Пантыфік узначаліць св. Імшу за спачылага Бэнэдыкта XVI

Служба папскіх літургічных цэлебрацый паведаміла пра бліжэйшыя публічныя набажэнствы з удзелам Папы Францішка.

3 лістапада 2023 года ў 11.00 у базіліцы святога Пятра Пантыфік возьме ўдзел у святой Імшы ў інтэнцыі спачылага Бэнэдыкта XVI, а таксама кардыналаў і біскупаў, якія памерлі на працягу года.

У ХХХІІІ Звычайную нядзелю, 19 лістапада, у 10.00 Папа ўзначаліць цэлебрацыю Эўхарыстыі з нагоды Сусветнага дня бедных. Ён будзе маліцца за людзей у нястачы ў ватыканскай базіліцы.

Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку