Авторские архивы: catholic_admin

Вялікі чацвер — свята ўсіх святароў. Віншуем!

Святар — гэта дар Божы, веліч якога ніхто не можа ацаніць. Цяжка нават ўявіць, якім было б жыццё хрысціяніна без паслугі святара. Вы — сувязь паміж боскім і чалавечым. Сёння, у Вялікі чацвер, мы знаходзімся перад вялікай таямніцай паклікання і абрання і асаблівым чынам дзякуем Богу за дар святарства. Жадаем усім біскупам і святарам, якія служаць у Беларусі, заўсёды заставацца ...

Читать далее »

У Гродне перад Вялікаднем пачаставалі абедам маламаёмных і людзей без пэўнага месца жыхарства

З нагоды набліжэння ўрачыстасці Уваскрасення Пана 26 сакавіка ў Гродне адбыўся абед для маламаёмных і людзей без пэўнага месца жыхарства. Абед, як і кожны год, прыгатавалі законніцы Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) разам з валанцёрамі пры падтрымцы Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. Пасілак благаславіў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Ганаровымі гасцямі абеду былі віцэ-канцлер Гродзенскай курыі ...

Читать далее »

У Навагрудку завершыўся Евангелізацыйны А-курс

24 сакавіка ў Навагрудку пры парафіі Святога Арханёла Міхала завершыўся 14-ты па ліку курс асноў хрысціянства (Керыгма) — А-курс. Першапачаткова на курс запісалася больш чым 20 Навагрудчан і жыхароў Навагрудскага раёну. Курс праходзіў амаль тры месяцы і склаў 12 сустрэч разам з выходнымі на якіх прайшлі рэкалекцыі. Курс праводзілі 14 служыцеляў, якія на працягу трох месяцаў гаварылі сведчанні, маліліся і ...

Читать далее »

У Навагрудку прайшлі велікапосныя рэкалекцыі для міністрантаў

З 22-га па 24-га сакавіка пры касцёле святога Арханёла адбыліся велікапосныя рэкалекцыі для міністрантаў і кандыдатаў у міністранты. Пачатак вясенніх школьных канікул хлопцы пачалі з духоўных практыкаванняў, якія правёў іх пробашч, а таксама навучэнец Міждыяцэзіяльнай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне кс. Кірыл Масалыка. У праграме рэкалекцый была малітва, супольнае перажыванне Найсвяцейшай Ахвяры Езуса Хрыста, супольныя забавы і творчыя мастацкія заняткі ...

Читать далее »

Вынікі рэгістрацыі на VІ Дыяцэзіяльны конкурс на веданне Святога Пісання

1 ПАРАФІЯЛЬНЫ этап адбудзецца 6 альбо 7 красавіка 2024 г у парафіях 2 ДЭКАНАЛЬНЫ этап адбудзецца 20 альбо 21 красавіка 2024 г. у дэканатах. ФІНАЛ конкурсу адбудзецца 4 мая 2024 г. у Віцебску ў катэдры. На падставе дасланай інфармацыі ў VI Дыяцэзіяльным конкурсе на веданне Святога Пісання выказала жаданне ўдзельнічаць 337 удзельнікаў з дыяцэзій Беларусі. Мінска-Магілеўская архідыяцэзія: 7 парафій, 87 удзельнікаў (1 катэгорыя ...

Читать далее »

Айцы Касцёла. Аўгусцін – манах і душпастыр

Хрысціянства – гэта таксама лад жыцця Касцёл паўплываў на фарміраванне хрысціянства не толькі сваім вучэннем, але і ладам існавання. Базыль Вялікі і Грыгорый Назіянскі – на Усходзе, Аўгусцін – на Захадзе надалі Касцёлу пэўны стыль пастырскага жыцця. Яны спалучылі манаскае жыццё, якое набірала папулярнасць і станавілася ўдзелам ўсё большай колькасці вернікаў, з душпастырскім служэннем Божай аўчарні. Таксама сёння добры святар ...

Читать далее »

Найважнейшы тыдзень у годзе. Як яго перажыць?

Вялікі Тыдзень, што распачынаецца ў Пальмовую нядзелю, – гэта час, калі мы павінны адкрыцца на Божую любоў і міласэрнасць. Перажыванне мук, смерці і ўваскрасення Езуса – па сутнасці, яскравае ўсведамленне таго, як моцна Усемагутны нас любіць і як моцна прагне, каб мы на Яго любоў адказвалі ўзаемнасцю. Літургічныя цэлебрацыі Вялікага Тыдня маюць сваю глыбокую красамоўнасць і логіку. На жаль, гэта ...

Читать далее »

Папа Францішак на літургіі Пальмовай нядзелі

24 сакавіка 2024 года Папа ўзначаліў літургію Пальмовай нядзелі на плошчы святога Пятра ў Ватыкане. Спачатку ён асвяціў прынесеныя вернікамі аліўкавыя і пальмавыя галінкі, затым пачалася працэсія кардыналаў, біскупаў, святароў і вернікаў з пальмамі ў руках. Святую Імшу пры алтары цэлебраваў прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, кардынал Клаўдыё Гуджэроці з дэканам і віцэ-дэканам Калегіі кардыналаў, кардыналамі Джавані Батыста Рэ ...

Читать далее »

Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях Віцебска

Прапануем Вашай увазе расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях горада Віцебска. Катэдральная парафія Езуса Міласэрнага (г. Віцебск вул. Воінаў Інтэрнацыяналістаў, 28) Вялікі Чацвер, 28 сакавіка: 18.00 — святая Імша Вячэры Пана; Адарацыя да 21.00; Вялікая Пятніца Мукі Пана, 29 сакавіка: 18.00 — крыжовы шлях і Літургія Вялікай Пятніцы; Адарацыя ў «цямніцы» на працягу ўсяго дня да 18.00, ...

Читать далее »