5 думак айца Піа пра Ружанец

Айца Піа часта бачылі з Ружанцам, ён быў вялікім яго прыхільнікам. Пры розных нагодах святы заахвочваў да гэтай малітвы.

  1. Сыходзь, сатана!

Сатана хоча знішчыць гэтую малітву, але ніколі не зможа гэтага зрабіць. Ружанец — гэта малітва, дзякуючы якой можна перамагчы ўсё і ўсіх. Ёй навучыла нас Маці Божая, як Езус навучыў маліцца «Ойча наш».

  1. Трымай Маму за руку

У цёмны час сутак трымай Ружанец так, быццам гэта рука Маці Божай. Кожны дзень маліся на Ружанцы. Акуніся ў абдымкі Марыі. Яна паклапоціцца пра цябе!

  1. Побач з Ёй

Трэба звярнуць увагу на кожнае «Вітай, Марыя», якое мы перадаем Багародзіцы, і на таямніцы, якія сузіраем. Яна прысутная ва ўсіх таямніцах і ўдзельнічала ва ўсім з любоўю і болем.

  1. Заўсёды і часта

Любі Маці Божую і давай іншым пазнаць і палюбіць Яе. Заўсёды маліся Ружанец, рабі гэта як мага часцей.

  1. Малітва да Багародзіцы св. Падрэ Піа

Змілуйся нада мной! Няхай адзін Твой спагадлівы позірк ажывіць мяне, ачысціць і прывядзе да Бога; падняўшы мяне з бруду гэтага свету, каб я мог пайсці да Таго, Хто стварыў мяне, Хто адрадзіў мяне ў Святым Хросце, вярнуўшы мне белую вопратку нявіннасці, якую так апаганіў першародны грэх. Дарагая Маці, навучы мяне любіць Яго!

Па матэрыялах aleteia.org
Пераклад Марыны Сінкевіч

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі