Раніцай 28 лютага курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведаміла сумную навіну, што па вечную ўзнагароду да Пана адышоў ксёндз канонік Дзмітрый Барыла, дэкан Валожынскага дэканату, пробашч парафіі Маці Божай Ружанцовай і Святога Дамініка ў Ракаве. Спачылы святар нарадзіўся 23 кастрычніка 1974 года ў горадзе Глыбокае, што на Віцебшчыне. Выхоўваўся ў вялікай пабожнай каталіцкай сям’і, дзе было пяцёра сыноў. Развітанне са спачылым святаром ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Ватыканскі астраном: навука – штодзённы шлях з Богам
“Навука – гэта не адкрыцці”, як і “рэлігія – гэта не фантастычная сустрэча з Богам”, а “штодзённае пілігрымаванне разам са Стварыцелем”, — падкрэсліў галоўны ватыканскі астраном, брат Гай Кансальманьё. У Ватыканскай астранамічнай абсерваторыі ў Кастэль-Гандольфа працуюць 12 навукоўцаў, місія якіх заключаецца ў вывучэнні касмічнай прасторы, папулярызацыі навукі і дапамозе ў разуменні сусвету. “Часам здараецца, што мы адкрываем новыя нябесныя целы ...
Читать далее »«Кожнае добрае слова для нас – гэта сапраўдная падтрымка!” Як свецкія з «Радыё Марыя» супрацоўнічаюць са святарамі
Каталіцкае «Радыё Марыя» гучыць у Беларусі ўжо больш за шэсць гадоў – першая трансляцыя ў інтэрнэце адбылася 1 лістапада 2016 года. Праца радыё заснаваная перадусім на ініцыятыве свецкіх, але наколькі лёгка свецкім працаваць у касцельных структурах? Слухаць беларускае «Радыё Марыя» можна праз дадатак для мабільных прыладаў, на сайце, а таксама апошнім часам атрымаў развіццё і юцьюб-канал. Такім чынам з фармата ...
Читать далее »Цуды ў Евангеллях. Тэст
Цуды былі не галоўнай, але неад’емнай часткай місійнай дзейнасці Езуса. Пазней распаўсюджванне Добрай Весткі апосталамі таксама суправаджалася цудамі. Прапаноўваем вам праверыць свае веды пра цуды, якія апісваюцца на старонках Евангелляў. Падрыхтавала Лаліта Арлоўская
Читать далее »Майстэрня вырабаў ручной работы Marta_home прапануе сувеніры на Вялікдзень
Адмыслова да надыходзячых святаў хэнд-мэйдэр Святлана Астасевіч стварыла велікодныя наборы, падсвечнікі, кампазіцыі на стол, сувенірныя яйкі і свечкі. Рэчы зробленыя з высокатрывалага гіпсу. У дзяўчыны можна знайсці таксама безліч вырабаў і падарункаў рэлігійнай тэматыкі: нататнікі з хрысціянскімі сімваламі і выявамі святых, шматлікія фігуркі з гіпсу, паштоўкі і г.д. Для таго, каб замовіць велікодныя або іншыя вырабы, неабходна патэлефанаваць па нумары ...
Читать далее »Дрэс-код у касцёле. Як апранацца ў святыню?
– Хвала Хрысту! Мяне непакоіць пытанне, як трэба апранацца, ідучы ў Касцёл? Вельмі сумна глядзець на людзей, што апранаюцца ў Касцёл, як быццам бы яны ідуць у магазін, у кавярню, а часам увогуле, як на пляж. Вельмі брыдка глядзець на жанчын, якія выходзяць да амбоны чытаць Божае слова, а апранутыя пры гэтым у абцягнутыя джынсы і з распушчанымі, а часам ...
Читать далее »Адышоў у вечнасць ксёндз канонік Дзмітрый Барыла (абноўлена)
Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 28 лютага на 49-м годзе жыцця і 24-м годзе святарскага служэння адышоў па вечную ўзнагароду да Пана ксёндз канонік Дзмітрый Барыла, пробашч парафіі Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў мястэчку Ракаў і дэкан Валожынскага дэканата. Нарадзіўся 23 кастрычніка 1974 года ў Глыбокім (Віцебская дыяцэзія), выхоўваўся ў каталіцкай сям’і, дзе было пяцёра братоў. ...
Читать далее »Айцы Касцёла. Святы Палікарп Смірнскі
– Як яго там клікалі? Мульціакунь? Гіперлешч? – Палікарп. – Дакладна. Гэткім жартам распачынаем знаёміцца з наступным пасля св. Ігнацыя Антыёхскага Айцом Касцёла – св. Палікарпам Смірнскім. Што мы ведаем пра Палікарпа? Палікарп Смірнскі быў адным з найбольш значных Айцоў Касцёла апостальскага перыяду. Гісторыя, на жаль, хавае ад нас дакладныя даты яго жыцця. Верагодна, ён нарадзіўся дзесьці паміж 70 і ...
Читать далее »“Сусвет ёсць, але мяне ў ім няма”. Псіхолаг пра рэаліі дэпрэсіі
У лютым польскую інтэрнэт-прастору ўскалыхнула навіна, што біскуп Эдвард Дайчак адмаўляецца ад сваёй пасады ў тым ліку па прычыне дэпрэсіі. Разам з тым, калі ў беларускіх сацсетках даецца анонс духоўных практыкаванняў на тэму змагання з дэпрэсіяй, месцы на ўдзел разлятаюцца з хуткасцю святла. Аднак у каталіцкай супольнасці дагэтуль можна пачуць недарэчныя адносна хворага парады: “табе проста трэба больш маліцца” або ...
Читать далее »Святы Айцец прымае ўдзел у велікапосных рэкалекцыях
Бліжэйшы тыдзень Святы Айцец правядзе ў цішыні і малітве: у Ватыкане распачаўся перыяд, прысвечаны асабістым велікапосным духоўным практыкаванням. Рэкалекцыі адбываюцца ў індывідуальным фармаце – такая практыка склалася ў гады пандэміі. Папа Францішак заклікаў прыняць у іх удзел кардыналаў, якія пражываюць у Рыме, кіраўнікоў дыкастэрый і кіраўнічы персанал Рымскай курыі. Перыяд духоўных практыкаванняў распачаўся ў нядзелю 26 лютага і завершыцца ў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!