2 студзеня 2023 года ў Віцебскай катэдры маліліся за спачылага Папу-эмерыта Бэнэдыкта XVI. Ёзаф Ратцынгер, які сваім навучаннем учыніў важны крок у разуменні таямніцы Хрыстовага Касцёла, у разуменні тэалогіі, быў выбітным тэолагам мінулага XX стагоддзя. Для свайго біскупскага герба абраў дэвіз «Cooperatores veritatis» («Супрацоўнікі праўды»). Праз усё жыццё бараніў праўду, тое што ў сучасным свеце вельмі патрэбна для чалавека, бо ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Святкаванне Божага Нараджэння ў Віцебскай катэдры. Фотафакт
25 снежня, як увесь каталіцкі свет адзначае ўрачыстасць Нараджэння Збаўцы Езуса Хрыста, святочную Імшу ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч. Пасля Літургіі ўсіх прысутных вернікаў і гасцей святыні запрасілі ў парафіяльную кавярню, дзе дзеці пад кіраўніцтвам сястры Ёнашы Мровец падрыхтавалі і прадставілі гледачам каляднае выступленне. Марына Сінкевіч, тэкст Анатоль Бандарчук-Вошлаў, фота
Читать далее »Якія словы перад смерцю прамовіў Бэнэдыкт XVI?
«Signore ti amo!» — «Пане, я люблю Цябе». Гэта былі апошнія словы Папы-эмерыта, якя памёр 31 снежня 2022 года. Ён прамовіў іх на італьянскай мове, паведамляе vaticannews.va. Апошнія словы Папы-эмерыта Бэнэдыкта XVI пачула сярод ночы медсястра. Гэта было каля 3 гадзін раніцы 31 снежня, за некалькі гадзін да смерці. Ратцынгер яшчэ не ўвайшоў у агонію, і ў гэты момант яго ...
Читать далее »Кардынал Бэртонэ раскрыў новыя факты пантыфікату Бэнэдыкта XVI
Новыя падрабязнасці гістарычнай адстаўкі Папы Бэнэдыкта XVI у лютым 2013 года раскрыў адзін з яго бліжэйшых паплечнікаў у інтэрв’ю італьянскаму выданню La Stampa. Былы Дзяржсакратар Яго Святасці Папы, кардынал Тарчызіа Бэртонэ, паведаміў 2 студзеня 2022 года, што Ёзэф Ратцынгер упершыню згадаў пра сваю адстаўку вясной 2012 года. Іерарх прызнаўся, што ў той час ён палічыў гэта мімалётнай ідэяй, але калі ...
Читать далее »За адзін дзень каля 65 тысяч чалавек развіталіся з Бэнэдыктам XVI
Каля 65 тысяч чалавек развіталіся з Бэнэдыктам XVI у першы дзень выстаўлення яго цела ў базыліцы святога Пятра, — паведаміла Ватыканская жандармерыя. Колькасць людзей, якія прыйшлі аддаць пашану спачыламу Папу-эмерыту, больш чым у два разы перавысіла прагназаваную. Чакалася, што развітацца з ім будзе прыходзіць каля 25-30 тысяч чалавек штодня. Цела Бэнэдыкта XVI, памерлага 31 снежня 2022 года, будзе выстаўлена ў ...
Читать далее »Духоўны тэстамент Бэнэдыкта XVI: у мяне шмат прычын для падзякі
“Стойце цвёрда ў сваёй веры! Не дайце сябе падмануць!” — гэта словы з духоўнага тэстаменту памерлага 31 снежня 2022 года Бэнэдыкта XVI. Ён склаў яго 29 жніўня 2006 года, на другі год свайго пантыфікату. У тэксце на нямецкай мове Бэнэдыкт XVI напісаў: “Азіраючыся ў гэту познюю гадзіну майго жыцця на пражытыя дзесяцігоддзі, я перш за ўсё бачу, як шмат у ...
Читать далее »Урачыстасць вечных манаскіх абяцанняў у супольнасці сэрцанаў у Гродне
27 снежня парафія Божай Міласэрнасці ў Гродне святкавала ўрачысты момант прыняцця вечных манаскіх абяцанняў паслухмянасці, убоства і чыстасці праз кл. Аляксандра Пятліцкага SCI. У гісторыі беларускага дыстрыкту айцоў сэрцанаў вечная кансэкрацыя ўпершыню адбылася на айчыннай зямлі. Кл. Аляксандр Пятліцкі нарадзіўся ў 1991 годзе ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія). Сваё жыццё, прысвечанае службе Богу, распачаў першымі манаскімі абяцаннямі ў 2018 г. у ...
Читать далее »Разважанне на ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі. 1 студзеня
Евангелле Лк 2, 16-21 У той час: Пайшлі пастухі, спяшаючыся, і знайшлі Марыю і Юзафа, і Немаўля, якое ляжала ў яслях. А калі ўбачылі, расказалі тое, што было абвешчана ім пра гэтае Дзіцятка. І ўсе, хто чуў, дзівіліся таму, што расказвалі ім пастухі. А Марыя захоўвала ўсе гэтыя словы, разважаючы ў сэрцы сваім. І вярнуліся пастухі, праслаўляючы і хвалячы Бога ...
Читать далее »Памёр Бэнэдыкт XVI (+інфармацыя пра пахаванне)
Святы Пасад распаўсюдзіў інфармацыю пра смерць Папы Бэнэдыкта XVI. “З болем паведамляю, што Папа-эмерыт Бэнэдыкт XVI памёр сёння ў 9.34 у кляштары Mater Ecclesiae у Ватыкане. Дадатковая інфармацыя з’явіцца як мага хутчэй”, — паведаміў кіраўнік Залы Друку Святога Пасада Матэа Бруні. Цела Бэнэдыкта XVI будзе спачываць у кляштары Mater Ecclesiae на тэрыторыі Ватыкана да раніцы панядзелка 2 студзеня 2023 года. ...
Читать далее »Калядны выпуск тэлеперадачы «Вечерний Витебск» з удзелам біскупа Алега Буткевіча і с. Наталлі Арлянковіч
У святочныя дні тэлеканал «Беларусь 4 Віцебск» арганізаваў калядную сустрэчу з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам і з сястрой Наталляй Арлянковіч. Прапануем запіс праграмы «Вечерний Витебск», у якой размова ішла пра: ролю жанчыны ў касцёле; прызначэнне жанчыны ў святле Святога Пісання; манастыр сясцёр-еўхарыстак у Браславе; абавязкі сясцёр у манастыры; жыццё ў манастыры; шлях да манастыра; роўнасць мужчыны і жанчыны; жанчыны і духоўны ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!