14-17 сакавіка ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні і філіяльнай капліцы Маці Божай Вастрабрамскай у Залессі адбыліся духоўныя практыкаванні (рэнавацыя (абнаўленне) святых Місій), якія з упэўненасцю ўмацавалі веру смаргонцаў і жыхароў Залесся. Аднаўленне праводзілі айцы з ордэну аблатаў Беззаганнай Марыі: а. Анджэй Юхневіч OMI і а. Павел Лемех OMI, якія на штодзень нясуць душпастырскую паслугу ў дыяцэзіянальным санктуарыі Маці ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Статуя святога Юзафа з прыватнай капліцы Бэнэдыкта XVI «пераехала» ў базіліку Рыма
Статуя святога Юзафа, якая суправаджала Бэнэдыкта XVI апошнія 10 гадоў яго жыцця, цяпер будзе знаходзіцца ў рымскай базіліцы Сант-Андрэа-дэле-Фратэ. Імшу з нагоды перадачы скульптуры 19 сакавіка 2024 года ўзначаліў кардынал Курт Кох, прэфект Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству. Ён таксама прачытаў лекцыю аб ролі Багародзіцы ў навучанні Бэнэдыкта XVI. Тым часам ксёндз Фэдэрыка Ламбардзі, старшыня Фонду Ёзэфа Ратцынгера — Бэнэдыкта XVI, ...
Читать далее »“Апошні тыдзень Езуса”: моладзевае велікапоснае чуванне прайшло ў Мінску
Начныя чуванні моладзі ў архiкатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі сталі ўжо добрай шматгадовай традыцыяй. Звычайна, іх арганізоўваюць два разы на год: падчас Адвэнту і Вялікага посту. Вось і ўвечары 16 сакавіка 2024 года маладыя хлопцы і дзяўчаты сабраліся на начное чуванне ў катэдры. Іх чакала насычаная малітоўная праграма, прысвечаная разважанням над падзеямі апошніх дзён зямнога жыцця Езуса Хрыста: ад ...
Читать далее »Ватыканская абсерваторыя: бліжэй да разумення Вялікага выбуху
Два касмолагі з Ватыканскай астранамічнай абсерваторыі дасягнулі прагрэсу ў распрацоўцы новага матэматычнага метаду разумення Вялікага выбуху (Big Bang). Як адзначаецца ў заяве ўстановы, мэтай з’яўляецца вывучэнне законаў фізікі ў першыя моманты існавання Сусвету. Новы артыкул ксяндза Габрыэля Гіёнці, езуіта, і ксяндза Матэа Галаверні Пра кананічную эквівалентнасць паміж сістэмамі Джордана і Эйнштэйна з’явіўся ў European Physical Journal C. Ватыканская абсерваторыя нагадвае, ...
Читать далее »Інсцэніраваны Крыжовы шлях прайшоў у Гродне
У суботу 16 сакавіка ў касцёле Святога Духа ў Гродне адбыўся інсцэніраваны Крыжовы шлях, які падрыхтавалі дзеці гэтай парафіі. Акцёры ўзялі на сябе няпросты абавязак: паказаць пакуты, цяжар і смутак шляху да сімвалічнай Галготы. Гэта была не звычайная тэатральная пастанова, а сапраўднае набажэнства, якое мела мэту дакрануцца да глыбіні чалавечага сэрца. На працягу некалькіх тыдняў дзеці адказна рыхтаваліся, каб перадаць ...
Читать далее »Віншуем біскупа Алега Буткевіча з днём нараджэння!
Ваша Эксцэленцыя! Паважаны біскуп Алег! Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» разам з чытачамі і карыстальнікамі партала Catholicnews.by ад усяго сэрца віншуе Вас з днём нараджэння! У гэты дзень перадусім хочам пажадаць Вам моцнага здароўя, няхай кожны дзень прыносіць Вам пачуццё шчасця, радасці ў служэнні Богу і людзям. Шчодрых дароў Духа Святога, душэўнага супакою і аптымізму. Няхай Бог далей натхняе і падтрымлівае Вас ...
Читать далее »Святы Айцец сустрэўся з супольнасцю клінікі Bambino Gesù
Дар, клопат і супольнасць – на гэтыя тры адмысловыя аспекты звярнуў увагу Папа Францішак, сустракаючыся 16 сакавіка 2024 года ў Ватыкане з калектывам і пацыентамі папскай педыятрычнай клінікі Bambino Gesù. Святы Айцец заўважыў, што шпіталь сёння з’яўляецца “адным з найбуйнейшых цэнтраў педыятрычных даследаванняў і лячэння ў Еўропе, пунктам адліку для сем’яў, якія прыязджаюць з усяго свету”,“і элемент дару застаецца фундаментальным ...
Читать далее »Вернікі з Мінска і Навагрудка супольна перажылі рэкалекцыі Альфа-курса
15-17 сакавіка пры касцёле Святога Арханёла Міхала адбыліся рэкалекцыі Альфа-курса. У рэкалекцыях прынялі ўдзел арганізатары і слухачы евангелізацыйнага курса, які праходзіў у Навагрудку пры парафіі Святога Арханёла Міхала і ў Мінску пры парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Залатая Горка). У рэкалекцыях прыняло ўдзел больш за 80 чалавек. Духоўныя практыкаванні, якія правёў пробашч парафіі ў Навагрудку, кс. Юрый Жэгарын, былі прысвечаныя асобе Духа ...
Читать далее »Украіна атрымала сертыфікаваную копію Турынскай плашчаніцы
На днях ва Украіну прыбыла копія Турынскай плашчаніцы, першае адрозненне якой у тым, што гэта сертыфікаваная копія. Гэта значыць зроблена майстрамі ў самім Турыне з усімі пасведчаннямі аб яе паходжанні. Другая асаблівасць гэтай плашчаніцы ў тым, што Украіне яе падарылі, а не проста далі для ўшанавання на час Вялікага посту. — У Венецыі ёсць брацтва св. Марка», — распавёў кс. ...
Читать далее »У Баранавічах адбудзецца VІI адкрыты фестываль для дзяцей з асаблівасцямі развіцця «Вясёлка талентаў»
Манаская супольнасць Сясцёр місіянерак Святой Сям’і запрашае ўзяць удзел у Сёмым адкрытым фестывалі мастацтваў «Вясёлка талентаў» для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, які сёлета пройдзе 17 мая ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія). «Вясёлка талентаў» у чарговы раз збірае таленавітых дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ў фестывалі для «асаблівых» дзетак як прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў, якія займаюцца з дзецьмі-інвалідамі, так ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!