Архив меток: Навагрудак

Спадчына ўсяго Касцёла: 25-годдзе беатыфікацыі назарэтанак з Навагрудка

25 гадоў таму ў Ватыкане адбылася беатыфікацыя благаслаўлёнай сястры Марыі Стэлы і дзесяці яе паплечніц з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта, якія служылі і прынялі мучаніцкую смерць у Навагрудку ў гады Другой сусветнай вайны. “Вы – спадчына ўсяго Хрыстовага Касцёла на ўсе часы”, — казаў пра навагрудскіх мучаніц Папа Ян Павел ІІ падчас беатыфікацыйнай Імшы, якую цэлебраваў 5 сакавіка ...

Читать далее »

Касцёл у Навагрудку атрымаў узнагароду ў намінацыі “Аб’ект рэлігійнага турызму года”

14 снежня ў Купалаўскім тэатры ў Мінску адбылося ўрачыстае ўручэнне парафіі Святога Міхала Арханёла па выніках XXII Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу “Пазнай Беларусь-2024” дыплому ў намінацыі “Аб’ект рэлігійнага турызму года”. У конкурсе па дадзенай намінацыі прынялі ўдзел каля 200 храмаў розных канфесій з усёй Беларусі. Конкурс праводзіўся па 13 розным намінацыям. Сярод задач — стымуляванне развіцця турыстыкі ў Беларусі, заахвочванне ва ...

Читать далее »

У Навагрудку адбыліся рэкалекцыі Альфа-курса для ўдзельнікаў з Навагрудка і Мінска

22-24 лістапада пры касцёле св. Арханёла Міхала ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі “Выходныя з Духам Святым”, у якіх прынялі ўдзел каля 90 чалавек. Рэкалекцыі праводзіў кс. Юрый Жэгарын, пробашч мясцовай парафіі. У першы дзень духоўных практыкаванняў удзельнікі сустрэліся на вечары знаёмстваў і супольнай усяночнай адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту. Суботні дзень быў вельмі насычаны: удзельнікі праслухалі канферэнцыі прысвечаныя боскай асобе Духа Святога, прынялі ...

Читать далее »

З удзелам мітрапаліта Юзафа Станеўскага ў Навагрудку адбыўся IV малітоўны кангрэс у абарону жыцця і сям’і

З 15 па 17 лістапада ў парафіі св. Міхала Арханёла ў чацвёрты раз прайшоў малітоўны кангрэс у абарону жыцця і сям’і. Мэтай яго правядзення было прынесці пакаянне за грахі беларускага народа супраць жыцця і сям’і, бо “без пакаяння, няма збаўлення”. Арганізатарамі сустрэчы выступілі Дабрачынны фонд “Адкрытыя сэрцы”, Экспертная рада па справах абароны жыцця і сям’і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і парафія св. ...

Читать далее »

У Навагрудку прайшлі святкаванні 400-гадовага юбілея касцёла

28-29 верасня ў Навагрудку адбыліся ўрачыстасці з нагоды святкавання 400-годдзя касцёла Арханёла Міхала. На працягу кульмінацыйных двух дзён святкавання, была разнастайная духоўная, адукацыйная і культурная праграма. Урачыстасць распачалася ў суботу з Навагрудскіх гістарычных чытанняў прысвечаных гісторыі касцёла Арханёла Міхала ў Навагрудку і дзейнасці айцоў дамініканцаў. Свае даклады прачыталі навуковы супрацоўнік музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку, спадар Мікалай Гайба і  кандыдат ...

Читать далее »

У мясцовасці пад Навагрудкам аднавілі 200-гадовую радавую капліцу

У суботу 21 весрасня адбылася ўрачыстая Святая Імша падзякі Богу за магчымасць аднаўлення радавой капліцы Абламовічаў у аграгарадку Гарадзечна на Слабодскіх могілках. Капліца была адноўлена намаганнямі парафіі ў Навагрудку, быў зменены дах, адноўлены фасад і нутро капліцы. Капліца была заснавана ў 1824 годзе, пра што гаворыць каменная дошка пры уваходзе ў капліцу, і сёлета мае 200-гадовы юбілей. Урачыстую Святую Імшу ...

Читать далее »

У Навагрудку адбудзецца святкаванне 400-годдзя касцёла Арханёла Міхала (+відэа)

28-29 верасня адбудзецца ўрачыстае святкаванне юбілею чатырох стагоддзяў касцёла Святога Арханёла Міхала. Святкаванне ў першы дзень распачнецца Навагрудскімі гістарычнымі чытаннямі, супольнай малітвай. Пасля поўдня, адбудзецца падвядзенне вынікаў конкурса малюнка і віктарыны, канцэртам дзяцей і дарослых з Навагрудка і завершыцца містэрыяй “Дамініканцы Навагрудка”. Другі дзень збярэ вернікаў на ўрачыстую святую Імшу і ўрачысты прыём з уручэннем памятнага знака “400 год касцёлу ...

Читать далее »

У Навагрудку ахвотныя змогуць прыняць шкаплер святога Арханёла Міхала

29 верасня ва ўрачыстасць святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) у касцёле, які носіць яго тытул, а 10-й гадзіне ахвотныя змогуць прыняць адмысловы шкаплер — бачны знак заступніцтва Князя нябесных войскаў. Абрад ускладання шкаплеру здзейсніць пробашч навагрудскай парафіі святога Арханёла Міхала ксёндз Юрый Жэгарын, які атрымаў на гэта благаслаўленне генеральнага настаяцеля законніцкай супольнасці міхалітаў. Шкаплер — гэта перш за ...

Читать далее »

У Навагрудку была асвечана і ўрачыста ўнесена ікона Замкавай Маці Божай

Нядзеля стала святочным днём для навагрудчан каталікоў: у касцёл Святога Міхала Арханёла была ўрачыста ўнесена рэпліка гістарычнага вобраза Маці Божай Навагрудскай (замкавай). Рэпліка выявы была створана на падставе навуковых пошукаў гісторыкаў і мастацтвазнаўцаў. Работы над іконай праводзіліся на працягу некалькіх месяцаў мастаком і іканапісцам Ганнай Сафронавай. Як адзначыў пробашч касцёла Святога Міхаіла Арханёла ксёндз Юрый Жэгарын, рэпліка іконы, пра якую ...

Читать далее »

З удзелам біскупа Уладзіміра Гуляя ў Навагрудку адбыліся пакутныя рэкалекцыі за Беларусь

З 30 жніўня па 1 верасня ў Навагрудку адбыліся трэція па ліку пакутныя рэкалекцыі за Беларусь. Першы дзень пакутных рэкалекцый распачаўся святой Імшой у інтэнцыі ўміласціўлення Богу за грахі і знявагі. У гэтай просьбе маліўся біскуп Уладзімір Гуляй, каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі. Эксцэленцыя, які ўзначальваў Найсвяцейшую Ахвяру Езуса Хрыста, прамовіў казанне, у якім усвядоміў удзельнікам рэкалекцый пра важнасць пакуты і перапрашэння ...

Читать далее »