4 красавіка ў Гродна з нагоды набліжэння святаў Уваскрасення Пана адбыўся абед для маламаёмных і людзей без пэўнага месца жыхарства. Абед, як і кожны год, прыгатавалі законніцы Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) разам з валанцёрамі пры падтрымцы Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”” Гродзенскай дыяцэзіі. Сёлета ў сустрэчы ўдзельнічала каля 200 чалавек. Пасілак благаславіў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Велікодныя трансляцыі 2023 на беларускім тэлебачанні
Белтэлерадыёкампанія арганізуе шэраг прамых трансляцый набажэнстваў святога Пасхальнага Трыдууму, а таксама пакажа святочныя цырымоніі з удзелам Папы Францішка. Для тых, хто па прычыне хваробы не можа ўдзельнічаць у Літургіях, гэта добрая магчымасць. 6 красавіка, Вялікі чацвер: 19.00 — Імша Вячэры Пана. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі (тэлеканал «Беларусь 3») 7 красавіка, Вялікая пятніца: 19.00 — праграма “Вячэрні Віцебск” ...
Читать далее »У Віцебску прайшлі рэкалекцыі па тэме вызвалення ад алкагольнай залежнасці
З 30 сакавіка па 1 красавіка ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску праходзілі рэкалекцыі “Радасць духоўнай свабоды”. Падчас рэкалекцый, людзі, якія ў сваім жыцці сутыкнуліся з залежнасцю, але змаглі стаць на шлях аздараўлення, дзяліліся сваімі гісторыямі з парафіянамі. У першы дзень рэкалекцый пасля св. Імшы выступіў прадстаўнік руху АА (ананімныя алкаголікі). Ён коратка распавёў гісторыю сваёй хваробы і шляху ...
Читать далее »Папа Францішак пажадаў вернікам добрага шляху да Пасхі
Перажыць Вялікі Тыдзень, суправаджаючы Езуса з верай і любоўю, пажадаў Папа перад малітвай Анёл Панскі, якую правёў у Пальмовую нядзелю, 2 красавіка 2023 года, у Ватыкане. “Браты і сёстры, з гэтай цэлебрацыяй мы ўвайшлі ў Вялікі Тыдзень. Заахвочваю вас перажыць яго так, як вучыць нас традыцыя святога вернага Божага народу, гэта значыць суправаджаючы Пана Езуса з верай і любоўю. Давайце ...
Читать далее »Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях Віцебска
Прапануем Вашай увазе расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях горада Віцебска. Катэдральная парафія Езуса Міласэрнага (г. Віцебск вул. Воінаў Інтэрнацыяналістаў, 28) Вялікі Чацвер, 6 красавіка: 18.00 — святая Імша Вячэры Пана; Адарацыя да 21.00; Вялікая Пятніца Мукі Пана, 7 красавіка: 18.00 — Літургія Вялікай Пятніцы; Адарацыя да 21.00. Вялікая Субота, 8 красавіка: Адарацыя: 9.00 —22.00, (14.30 — ...
Читать далее »У смаргонскай парафіі святога Міхала Арханёла прайшлі святыя Місіі
Святыя Місіі — тэматычныя рэкалекцыі для ўсёй парафіі, мэтай якіх з’яўляецца ўмацаванне і аднаўленне жыцця веры. Звычайна місіі доўжацца цэлы тыдзень. Па запрашэнні пробашча парафіі прыязджаюць святары-місіянеры, каб навучыць вернікаў асноўным праўдам веры і маральнасці. У парафіі адбываюцца набажэнствы, а напрыканцы місій вернікі спавядаюцца і прымаюць святую Камунію, а таксама ўрачыста асвячаецца місійны крыж, якія місіянеры ставяць перад касцёлам. Карыстаючыся ...
Читать далее »Тэст на «і»
Запрашаем шаноўных чытачоў паразважаць над алфавітнай віктарынай. У гэты раз усе адказы пачынаюцца з літары “і”. Падрыхтавала Лаліта Арлоўская
Читать далее »Плошчу святога Пятра на Вялікдзень упрыгожаць 35 тысяч кветак
Плошча святога Пятра ў Ватыкане на Вялікдзень ператворыцца ў квітнеючы сад. Яе ўпрыгожаць 35 тысяч кветак і іншых раслін з Нідэрландаў. Фларыстычнае афармленне стане сведчаннем радасці Уваскрасення Хрыста. Расліны прывязуць у Ватыкан з Нідэрландаў на грузавіку. У Вялікую пятніцу работнікі Ватыканскіх садоў у супрацоўніцтве з дызайнерам кветкавых кампазіцый Даніэлай Кану, кветкаводамі з Нідэрландаў і выкладчыкамі фларыстыкі са Славеніі зоймуцца стварэннем ...
Читать далее »У красавіку стартуюць «Вечары для закаханых» для пабудовы трывалых адносін
Рух «Сужэнскія Сустрэчы» запрашае закаханых з усёй Беларусі да ўдзелу ў «Вечарах для закаханых» у фармаце анлайн (на платформе zoom). Пачатак сустрэч — 11 красавіка (аўторак), 19.00. Папярэдні запіс абавязковы: +37529 652-11-44 “Вечары для закаханых” — гэта дзевяць сустрэч (раз на тыдзень), заснаваныя на ўнікальнай аўтарскай праграме, створанай спецыяльна для маладых “закаханых” адносін. Даюць магчымасць зрабіць вялікі крок да ўзаемаразумення, ...
Читать далее »У Мінску адбылася трэцяя салезіянская Аратарыяда
У араторыі імя св. Яна Боска, які дзейнічае пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску, адбылася трэцяя салезіянская Аратарыяда. Удзельнікамі былі каманды араторыяў з Мінска, Смаргоні, Бараўлянаў і Дзятлава. Каманды складаліся з хлопцаў і дзяўчат, якiя навучаюцца ў 5-7-х класах. Арганізатарам спаборніцтваў і спонсарам мерапрыемства ў супрацоўніцтве з кс. Алегам Каралёвым SDB, адказным за Аратарыяду, святарамі салезіянамі, салезіянамі супрацоўнікамі, сёстрамі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!