У Варшаве адбудзецца сустрэча беларускіх католікаў

З’езд адбудзецца 15 красавіка ў Варшаве. Яго арганізоўваюць прадстаўнікі беларускіх каталіцкіх супольнасцяў Польшчы, якія збіраюцца на малітвы па-беларуску ў Варшаве, Гданьску, Беластоку, Любліне, Лодзі, Кракаве, Уроцлаве і Познані.

Мэта сустрэчы — пазнаёміцца, абмеркаваць развіццё беларускіх супольнасцей па-за межамі Бацькаўшчыны і падзяліцца вопытам будавання такой супольнасці. Для некага гэта будзе месца пошуку аднадумцаў, а для некага — крок, каб пачаць маліцца па-беларуску.

Сустрэча адбудзецца пры парафіі святога Аляксандра (пл. Трох Крыжоў, Варшава).

Абавязковая рэгістрацыя праз спасылку, каб арганізатары маглі разлічваць колькасць удзельнікаў і добра падрыхтавацца.

Уся падрабязная інфармацыя на сайце catholicby.pl

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі