13 кастрычніка, у дзень, калі 101 год таму адбылося апошняе аб’яўленне Панны Марыі тром пастушкам з партугальскай вёсачкі Фаціма, у шумілінскі Санктуарый Маці Божай з Фацімы прыехалі пілігрымы з розных гарадоў Беларусі. З Брэста і Віцебска, з Новалукомля і Наваполацка, са Смаргоні. Ва ўрачыстасці таксама прынялі ўдзел грэка-католікі Віцебскай царквы Уваскрасення Хрыстовага і хор “Гасанна” з касцёла Святой Барбары ў ...
Читать далее »Архив меток: ружанец
Флэшмоб «Стрэл у дзясятку» – молімся на ружанцы ў інтэнцыі Сінода Біскупаў, прысвечанага моладзі
У кастрычніку, месяцы, прысвечаным ружанцовай малітве, запрашаем парафіі, араторыі, душпастырскія групы і манаскія супольнасці да малітвы на адной дзясятцы ружанца ў інтэнцыі Сінода Біскупаў, прысвечанага моладзі, паведамляе SDB.by. Правілы ўдзелу ў флэшмобе «Стрэл у дзясятку»: Атрымліваеце запрашэнне; Разам (з прадстаўнікамі парафіі, супольнасцю, душпастырскай групай альбо цэлай сям’ёй) моліцеся дзясятку святога ружанца ў інтэнцыі Сінода; Робіце сумесны здымак пасля малітвы; Размяшчаеце ...
Читать далее »Паўгадзіны для Марыі
Паважаныя чытачы, запрашаем Вас прыняць удзел у ружанцовых набажэнствах! Заахвочваем знайсці крышку часу ў дзень на ружанец, каб пасродкам пацераў сабраць малітоўны букет для Валадаркі неба і зямлі. У гонар Каралевы Ружанца названа шмат каталіцкіх святынь у Беларусі, у тым ліку і ў Гродзенскай дыяцэзіі: парафіі пад тытулам Маці Божай Ружанцовай існуюць у Лабне (Сапоцкінскі дэканат), Песках (Мастоўскі дэканат), Солах ...
Читать далее »Палюбім ружанец!
1 кастрычніка распачынаем месяц, які называецца “ружанцовым”. У нашых касцёлах арганізуюцца ружанцовыя набажэнствы, а ў нашых планах дня з’яўляецца малітва з пацеркамі. На пачатку гэтага месяца, які асаблівым чынам засяроджаны на Маці Божай, мы хочам нагадаць некалькі фактаў пра Ружанец, каб згодна з тым, што казаў святы Ян Павел ІІ, “сузіраць аблічча Езуса праз вочы і сэрца Марыі”. Імя, аб’яўленае ...
Читать далее »Папа Францішак заклікаў да ружанцовай малітвы за Касцёл
Святы Айцец заклікаў вернікаў па ўсім свеце ў кастрычніку штодзённа маліцца на Святым Ружанцы, каб Багародзіца захоўвала Касцёл пад сваім плашчом і бараніла ад нападкаў д’ябла. Ідэя ў тым, каб аб’яднацца ў камуніі і пакаянні, як Божы народ, просячы Багародзіцу і св. Міхала Арханёла бараніць Касцёл ад злога духа, які заўсёды спрабуе аддзяліць чалавека ад Бога і пасеяць падзелы паміж ...
Читать далее »Сакрэт эфектыўнасці малітвы на ружанцы
Молячыся ружанец, я нярэдка лаўлю сябе на тым, што не магу доўга засяроджваць свае думкі на манатоннай малітве і паўтараю яе словы амаль механічна… Ці мае сэнс такая малітва? Як з гэтым змагацца? Ці не будзе занядбаннем, калі я малюся ружанец у дарозе, у думках, а не на каленях перад абразом? Малітва з’яўляецца неад’емнаю часткаю жыцця кожнага хрысціяніна. Гэта асноўны ...
Читать далее »Беларускія вернікі пра малітоўную акцыю “Ружанец да межаў”
7 кастрычніка, у свята Маці Божай Ружанцовай, ва ўсёй Польшчы адбылася малітоўная акцыя “Ружанец да межаў”. У больш чым 300 касцёлах на тэрыторыі 22 дыяцэзій у краіне прайшла ружанцовая малітва аб міры для Польшчы, Еўропы і ўсяго свету. Акцыя сабрала больш за мільён удзельнікаў, якія ў гэты дзень разам прамаўлялі ўсе часткі Ружанца. У ёй прынялі ўдзел і беларускія вернікі. Малітва ...
Читать далее »Мільён палякаў выйшлі на малітву за мір
У рамках ініцыятывы «Ружанец да межаў» у свята Маці Божай Ружанцовай, 7 кастрычніка, мільён польскіх вернікаў чыталі ружанец уздоўж дзяржаўных межаў Польшчы. Малітвы адбыліся ў 320 храмах 22 дыяцэзій, у гарах, на ўзбярэжжы, у адкрытым моры, у аэрапортах, у Афганістане і нават за Палярным колам. Пасля набажэнстваў людзі накіраваліся да 4 тысяч загадзя вызначаных месцаў уздоўж дзяржаўнай мяжы Польшчы, дзе ...
Читать далее »Прымі ўдзел у конкурсе паэзіі і музыкі на ружанцовую тэматыку
У сувязі з тым, што 21 кастрычніка 2017 г. у Магілёве адбудзецца Ружанцовы кангрэс, яго арганізатары, айцы дамінікане, запрашаюць усіх паўдзельнічаць у конкурсе на лепшы верш ружанцовай тэматыкі, а таксама заахвочваюць таленавітых людзей напісаць музыку на гэтыя тэксты. Крыніцаю натхнення можа стаць апостальскі ліст Яна Паўла ІІ Rosarium Virginis Mariae, а ў ім асаблівую ўвагу можна звярнуць на «Суплікацыю да Каралевы ...
Читать далее »У Польшчы ідзе падрыхтоўка праекта «Ружанец да межаў»
«Ружанец да межаў» – гэта праект, галоўнай мэтай якога з’яўляецца агарнуць усю Польшчу ружанцовай малітвай. У свята Маці Божай Ружанцовай (7 кастрычніка), на заканчэнне святкавання 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, палякі адправяцца на мяжу краіны, каб маліцца за выратаванне сваёй Радзімы і ўсяго свету. «Марыя з’яўляецца Каралевай Польшчы праз пакаленні апякуецца намі, у крытычныя моманты гісторыі заўсёды была пры нас, а мы ...
Читать далее »