Архив меток: ружанец

Як з’явіўся Ружанец

Многія з нас на пытанне, як і калі з’явіўся Ружанец, адказалі б без вагання, што ён быў уведзены ў ХІІ ст. св. Дамінікам, які з яго дапамогаю навяртаў ерэтыкоў. Гэтае перакананне мае за сабою доўгую і моцна замацаваную традыцыю. Аднак гісторыкі звяртаюць увагу на тое, што Ружанец, напэўна, не ўзнік з аднаго жадання волі і не мае толькі аднаго стваральніка. ...

Читать далее »

Поўны адпуст для заручаных, якія разам моляцца на ружанцы

Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця апублікавала разважанні да ружанцовай малітвы для заручаных. Яна заклікала іх у чэрвені разам маліцца на ружанцы і атрымаць поўны адпуст. Аб магчымасці атрымання адпусту гаворыцца ў дэкрэце Апостальскай пэнітэнцыярыі, прымеркаваным да Юбілейнага года св. Юзафа. Разважанні, апублікаваныя на старонцы Дыкастэрыі, перакладзены на 5 моў. Жаніх і нявеста змогуць атрымаць поўны адпуст падчас кожнага ружанцовага набажэнства ...

Читать далее »

Папа Францішак заахвочвае да ўдзелу ў малітоўным «марафоне» у інтэнцыі спынення пандэміі

Папа заахвочвае да ўдзелу ў малітоўным «марафоне» у інтэнцыі спынення пандэміі. Ён заклікае католікаў да штодзённай малітвы за мір у М’янме. «Мы ўступілі ў май, калі народная пабожнасць розным чынам выражае адданасць Найсвяцейшай Панне Марыі. У гэтым годзе ён будзе адзначаны малітоўным «марафонам», які пройдзе з удзелам важных марыйных санктуарыяў, у інтэнцыі спынення пандэміі. Учора вечарам я ўзначаліў першы этап ...

Читать далее »

Як правільна маліцца на ружанцы?

«З 90-х гадоў амаль пастаянна бываю на святой Імшы. Заўсёды перад Імшой молімся на ружанцы. Помніцца, раней людзі не дазвалялі прапускаць пры малітве разважанні. Можа, цяпер Касцёл дазваляе называць толькі таямніцу, не акцэнтуючы ўвагу на разважаннях?» Ванда На пытанне адказвае кс. Аляксей Ляшко, афіцыял Біскупскага Суда ў Віцебску. — Трэба заўважыць, што святы Людвік Марыа Грыньён дэ Манфор (1673-1716), святар, ...

Читать далее »

Конкурс ружанцаў прайшоў у наймалодшай парафіі Ліды

У парафіі св. Юзафа, рамесніка, і благаслаўлёных сясцёр-мучаніц з Навагрудка ў Лідзе падсумаваннем усяго кастрычніка, калі католікі асаблівым чынам моляцца на ружанцы, стаў конкурс, у якім удзельнічалі самыя малодшыя парафіяне. Маленькія вернікі зрабілі ружанцы ўласнаручна. Фантазія дзяцей не мае межаў, і яны падышлі да задання вельмі адказна. Ружанцы былі зроблены з цеста, цукерак, шышак, пенапласту. Пасля супольнай ружанцовай малітвы журы ...

Читать далее »

Рэкордная колькасць дзяцей прыняла ўдзел у малітоўнай акцыі «Мільён дзяцей моляцца на Ружанцы»

18-19 кастрычніка 2020 г. больш за паўмільёна дзяцей з 136 краін, у тым ліку і з Беларусі, далучыліся да малітоўнай акцыі Папскага фонду «Дапамога Касцёлу ў патрэбе», паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. Лічыльнік на сайце кампаніі «Мільён дзяцей моляцца на Ружанцы», дзе рэгістраваліся малітоўныя групы і сем’і, спыніўся на лічбе 509 777. На жаль, тысячы людзей не змаглі зарэгістравацца з ...

Читать далее »

У цэнтры ружанцовай малітвы — Езус. Адзін са спосабаў разнастаіць Ружанец

Здараецца, што падчас Ружанца нам цяжка засяродзіцца на разважанні таямніцаў і мы проста бяздумна паўтараем малітву. Ёсць надзейны спосаб сапраўды ўважліва маліцца на ружанцы і пражываць біблійныя падзеі разам з Марыяй. Сутнасць такога спосабу ў тым, што ў кожнай малітве «Вітай, Марыя…» пасля слова Езус мы дадаём невялікае разважанне, суадноснае з ружанцовай таямніцай. Прапануем вам, дарагія чытачы, малітоўныя дадаткі да ...

Читать далее »

Ружанец – невядомая малітва?

Ружанец – гэта настолькі інтэгральная частка рэлігійнай рэчаіснасці Каталіцкага Касцёла, што часта з’яўляецца наўпрост візітоўкай католіка і «каталіцкасці». Чоткі-каронку для ружанцовай малітвы часта можна пабачыць у аўтамабілях як сімвал веравызнання ўладальніка машыны. Часамі здаралася нават бачыць у галівудскіх фільмах персанажаў, якія паводле сцэнарыя з’яўляюцца католікамі. Гледачы гэта лёгка маглі распазнаць па ружанцах на шыях акцёраў. Такім чынам, ружанец (або больш ...

Читать далее »

Уплыў ружанца на псіхічнае здароўе

Некаторыя псіхолагі-кансультанты выкарыстоўваюць кагнітыўную тэрапію; іншымі словамі, яны дапамагаюць людзям лепш зразумець кірунак свайго мыслення, выяўляючы негатыўныя думкі і замяняючы іх пазітыўнымі. Такім чынам чалавек атрымлівае больш аптымістычны погляд на жыццё і свет. Малітва на ружанцы і ружанцовыя медытацыі спрыяюць пазітыўнаму мысленню і дапамагаюць нашаму розуму больш злучацца з Богам. Рэгулярна молячыся ружанец, чалавек адчувае значнае паляпшэнне свайго агульнага псіхічнага ...

Читать далее »

Узяць удзел у рэкалекцыях, якія стануць заменай IV Ружанцовага кангрэсу ў Магілёве, запрашаюць усіх ахвотных

Хоць у гэтым годзе было вырашана не праводзіць IV Ружанцовы кангрэс у Магілёве, адбудуцца адмысловыя рэкалекцыі, да ўдзелу ў якіх, каб духоўна ўзрастаць разам з Марыяй, запрашаюць усіх зацікаўленых айцы дамінікане. У межах рэкалекцый запланавана пяць 15-хвілінных праграм на тэму малітвы Ружанца, якія будуць выходзіць на «Радыё Марыя». Таксама, каб ушанаваць Каралеву Ружанца, арганізатары рэкалекцый заахвочваюць выканаць заданне, якое прапануе ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі