Архив меток: ружанец

15 абяцанняў Маці Божай тым, хто шануе святы ружанец

Маці Божая асабіста навучыла святога Дамініка маліцца Ружанцам у 1208 годзе і сказала яму, каб ён распаўсюджваў адданасць малітве ружанца і выкарыстоўваў яе як магутную зброю супраць ворагаў праўдзівай веры. Дамінік (Дамінга) дэ Гусман – святы іспанскі святар, які адправіўся на поўдзень Францыі, каб навярнуць ерэтыкоў-альбігойцаў (катараў), якія адлучыліся ад Касцёла. Дзякуючы пропаведзям, малітвам і ахвярам яму ўдалося навярнуць некаторых ...

Читать далее »

Я малюся на Ружанцы, але думаю пра ўсё, акрамя малітвы

З першай малітвай «Вітай, Марыя» мы яшчэ ведаем, чаму молімся. З другой — мы ўспамінаем, што павінны былі адказаць на паведамленне. З трэцяй — мы думаем пра заўтрашні дзень. З чацвёртай — вяртаемся да размовы, якая адбылася некалькі дзён таму. З пятай — задумваемся, ці не забыліся мы пра нешта важнае. І раптам мы разумеем, што толькі што скончылі дзясятку ...

Читать далее »

Папа заклікаў у кастрычніку маліцца на Ружанцы за мір

Папа Леў XIV заклікаў вернікаў на працягу кастрычніка маліцца на Ружанцы за спыненне войнаў і мір паміж народамі, спалучаючы малітву з канкрэтнымі ўчынкамі пакаяння і міласэрнасці. Пасля Імшы ў санктуарыі Маці Божай Лурдскай 27 верасня 2026 года Леў XIV звярнуўся да пілігрымаў са словамі перад малітвай «Анёл Панскі». Папа прывітаў усіх, хто ўдзельнічаў у Эўхарыстыі, а таксама тых, хто далучыўся ...

Читать далее »

Чаму ружанец — ідэальная малітва падчас адпачынку? Тры простыя прычыны

Ружанец — ідэальная малітва падчас адпачынку. Чаму? Мы ўсе з нецярпеннем чакаем адпачынку. Незалежна ад таго, плануем мы яго ў ліпені, жніўні ці толькі ўвосень, нам патрэбныя выхадныя, каб «перазагрузіць» сваё цела, аднавіць сілы і набрацца энергіі для паўсядзённага жыцця. Аднак летнія канікулы, паездкі з блізкімі і гарачыя дні спрыяюць расслабленню. Для многіх вернікаў штодзённая малітва — частка гэтага распарадку, ...

Читать далее »

Май — месяц Панны Марыі

Каталіцкі Касцёл прысвячае месяц май Найсвяцейшай Багародзіцы Панне Марыі. У гэтыя дні таксама існуе традыцыя правядзення т.зв. «Маёвых набажэнстваў». Могуць узнікнуць пытанні: «Чаму Панне Марыі прысвечаны менавіта месяц май?» або «Дзе і калі паўстала гэтая традыцыя?». Для гэтага давайце звернемся да вытокаў гэтай традыцыі і, больш таго, пастараемся, каб яна ўвайшла і ў нашае рэлігійнае жыццё. Гісторыя Некаторыя гісторыкі мяркуюць, ...

Читать далее »

Ружанец стаў мне паратункам. Сведчанне

Маё навяртанне да Бога і паяднанне з Касцёлам адбылося ў сталым узросце. Але і да гэтага часу я была знаёмая з ружанцам у выглядзе ланцужка з пацеркамі. Я бачыла яго ў руках сваіх бабулі і маці, ён здаваўся мне толькі прыгожай, эстэтычнай рэччу, але ужо тады з нейкай таямнічай каштоўнасцю і вартасцю. Гэта як “пароль”, па якім пазнаеш католіка. У ...

Читать далее »

Медыкі пацвердзілі лячэбны патэнцыял малітвы на Ружанцы

Нядаўняе навуковае даследаванне пацвердзіла, што малітва на Ружанцы мае моцную сувязь з даверам і ўнутраным спакоем. Група пад кіраўніцтвам дацэнта Міхаэля Тойта, лекара берлінскай бальніцы Charité, даследавала ўплыў малітвы да Дзевы Марыі на фізічнае самаадчуванне тых, хто моліцца. Паводле атрыманых вынікаў, рэгулярная малітва на Ружанцы мае выключную карысць. «Традыцыйная малітва да Дзевы Марыі не толькі стабілізуе здароўе, але і дазваляе ...

Читать далее »

5 думак айца Піа пра Ружанец

Айца Піа часта бачылі з Ружанцам, ён быў вялікім яго прыхільнікам. Пры розных нагодах святы заахвочваў да гэтай малітвы. Сыходзь, сатана! Сатана хоча знішчыць гэтую малітву, але ніколі не зможа гэтага зрабіць. Ружанец — гэта малітва, дзякуючы якой можна перамагчы ўсё і ўсіх. Ёй навучыла нас Маці Божая, як Езус навучыў маліцца «Ойча наш». Трымай Маму за руку У цёмны ...

Читать далее »

Молімся на ружанцы ўсёй сям’ёй

Распачаўся кастрычнік – месяц, які ў Каталіцкім Касцёле асабліва прысвечаны малітве на ружанцы. І гэта можа быць супольны час, які аб’яднае ўсю сям’ю, трэба толькі прыкласці намаганні. Разгледзім пяць парадаў, як наладзіць ружанцовую малітву разам з дзецьмі. Што мы ведаем пра ружанец? Каб распачаць малітву разам з дзецьмі, бацькам варта самім зразумець, што гэта за малітва. У сучасным свеце шмат ...

Читать далее »

Ці можна насіць крыжык і ружанец у якасці ўпрыгожвання? Тлумачыць тэолаг

На вуліцах і ў інтэрнэце мы можам бачыць людзей, якія выкарыстоўваюць хрысціянскія сімвалы ў якасці ўпрыгожванняў. Ружанец ці крыжык у якасці ўпрыгожвання — гэта добрая ідэя? Калі выкарыстанне хрысціянскіх сімвалаў можа быць грахом? «Калі крыж выкарыстоўваецца не па рэлігійных прычынах, напрыклад, для таго, каб справакаваць або паказаць, што яго адпрэчваюць. Такая матывацыя існуе і сёння ў нашэнні ўпрыгожванняў з крыжам. ...

Читать далее »