План правядзення V Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання 2023

Карытас Віцебскай Дыяцэзіі сардэчна запрашае да ўдзелу ў V Дыяцэзіяльным конкурсе на веданне Святога Пісання дзяцей з каталіцкіх парафій Віцебскай дыяцэзіі, а таксама гасцей з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Каардынатарам конкурсу з’яўляецца сястра Дар’я Галубкова OV.

Удзельнікі конкурсу, як заўсёды, будуць падзелены на дзве ўзроставыя катэгорыі: 1 катэгорыя – дзеці ад 9 да 11 год уключна (могуць быць маладзейшыя); 2 катэгорыя – дзеці ад 12 да 14 год уключна.

Асновай конкурсных матэрыялаў у 2023 годзе будзе змест наступных кніг Бібліі: Кніга Эстэры (Есфирь) са Старога Запавету; Дзеі Апосталаў (Деяния Апостолов) з Новага Запавету. Пытанні конкурсу будуць гучаць на беларускай мове. У выпадку імёнаў, назваў і паняццяў, якія моцна адрозніваюцца ў беларускамоўнай і рускамоўнай версіях Святога Пісання, яны будуць пададзеныя ў двух варыянтах. Час на выкананне задання: 45 хвілін.

Конкурс складаецца з трох этапаў: парафіяльнага, дэканальнага і дыяцэзіяльнага.

  1. Правядзенне першага (парафіяльнага) этапу запланавана на 04 (05) сакавіка 2023 г. Для ўдзелу ў конкурсе парафіі неабходна даслаць арганізатарам па электроннай пошце запоўнены фармуляр для запісу>> да 25 лютага 2023 г. уключна.
  2. Дэканальны этап адбудзецца 18 (19) сакавіка 2023 г. У дыяцэзіяльны (фінальны) этап праходзяць па 2 удзельнікі з кожнай катэгорыі (усяго 4 удзельнікі) ад дэканата, якія атрымалі найбольшую колькасць балаў. У выпадку, калі ў нейкім дэканаце не набярэцца адпаведнай колькасці фіналістаў, яны будуць дабраныя з ліку удзельнікаў з іншых дэканатаў, якія занялі трэцяе месца ў дадзеным этапе.Увага! Для Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі гэты этап будзе выглядаць інакш, у залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў. Магчыма, фіналісты будуць вылучаны з кожнай парафіі, якая прыме ўдзел.
  3. Фінал Конкурсу запланаваны на 2-ю палову красавіка 2023 года ў Віцебску (пасля Вялікадня). Прыкладная колькасць фіналістаў – да 50 чалавек.

Пытанні і прапановы, звязаныя з Конкурсам, можна кіраваць на паштовую скрыню vitebsk.caritas@gmail.com.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі