Папа Леў XIV заклікаў вернікаў на працягу кастрычніка маліцца на Ружанцы за спыненне войнаў і мір паміж народамі, спалучаючы малітву з канкрэтнымі ўчынкамі пакаяння і міласэрнасці.
Пасля Імшы ў санктуарыі Маці Божай Лурдскай 27 верасня 2026 года Леў XIV звярнуўся да пілігрымаў са словамі перад малітвай «Анёл Панскі». Папа прывітаў усіх, хто ўдзельнічаў у Эўхарыстыі, а таксама тых, хто далучыўся да яе праз сродкі масавай інфармацыі, асабліва хворых.
Святы Айцец скіраваў адмысловы заклік, звязаны з месцам, дзе знаходзіўся. Ён нагадаў, што менавіта тут Маці Божая аб’явілася святой Бернардэце з Ружанцам і, паводле слоў Льва XIV, нібыта сама вяла яе ў малітве.
Таму Папа заклікаў усіх вернікаў і хрысціянскія супольнасці на працягу кастрычніка маліцца на святым Ружанцы ў адмысловай інтэнцыі – каб спыніліся войны, а паміж народамі, якія знаходзяцца ў канфлікце, усталяваўся мір.
Пантыфік падкрэсліў, што гэтую малітву неабходна суправаджаць канкрэтнымі ўчынкамі пакаяння і міласэрнасці. Ён таксама заклікаў заўсёды спрыяць дыялогу і паяднанню паміж людзьмі і народамі.
“Няхай наша Найсвяцейшая Маці заступаецца за нас!” — завяршыў Папа Леў XIV свой заклік.
кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!