Папа Францішак і арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч даслалі віншаванні стогадовай юбілярцы з Глыбоччыны

Арыгінальную ідэю прыдумаў унук Кірыл, які напісаў лісты іерархам і расказаў пра сваю любімую бабулю Уладзіславу Булах, піша «Веснік Глыбоччыны». У адказ на яго лісты прыйшлі Віншавальныя лісты з Ватыкана за подпісам Папы Рымскага і ад арцыбіскупа-эмерыта Тадэвуша Кандрусевіча.

— Дарагая спадарыня Уладзіслава. Ад імя Папы Францішка прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды 100-годдзя. Няхай добры Бог умацуе і блаславіць Вас і адорыць Вас Сваёй Ласкай, — напісана ў Віншавальным лісце з Ватыкана.

— Жыццё пражыць – не поле перайсці, — гаворыць прымаўка. Нягледзячы на ўсе складанасці лёсу, Вы засталіся вернай хрысціянскаму пакліканню. Бог адарыў Вас ласкай доўгага жыцця, якое прынесла свой плён і прыносіць яго далей, перадусім праз хрысціянскае сведчанне. У гэты ўрачысты дзень ад усяго сэрца жадаю Вам наступных гадоў жыцця, напоўненых Божай ласкай, патрэбнымі дарамі, здароўем, спакоем, непахіснай верай і надзеяй, а Маці Божая няхай ахіне Вас сваёй апекай, — напісаў Тадэвуш Кандрусевіч.

На ўрачыстасці, прысвечанай юбілейнай даце, прысутнічаў і ксёндз Эдвард Нарадоўскі, пробашч парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ласкавай з Задарожжа, які падарыў Уладзіславе Мікалаеўне абраз Маці Божай Нястомнай Дапамогі і пажадаў жанчыне Божага заступніцтва.

 

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі