Зімовая лютаўская раніца. На гадзінніку 4.30, цёмнае сіняе неба без ніякіх прыкмет світанку. У рэдкіх вокнах шматпавярховікаў гарыць святло. Спіць прырода, спяць людзі. Паўсюль пануе глыбокая цішыня і супакой. Напэўна такая ж цішыня панавала і восемдзесят год таму на ўскрайку Беларусі. Толькі раптам яе разарвалі крыкі і енкі людзей: жанчын, дзяцей, старых. Гэта распачалася страшная карная экспедыцыя. “Зімовае чараўніцтва” – ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Гданьск: акт вандалізму ўчынілі ў капліцы аэрапорта
Злачынцам аказаўся 27-гадовы грамадзянін Беларусі. У мужчыны было выяўлена 1,5 праміле алкаголю ў крыві. Інцыдэнт адбыўся ў аэрапорце Гданьска 15 лютага. П’яны мужчына разбурыў абсталяванне капліцы, а менавіта вырваў старонкі са Святога Пісання, пашкодзіў алтар і папскае крэсла. Страты ацанілі ў 35 тысяч злотых. Злачынца быў затрыманы службай бяспекі аэрапорта і перададзены паліцыі. Пасля таго, як ён прыйшоў у сябе, ...
Читать далее »Разважанне на VII звычайную нядзелю. год А. 19 лютага
Евангелле Мц 5, 38–48 У той час: Езус сказаў сваім вучням: Вы чулі, што сказана: вока за вока і зуб за зуб. А Я вам кажу не працівіцца злому. Калі хто ўдарыць цябе па правай шчацэ тваёй, падстаў яму і другую. І калі хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе кашулю, аддай яму і плашч. І калі хто ...
Читать далее »Ці лёгка будаваць сувязь паміж настаяцелямі? Размова з кс. Віктарам Гайдукевічам SDB, адным з былых старшыняў Каардынацыйнай групы
За апошнія некалькі год супрацоўніцтва кансэкраваных асобаў Беларусі несумненна выйшла на новы ўзровень. Чытачы каталіцкіх медыяў ужо прызвычаіліся да пастаянных сустрэч манахаў і манахінь на розных узроўнях. За гэтым, падаецца, простым працэсам стаіць шматгадовая праца структуры з доўгай і цяжказапамінальнай назвай — Каардынацыйная група вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі. ...
Читать далее »Лічбавы Сінод: малітва да 10-годдзя пантыфікату Папы Францішка
Пры падтрымцы Дыкастэрыі па камунікацыі праходзіць ініцыятыва – малітва за Папу Францішка з нагоды 10-годдзя яго абрання. Анлайн-місіянеры, якія ўваходзяць у Лічбавы Сінод, заахвочваюць да малітвы Вітай, Марыя. Асобы, якія далучаюцца да малітвы, могуць пакінуць пазнаку на сайце www.decimus-annus.org, пасля чаго на карце з’явіцца віртуальная свечка. Гэтая карта стане адлюстраваннем малітоўнай падтрымкі, якую аказваюць Папе вернікі ва ўсім свеце. Аб ...
Читать далее »У гудагайскай парафіі зладзілі Тлусты чацвер
16 лютага ў Гродзях, якія належаць да гудагайскай парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі (Астравецкі дэканат), у Доме культуры зладзілі Тлусты чацвер. Святкаванне Тлустага чацвярга, адметнага стосамі пончыкаў і хрушчоў, якія ядуць у гэты дзень, мае свецкі характар. Нягледзячы на гэта, вернікам парафіі ўдалося арганізаваць свята, і яны правялі час весела і творча, са спевамі і забавамі. Тлусты чацвер, падобна як ...
Читать далее »Пресс-секретарь Минско-Могилевской архиепархии кс. Юрий Санько принял участие в круглом столе «Год мира и созидания: перспективы взаимодействия Следственного комитета Республики Беларусь и институтов гражданского общества»
Круглый стол «Год мира и созидания: перспективы взаимодействия Следственного комитета Республики Беларусь и институтов гражданского общества» состоялся в г. Минске 17 февраля. Мероприятие подобного формата проводится Следственным комитетом, Институтом Следственного комитета и Уполномоченным по делам религий и национальностей ежегодно. В форуме приняли участие представители государственных органов, научных и образовательных учреждений, общественных и религиозных организаций Беларуси. Председатель Следственного комитета Дмитрий Гора ...
Читать далее »«Шчаслівыя пакліканыя»: адбылася V усебеларуская сустрэча маладых кансэкраваных асобаў
13-15 лютага адбылася V сустрэча маладых кансэкраваных асобаў. Гэтым разам – у Навагрудку, пад гасцінным дахам рэкалекцыйнага дома пры парафіі Святога Міхала Арханёла. Пачаткам юбілейнай сустрэчы стала Святая Імша. Кс. Уладзімір Марушэўскі SChr, вітаючы удзельнікаў, узгадаў словы папы Бэнэдыкта XVI з 2005 года: “Кожны з нас любімы, кожны з нас патрэбны і ніхто не лішні”. І заахвоціў пражыць гэтыя дні ...
Читать далее »Голас паклікання. Размова з біскупам Алегам Буткевічам
«Радыё Марыя» выпусціла інтэрв’ю з біскупам Віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам у рамках рубрыкі «Голас паклікання». У гэтай рубрыцы «Радыё Марыя» ужо некалькі год збірае вельмі розныя і цікавыя гісторыі паклікання. За гэты час сваімі асаблівымі гісторыямі падзяліліся больш за 40 святароў, у тым ліку і біскупы. Падчас бяседы біскуп Алег Буткевіч распавёў пра сваё дзяцінства, хрысціянскае выхаванне, важную ролю ў ...
Читать далее »Арцыбіскуп Гуджэроці здзейсняе візіт у Сірыю і Турцыю
Дыкастэрыя па справах Усходніх Цэркваў абвясціла, што яе прэфект Клаўдыё Гуджэроці здзейсніць з 17 па 21 лютага 2023 года паездку ў Сірыю і Турцыю, каб засведчыць блізкасць Святога Айца да пацярпелых ад разбуральнага землятрусу. Арцыбіскуп Гуджэроці наведае Алепа, Дамаск і Стамбул. Мэта падарожжа – засведчыць блізкасць Папы да насельніцтва рэгіёнаў, пацярпелых ад нядаўняга землятрусу, а таксама сустрэцца з мясцовымі біскупамі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!