Калі мы глядзім на крыж, Езус глядзіць на нас

Часта, гледзячы на ​​распяцце, мы ўяўляем, што стаім ля падножжа крыжа і глядзім на нежывое цела нашага Збаўцы.

Аднак вобраз укрыжаванага Езуса таксама павінен нагадваць нашым сэрцам, што Езус, у сваю чаргу, глядзіць на нас.

Бэнэдыкт XVI падкрэсліў гэта ў сваім пасланні падчас малітвы “Анёл Панскі” ў 2007 г.

«Сузіраючы Укрыжаванага вачыма веры, мы можам глыбока зразумець, што такое грэх, наколькі трагічны яго цяжар і ў той жа час — наколькі вялікая моц прабачэння і міласэрнасці Пана. У гэтыя дні Вялікага посту не будзем аддаляць свае сэрцы ад гэтай таямніцы глыбокай чалавечнасці і высокай духоўнасці. Гледзячы на ​​Хрыста, мы адначасова адчуваем, што Ён глядзіць на нас. Той, Каго мы прыбілі сваімі грахамі, не стамляецца выліваць на свет невычэрпны паток міласэрнай любові».

Часам у нас можа ўзнікнуць спакуса забыць, што Езус жывы і прысутны не толькі ў свеце, але і ў нашым асабістым жыцці. Але Ён тут, побач з намі.

Езус глядзіць на нас з вялікай пяшчотай і любоўю, незалежна ад таго, колькі разоў мы церпім няўдачу. Таму ў наступны раз, калі вы паглядзіце на распяцце, дазвольце сабе адчуць любоў Езуса, якая выліваецца з крыжа ў ваша сэрца.

Паводле credo.pro

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі