Авторские архивы: catholic_admin

Адбылася фармацыйная сустрэча катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі

19-20 лютага ў Гродне адбылася фармацыйная сустрэча для катэхетаў – святароў, законных сясцёр і свецкіх людзей – якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.  У межах сустрэчы удзельнікам былі прадстаўлены тры канферэнцыі. З канферэнцыяй “Катэхет – апостал і вучань” выступіў а. Віктар Бохан CSsR з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне. Ён між іншым звярнуў увагу на тое, што ў дзейнасці катэхета важна ...

Читать далее »

Рым: Святы Айцец на літургіі Папяльцовай серады

22 лютага 2023 года Папа Францішак узначаліць Эўхарыстыю на пачатак Вялікага посту. Яна пройдзе традыцыйна на рымскім пагорку Авенцін. Набажэнства ў Папяльцовую сераду пачнецца малітвай у рымскім бенедыкцінскім касцёле святога Анзэльма. Пасля кардыналы, біскупы, святары, манахі і свецкія вернікі пройдуць у працэсіі да базылікі святой Сабіны, якая знаходзіцца на рымскім пагорку Авенцін. Там у 17.00 Папа ўзначаліць Эўхарыстычную цэлебрацыю з ...

Читать далее »

Дзень салезіянскай духоўнасці прайшоў у Смаргоні

У суботу 18 лютага ў парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні адбыўся дзень салезіянскай духоўнасці. Дзень духоўнасці салезіяне традыцыйна адзначаюць ў лютым. Падчас яго адбываецца больш глабокае знаёмства з дэвізам Генеральнага настаяцеля салезіянскага таварыства на распачаты год. Сёлета Генерал прапануе паразважаць над свецкім вымярэннем салезіянскай сям’і: “Быць Закваскай у сучаснай чалавечай сям’і”. Арганізатары прапанавалі ўдзельнікам раздзяліцца па класах і наведаць ...

Читать далее »

Разважанне на Папяльцовую сераду. 22 лютага

Евангелле Мц 6, 1-6. 16-18 У той час: Езус сказаў сваім вучням: Глядзіце, не чыніце справядлівасці вашай перад людзьмі, каб яны бачылі. Інакш, не атрымаеце ўзнагароды ад Айца вашага, які ў нябёсах. Калі даеш міласціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сінагогах і на вуліцах, каб людзі хвалілі іх. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду. Калі даеш ...

Читать далее »

Тры пытанні пра экскамуніку

Большасць католікаў ведаюць, што экскамуніка са старажытных часоў адыгрывала важную ролю ў касцёльным жыцці. Многія таксама мяркуюць, што гэтая супярэчлівая працэдура была аднесена ў падручнікі гісторыі пасля Другога Ватыканскага Сабору. Але гэтая здагадка памылковая. Адлучэнне ад Касцёла застаецца важнай часткай кананічнага права. Фактычна ёсць прыкметы таго, што ў наступныя гады яна будзе адыгрываць большую ролю ў жыцці Касцёла, чым мы прывыклі бачыць. Каб зразумець ...

Читать далее »

Пантыфік: удзел у місіі збліжае душпастыраў і свецкіх

На думку Папы, “яшчэ трэба прайсці доўгі шлях, каб Касцёл жыў як адно цэлае, як сапраўдны народ, аб’яднаны адной верай у Хрыста Збаўцу, ажыўлены тым жа Духам Святым і скіраваны да адзінай місіі абвяшчэння міласэрнай любові Бога Айца”. 18 лютага 2023 года Папа Францішак сустрэўся з удзельнікамі ватыканскага міжнароднага кангрэса, прысвечанага супрацоўніцтву духавенства і свецкіх католікаў. У ім прынялі ўдзел ...

Читать далее »

Пасланне Святога Айца Францішка на Вялікі пост 2023. Велікапосная аскеза, сінадальны шлях

Дарагія браты і сёстры! Евангеллі паводле Мацвея, Марка і Лукі згодна апісваюць падзею перамянення Езуса. Мы бачым у ёй адказ Пана на неразуменне Яго вучняў, бо крыху раней дайшло да сур’ёзнага непаразумення паміж Настаўнікам і Сымонам Пятром, які, вызнаўшы веру ў Езуса як Хрыста, Божага Сына, адкінуў Ягонае прадказанне мукі і крыжа. Езус сурова дакарыў яго: «Адыдзі ад Мяне, сатана! ...

Читать далее »

Дапаможнага біскупа Лос-Анджэлеса застрэлілі ва ўласным доме

Дэвід О’Конэл, дапаможны біскуп архідыяцэзіі Лос-Анджэлеса, вядомы сваім служэннем мігрантам, бедным і ахвярам гвалту з выкарыстаннем зброі, быў застрэлены ў суботу, 18 лютага 2023 г. Як паведамляе CNA са спасылкай на заяву дэпартамента шэрыфа акругі Лос-Анджэлес, напад адбыўся каля 13.00 у доме, дзе жыў біскуп. 69-гадовы О’Конэл быў знойдзены мёртвым з агнястрэльным раненнем тулава. Паліцыя праводзіць расследаванне, але на дадзены ...

Читать далее »

Навукоўцы рэканструявалі твар Марыі Магдалены? Вось так магла выглядаць вядомая святая

Вучоны і мастак аб’ядналіся, каб аднавіць твар на аснове чэрапа, які захоўваецца ў Францыі. Паводле падання, ён належаў Марыі Магдалене. Як паведамляе партал National Geographic, на поўдні Францыі захоўваецца чэрап, які, паводле падання, належаў Марыі Магдалене, святой Касцёла, адной з першых паслядоўніц Езуса Хрыста. Нядаўна навукоўцы рэканструявалі твар чалавека, якому належаў чэрап. “У нас няма пэўнасці, ці гэта астанкі Марыі ...

Читать далее »

Набажэнствы ў першую гадавіну агрэсіі Расіі супраць Украіны

У першую гадавіну ўзброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны, 24 лютага 2023 года, Папскі генеральны вікарый Рымскай дыяцэзіі, кардынал Анджэла Дэ Данаціс узначаліць малітоўнае чуванне. У Імшы, якая адбудзецца ў базіліцы святога Яна на Латэране, прыме ўдзел грэка-каталіцкі апостальскі экзарх Італіі, біскуп Дыянісій Ляховіч, а таксама прадстаўнікі многіх касцёльных супольнасцей і арганізацый, якія ўдзельнічаюць у прыёме і дапамозе ўкраінскім уцекачам. Удзельнікі ...

Читать далее »