Святы Айцец правёў яшчэ адну спакойную ноч у клініцы імя Агасціна Джэмэлі. Стан яго здароўя паляпшаецца, ён чытае газеты і пачынае працаваць, — паведаміла 9 чэрвеня 2023 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы. “Папа Францішак добра адпачыў на працягу ночы. Медыкі паведамляюць, што клінічная карціна пастаянна паляпшаецца, а пасляаперацыйнае аднаўленне ідзе належным чынам”, — гаворыцца ў паведамленні кіраўніка Залы Друку Апостальскай ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Апублікавана праграма папскага падарожжа ў Партугалію
6 чэрвеня 2023 года ў Ватыкане была апублікавана афіцыйная праграма Апостальскага падарожжа Францішка ў Партугалію з нагоды ХХХVII Сусветных дзён моладзі. Папа прыбудзе ў Лісабон на самалёце з Рыма раніцай 2 жніўня. Пасля афіцыйнай цырымоніі прывітання ў Беленскім палацы і сустрэчы з Прэзідэнтам Партугаліі, Святы Айцец скіруецца ў Беленскі культурны цэнтр, дзе звернецца з прамовай да прадстаўнікоў уладаў, грамадзянскай супольнасці ...
Читать далее »Святы Айцец здзейсніць Апостальскі візіт у Манголію
Папа здзейсніць візіт у Манголію, паведаміў 3 чэрвеня 2023 года кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Матэа Бруні. Манголія стане 59-й краінай, якую адведае Папа Францішак. Афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду заявіў, што “прыняўшы запрашэнне Прэзідэнта Манголіі і касцёльных уладаў краіны, Папа Францішак здзейсніць Апостальскае падарожжа ў Манголію з 31 жніўня па 4 верасня 2023 года”. “Праграма і дадатковыя дэталі будуць паведамлены ...
Читать далее »На поўначы Аргенціны адкрылі самы высокі помнік Папу Францішку ў свеце
У Агіларэсе на поўначы Аргенціны адкрылі самы высокі помнік Папу Рымскаму ў свеце. Ён мае вышыню сем з паловай метраў, а вагу — восем тон. Помнік прымеркаваны да першых 10 гадоў пантыфікату Папы з Аргенціны. Ён мае выгляд Святога Айца з паднятай рукой у прывітальным жэсце, з якім ён стаяў адразу пасля свайго абрання на балконе базылікі св. Пятра ў ...
Читать далее »Папа сустрэўся з анкалагічна хворымі дзецьмі з Польшчы
Хачу запрасіць вас быць апосталамі Божай любові, — звярнуўся Папа Францішак да хворых дзяцей, якія праходзяць лячэнне ва ўроцлаўскай анкалагічнай клініцы ў Польшчы. Сустрэча прайшла 29 мая 2023 года ў Ватыкане. “Ваш жыццёвы шлях цяжкі, таму што вы павінны лячыцца, перамагаць хваробу ці жыць з хваробай, і гэта няпроста. Колькі разоў у жыцці мы трапляем у сітуацыю, калі ў нас ...
Читать далее »Папа Францішак: пачынайма кожны дзень з малітвы да Духа Святога
“Прыйдзі, Дух прабачэння, гармоніі сэрцаў, перамяні нас, як Ты можаш, праз Марыю”, — маліўся Папа 28 мая 2023 года ў ватыканскай базіліцы падчас Імшы ва ўрачыстасць Пяцідзесятніцы. Гаворачы ў гаміліі аб дзеянні Духа Святога ў створаным свеце, Папа Францішак звярнуў увагу на тое, што менавіта Ён на пачатку і на працягу ўсяго часу робіць так, каб створаная рэчаіснасць пераходзіла ад ...
Читать далее »Папа: святы Андрэй Кім Таэгон вучыць евангелізацыйнай мужнасці
Давайце падрыхтуемся прыняць Святога Духа ў бліжэйшую Пяцідзясятніцу і будзем прасіць Яго аб ласцы евангелізацыйнай адвагі, — заклікаў Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі, якая 24 мая 2023 года ў Ватыкане. Папа Францішак звярнуў увагу на прыклад евангелізацыйнага запалу першага карэйскага святара і мучаніка, святога Андрэя Кіма Таэгона, жыццё якога “было і застаецца красамоўным сведчаннем руплівасці ў абвяшчэнні Евангелля”. Ён нагадаў, што ...
Читать далее »Папа абмеркаваў з біскупамі актуальныя праблемы Касцёла і свету
Папа Францішак узначаліў адкрыццё 77-й Генеральнай Асамблеі Канферэнцыі Біскупаў Італіі, якая праходзіць у Ватыкане з 22 па 25 мая 2023 года. Падчас сустрэчы ён каля трох гадзін адказваў на пытанні біскупаў на такія тэмы, як мір, фінансы, навакольнае асяроддзе, ідэалогіі, служэнне біскупаў і святароў, міласэрнасць да бедных і бежанцаў. У другой палове дня 22 мая 2023 года ў ватыканскай зале ...
Читать далее »Папа Францішак моладзі: будзьце сябрамі і не абгаворвайце іншых
Людзі, якія абгаворваюць іншых, губляюць годнасць, бо паліваюць сваіх бліжніх брудам. Сваркі правакуе д’ябал, — нагадаў Святы Айцец падчас сустрэчы з італьянскімі падлеткамі. 20 мая 2023 года на плошчы перад Домам святой Марты ў Ватыкане Папа сустрэўся з амаль тысячу юнакоў і дзяўчат з Генуэзскай архідыяцэзіі, якія рыхтуюцца да прыняцця сакраманту канфірмацыі. Яны прыбылі ў Вечны горад у рамках пілігрымкі ...
Читать далее »Папа выказаў словы падтрымкі ахвярам стыхійнага бедства ў Італіі
Папа Францішак запэўніў у гарачых малітвах за загінулых у выніку магутнай паводкі, якая накрыла паўночны ўсход Італіі, і выказаў спачуванні іх сваякам. Адмысловая тэлеграма была скіравана арцыбіскупу Балоньі, кардыналу Матэа Дзупі. Папа выпрошвае ў Бога “суцяшэнне для параненых і для тых, хто пакутуе ад наступстваў цяжкага бедства”. Ён дзякуе “ўсім, хто ў гэтыя цяжкія гадзіны працуе над тым, каб прынесці ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!