Cпешна ісці па шляху міру, братэрства і ўзаемнага даверу паміж людзьмі, народамі і нацыямі, спяшацца пераадолець канфлікты і рознагалоссі, адкрыць свае сэрцы тым, хто мае ў гэтым найвялікшую патрэбу, — заклікаў Святы Айцец 9 красавіка 2023 года ў сваім велікодным пасланні Urbi et Orbi. “Дарагія браты і сёстры, Хрыстус уваскрос! Сёння мы абвяшчаем, што Ён, Пан нашага жыцця, «уваскрасенне і ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Слова Пана – Добрая Навіна пра перамогу Хрыста
У пасхальную ноч мы зноў пачулb радаснае “Аллелюя!”, якое не гучала ў нашых касцёлах ад Папяльцовай серады. Можна сказаць, што мы “пасціліся” ад ужывання гэтага выразу, каб у Вялікую ноч і на працягу ўсяго Велікоднага перыяду з новай моцай спяваць вуснамі і душой хвалу Уваскросламу Пану. “Аллелюя” па-габрэйску азначае “хваліце Пана”: хрысціянская літургія ўзяла гэты выраз з Кнігі псальмаў, дзе ...
Читать далее »Віншаванне біскупа Алега Буткевіча на Вялікдзень-2023
“Не бойцеся! Ведаю, што вы шукаеце Езуса ўкрыжаванага. Яго тут няма, Ён уваскрос, як сказаў” (Мц 28, 5-6) Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі! Напружанасць у міжлюдcкіх адносінах нярэдка абуджае пытанне светапогляду чалавека. Хто я, навошта жыву, які сэнс у тым, што адбываецца са мной і навокал, што мяне чакае ў будучым? Сярод гэтых пытанняў важнае месца займае ...
Читать далее »Разважанне на Велікодную нядзелю. 9 красавіка
Евангелле Ян 20, 1–9 У першы дзень тыдня Марыя Магдалена прыйшла да магілы раніцай, калі было яшчэ цёмна, і ўбачыла, што камень адсунуты ад магілы. І пабегла, і прыбыла да Сымона Пятра і да другога вучня, якога любіў Езус, і сказала ім: Забралі Пана з магілы, і не ведаем, дзе паклалі Яго. Тады выйшаў Пётр і другі вучань, і пайшлі ...
Читать далее »Прамая трансляцыя Пасхальнай Вігіліі будзе з касцёла ў Оршы
Дарагія сябры! Тэлекампанія «Віцебск» на тэлеканалах «Беларусь-4» і «Віцебск» будзе весці прамую трансляцыю Пасхальнай Вігіліі з касцёла Святога Юзафа ў Оршы 8 красавіка ў 21.00. Паўтор трансляцыі 9 красавіка ў 7.00 (тэлеканал «Беларусь-4»), 9.00 (тэлеканал «Віцебск»). Глядзець гэтую прамую трансляцыю будзе магчымасць на сайце тэлекампаніі канал «Беларусь-4» альбо канал «Віцебск». Запрашаем да ўдзелу ў святочным набажэнстве анлайн тых, хто па ...
Читать далее »У Навагрудку адбыўся першы Крыжовы шлях вуліцамі горада
У сераду, 5 красавіка, упершыню вуліцамі Навагрудка прайшоў Крыжовы шлях, у якім прыняло удзел каля 300 чалавек. Разважанні да Крыжовага шляху падрыхтавалі сем’і Навагрудскай парафіі. Мужы, жонкі і дзеці чыталі разважанні на паасобныя стацыі і перапрашалі за грахі, якія здзяйсняюцца ў сем’ях: грахі мужоў супраць жонак, грахі жонак адносна мужоў, бацькоў да дзяцей і дзяцей да бацькоў. Нягледзячы на крыху ...
Читать далее »Вячэра Пана: Святы Айцец маліўся з непаўналетнімі вязнямі
Папа правёў літургію Вячэры Пана ў калоніі для непаўналетніх Casal del Marmo. Дзесяць гадоў таму, на самым пачатку свайго пантыфікату, ён ужо пачынаў тут Вялікі тыдзень. 6 красавіка 2023 года Святы Айцец наведаў рымскую калонію для непаўналетніх Casal del Marmo, дзе ўзначаліў цэлебрацыю святой Імшы Вячэры Пана з удзелам вязняў і персаналу пенітэнцыярнай структуры. Літургія прайшла ў прыватнай форме, але ...
Читать далее »Вялікі чацвер — свята ўсіх святароў. Віншуем!
Вялікі чацвер — гэта ўспамін устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства. Гэта дзень, у які больш, чым любы іншы дзень года, у нас ёсць магчымасць усвядоміць, наколькі мы абавязаны святарам. Сёння накіроўваем нашы пажаданні для ўсіх біскупаў і святароў, якія служаць у Беларусі. «Гэта чыніце на маю памяць» — сказаў Хрыстос падчас апошняй вячэры. У ноч перад сваімі пакутамі, Ён падзяліўся ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч цэлебраваў Імшу Хрызма ў Віцебску
5 красавіка ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызма. На пачатку св. Імшы іерарх павіншаваў прысутнага архімандрыта Сяргея Гаека, які ад нядаўняга часу з’яўляецца адміністратарам для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, і прывітаў святароў і вернікаў. У казанні біскуп Алег разважаў над місіяй святара: “Хрыстовае святарства прызначана памнажаць Божую хвалу, таму жыццё і служэнне ...
Читать далее »Папа на агульнай аўдыенцыі: раны могуць стаць крыніцай надзеі
Наблізіцца да крыжа і, стоячы перад распранутым і параненым Езусам, сказаць праўду пра сябе, пазбавіцца ад усяго лішняга і пачаць клапаціцца пра іншых, — заклікаў Папа Францішак у сваёй катэхезе падчас агульнай аўдыенцыі, якая 5 красавіка 2023 года прайшла ў Ватыкане. У сваёй катэхезе Папа спаслаўся на нядзельны евангельскі ўрывак пра магілу Езуса, якую засцерагаюць, “запячатаўшы камень” (Мц 27, 66). ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!