У Мінску пройдзе біблійная сустрэча для юнакоў «Знайдзі сваё месца ў Касцёле»

Ксяндзы хрыстусоўцы запрашаюць юнакоў, якія ўжо скончылі школу, на біблійную сустрэчу «Знайдзі сваё месца ў Касцёле».

«У святле Божага слова хочам знайсці сваю дарогу да шчасця, гледзячы на прыклад апосталаў. На чарговай сустрэчы будзем прыглядацца да гісторыі паклікання і жыцця святога Пятра», — адзначаюць арганізатары.

Сустрэча адбудзецца з 24 па 26 лютага ў Мінску па адрасе: вул. Серафімовіча, 19.

Ахвяраванне за ўдзел 20 руб.

З сабою трэба мець:

  • Біблію;
  • спальнік;
  • нататнік.

Запіс трывае да 21 лютага па тэлефоне:

+375 (33) 605 41 67 — кс. Андрэй Лысы SChr

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі