам выражае адданасць Найсвяцейшай Панне Марыі. У гэтым годзе ён будзе адзначаны малітоўным «марафонам», які пройдзе з удзелам важных марыйных санктуарыяў, у інтэнцыі спынення пандэміі. Учора вечарам я ўзначаліў першы этап у базыліцы св. Пятра”, — звярнуўся да вернікаў, сабраных 2 мая 2021 г. на малітве Уладарка неба, Пантыфік.

Пантыфік дадаў, што ў гэтым кантэксце з’явілася “блізкая яго сэрцу” ініцыятыва Касцёла ў М’янме, які запрасіў католікаў прысвяціць адну ружанцовую Вітай Марыя за мір у азіяцкай краіне.

ружанец“Кожны з нас звяртаецца да маці, калі адчувае патрэбу або знаходзіцца ў бядзе. У гэтым месяцы мы просім нашу Нябесную Маці дастукацца да сэрцаў усіх адказных у М’янме, каб яны знайшлі мужнасць ісці шляхам сустрэчы і паяднання», — сказаў Святы Айцец.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку