Малітоўная акцыя «Мільён дзяцей моліцца Ружанец» у Беларусі распачнецца 18 кастрычніка ў 18.00. Прамая трансляцыя і тэлемост на партале Catholic.by злучыць Мінск, Віцебск, Гродна, Баранавічы і Магілёў.
Адказныя асобы арганізуаюць групы дзяцей і бацькоў у касцёлах у пяці гарадах чатырох беларускіх дыяцэзій: Мінску, Віцебску, Гродне, Баранавічах і Магілёве. Гэтыя групы яднаюцца анлайн і бяруць непасрэдны ўдзел у малітве. Таксама будзе ісці агульная анлайн-трансляцыя мерапрыемства.
для друку