Служба папскіх літургічных цэлебрацый паведаміла пра бліжэйшыя публічныя набажэнствы з удзелам Папы Францішка. 3 лістапада 2023 года ў 11.00 у базіліцы святога Пятра Пантыфік возьме ўдзел у святой Імшы ў інтэнцыі спачылага Бэнэдыкта XVI, а таксама кардыналаў і біскупаў, якія памерлі на працягу года. У ХХХІІІ Звычайную нядзелю, 19 лістапада, у 10.00 Папа ўзначаліць цэлебрацыю Эўхарыстыі з нагоды Сусветнага дня ...
Читать далее »Архив меток: Папа Францішак
Папа: Святая Тэрэза ад Дзіцятка Езуса вучыць любові і даверу да Бога
“Толькі давер і нічога, акрамя даверу, павінен весці нас да любові», — такімі словамі святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса распачынаецца Апостальская адгартацыя Папы Францішка з нагоды 150-годдзя з дня нараджэння і стагоддзя беатыфікацыі гэтай святой. На думку Папы, гэтыя словы пра бязмежны давер да Бога абагульняюць геніяльную духоўнасць святой Тэрэзы і служаць абгрунтаваннем таго, чаму яна была абвешчана доктарам Касцёла. ...
Читать далее »Відэафакт. Папа моліцца і бласлаўляе Беларусь
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, які зараз знаходзіцца на Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў у Ватыкане і прадстаўляе Касцёл у Беларусі, размясціў на сваёй старонцы ў Інстаграме відэа, дзе Папа Францішак перадае словы прывітання і бласлаўляе беларусаў. pap_belarus
Читать далее »Папа: прабачэнне робіць свабоднымі, радаснымі, здольнымі любіць
Прабачэнне – гэта крыніца руплівасці, якая становіцца міласэрнасцю і кліча да пакорнай і радаснай святасці, — сказаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 11 кастрычніка 2023 года прайшла ў Ватыкане. Папа Францішак прысвяціў катэхезу постаці суданскай святой Жазэфіны Бакіты. Ён нагадаў, што на яе радзіме ўжо некалькі месяцаў трывае “жудасны ўзброены канфлікт, пра які мала гавораць”, а таксама заклікаў маліцца за ...
Читать далее »Пантыфік на Сінодзе: не засмучаць Святога Духа пустаслоўем
Папа Францішак узяў слова падчас генеральнай кангрэгацыі, якой адкрылася першая сесія XVI Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў. Яна прайшла ў другой палове дня 4 кастрычніка 2023 года ў ватыканскай Зале Паўла VI. Пантыфік заняў месца за сталом разам з іншымі 464 удзельнікамі сінадальнага сходу, з якімі падзяліўся сваімі чаканнямі адносна чатырох бліжэйшых тыдняў працы асамблеі. Ён заахвоціў да ўважлівага слухання, стварэння ...
Читать далее »Святы Айцец заклікае да міру, малітвы за Сінод і евангелізацыі
Папа Францішак звярнуўся з заклікам аб міры паміж Азербайджанам і Арменіяй, аб спыненні вайны ва Украіне і іншых рэгіёнах. Ён таксама заахвоціў да малітвы на ружанцы за Сінод Біскупаў і да евангелізацыі народаў. “У гэтыя дні я сачу за драматычным становішчам перасяленцаў у Нагорным Карабаху. Зноў заклікаю да дыялогу паміж Азербайджанам і Арменіяй, выказваючы надзею на тое, што перамовы паміж ...
Читать далее »Папа заснаваў новы ўніверсітэт у адказ на глабальны крызіс сэнсу
Папа Францішак заснаваў у Ватыкане новую навучальную ўстанову ўніверсітэцкага тыпу, якае будзе імкнуцца даць адказ на глабальны крызіс сэнсу. Ажыццяўляць дзейнасць Універсітэта сэнсу будзе міжнародны адукацыйны рух Scholas Occurrentes. Як тлумачыцца ў паведамленні, распаўсюджаным адукацыйным рухам 26 верасня 2023 года, Універсітэт сэнсу адчыняе дзверы для студэнтаў рознага паходжання, розных моў і веравызнанняў, каб ніхто не застаўся ўбаку. Гаворка ідзе аб ...
Читать далее »Папа абраў тэмы наступных Сусветных дзён моладзі
Святы Айцец абраў тэмы Сусветных дзён моладзі, якія будуць адзначацца ў мясцовых Касцёлах у 2023 і 2024 гадах. Святкаванні пройдуць ва ўрачыстасць Хрыста Валадара. 38-я Сусветныя дні моладзі ў 2023 годзе пройдуць пад дэвізам Цешцеся надзеяй (Рым 12,12). Тэма 39-х Сусветных дзён моладзі, якія будуць адзначацца ў 2024 годзе – Хто спадзяецца на Пана, пабягуць і не стомяцца (пар. Іс ...
Читать далее »Прэзідэнту Францыі давялося абараняць сваё рашэнне прыняць удзел у св. Імшы з Папам
Прэзідэнту Эмануэлю Макрону давялося абараняць сваё рашэнне прыняць удзел у святой Імшы, якую Папа Францішак будзе цэлебраваць 23 верасня 2023 года ў Марсэлі. Рашэнне Эмануэля Макрона выклікала хвалю крытыкі з боку левых палітыкаў, у прыватнасці актывістаў партыі La France insoumise (Непакораная Францыя), якія спаслаліся на свецкі характар французскай дзяржавы і яе нейтралітэт у адносінах да рэлігіі. У сваю чаргу Нацыянальны ...
Читать далее »70-годдзе паклікання Папы Францішка да святарства
Папа неаднаразова расказваў, што ведае дакладны дзень, калі распазнаў пакліканне да святарства. Гэта адбылося 21 верасня 1953 года, ва ўспамін святога Мацвея – грэшніка і мытніка, якога Хрыстус паклікаў стаць Яго апосталам. У гэты дзень 17-гадовы Хорхэ Марыа Берголіа планаваў раздзяліць з сябрамі радасць студэнцкага свята, але будучы пабожным католікам, вырашыў спачатку памаліцца ў храме. Раніцай ён прыйшоў у касцёл ...
Читать далее »