Авторские архивы: catholic_admin

“Руская мова – гэта як паліва, на якім мы працуем”. Гутарка з каталіцкім блогерам з Шарашова

Евангелізацыя ў Касцёле ў Беларусі адбываецца па-беларуску, па-польску і па-руску. Пры гэтым апошняя – мова большасці, але афіцыйна выкарыстоўваецца найменш. Пра ролю рускай мовы ў Касцёле ў Беларусі і пра тое, ці абмяжоўваецца яго галоўная місія евангелізацыяй, разважаем з Віталем Грышкевічам. Хлопец – каталіцкі актывіст з Шарашова. Вядзе блог у Інстаграм, дзе прапаведуе па-руску і мае амаль восем тысяч падпісчыкаў. ...

Читать далее »

Успаміны Папы Францішка пра Бэнэдыкта XVI: ён быў для мяне бацькам

«Наступнік» – пад такім загалоўкам 3 красавіка 2024 года выйдзе ў свет кніга ўспамінаў Папы Францішка пра Бэнэдыкта XVI. Яна засноўваецца на інтэрв’ю, якое Пантыфік даў іспанскаму журналісту Хаўеру Марцінэсу-Бракалю. «Ён быў для мяне бацькам», — сказаў пра свайго папярэдніка Папа Францішак на старонках кнігі «Наступнік. Мае ўспаміны пра Бэнэдыкта XVI» (El sucesor. Mis recuerdos de Benedicto XVI), якая ў ...

Читать далее »

У Віцебску адбудзецца літаратурна-музычная вечарына

Літаратурна-музычная вечарына «Светлае свята Вялікдзень», прысвечаная святу Вялікадня і 25-годдзю з часу заснавання Віцебскай дыяцэзіі, адбудзецца 4 красавіка ў 18.00 у бібліятэцы імя Леніна (вул. Леніна, 8а, г. Віцебск). Гэтая ўрачыстая падзея будзе праходзіць пад кіраўніцтвам старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскупа Віцебскага Алега Буткевіча. У праграме вечарыны запланаваны музычныя і літаратурныя выступленні, прысвечаныя святу Вялікадня, цікавыя падрабязнасці пра гісторыю, ...

Читать далее »

Біблійны лексікон: дух, душа, цела

У мінулы раз мы прыгадвалі, што Святое Пісанне кажа пра цела – матэрыяльны складнік чалавечай асобы. Мы прыйшлі да высновы, што хоць у Бібліі часам знаходзім негатыўныя сцвярджэнні пра цела ў сувязі з нашай грахоўнай слабасцю, аднак яны не сведчаць, што цела дрэннае само па сабе, але што яго трэба заўсёды ўспрымаць у еднасці з нематэрыяльнай часткай чалавека. Нематэрыяльны ж ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у Велікодную раніцу: «Пасха — не мінулае, а сучаснасць»

Вялікдзень – галоўную ўрачыстасць Касцёла – вернікі гродзенскай парафіі Святога Духа ў Гродне сустрэлі разам з арцыбіскупам эмерытам Тадэвушам Кандрусевічам. Літургічная цэлебрацыя нядзелі Уваскрасення Пана, калі адзначаецца перамога жыцця над смерцю, пачалася ў парафіі на світанні. Каля капліцы адбылася рэзурэкцыйная працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам, у якой прынялі ўдзел парафіяне на чале з арцыбіскупам. Затым адбылася ўрачыстая Эўхарыстыя. Звяртаючыся да вернікаў, ...

Читать далее »

Дыкастэрыя веравучэння рыхтуе дэкларацыю аб чалавечай годнасці

Дэкларацыя Dignitas infinita будзе апублікаваная 8 красавіка 2024 года. У той жа дзень у Зале Друку Святога Пасада адбудзецца яе прэзентацыя з удзелам прэфекта і сактаратара Дыкастэрыі веравучэння. Дэкларацыя Dignitas infinita, прысвечаная тэме годнасці кожнай чалавечай асобы, будзе прадстаўлена на прэс-канферэнцыі з удзелам кардынала Віктара Мануэля Фернандэса і мансеньёра Арманда Матэа, прэфекта і сактаратара Дыкастэрыі веравучэння, а таксама прафесара Паолы ...

Читать далее »

Біблійныя рэкалекцыі па Кнізе Даніэля пройдуць у Івянцы

Айцы францішкане запрашаюць ахвотных на біблійна-музычныя рэкалекцыі «На хвалі праслаўлення», прысвечаныя Кнізе прарока Даніэля, якія пройдуць з 19 па 21 красавіка ў францішканскім кляштары ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія). Калі спрабаваць акрэсліць дзівосныя падзеі, апісаныя ў Кнізе Даніэля, то першы выраз, які прыходзіць у галаву – гэта “праслаўленне”… Гэты біблейскі тэкст пацвярджае, што праслаўленне не столькі музычны кірунак ці пэўная эстэтыка, ...

Читать далее »

Urbi et orbi: вітаць, абараняць і любіць кожнае чалавечае жыццё

Хай святло Ўваскрасення асвяціць нашы розумы і навярне нашы сэрцы, дазваляючы ўсвядоміць каштоўнасць кожнага чалавечага жыцця, якое трэба вітаць, абараняць і любіць, — заклікаў Папа Францішак ў сваім велікодным пасланні Urbi et Orbi. Пасля святочнай велікоднай Імшы, якая прайшла 31 сакавіка 2024 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Папа звярнуўся да ўсяго свету з пасланнем Urbi et Orbi і ...

Читать далее »

Церковь Сан-Себастьяно в Венеции откроется после двадцатилетней реставрации

Церковь Сан-Себастьяно в Венеции вновь торжественно откроется в мае после масштабных работ по консервации и реставрации, длившихся почти два десятилетия, сообщает сайт организации Save Venice («Спасите Венецию»). Празднование будет включать в себя приветствия от местных чиновников, чествование спонсоров реставрации, программную презентацию и специальное музыкальное представление. Церковь Сан-Себастьяно находится в центре района Дорсодуро. Эта с виду непримечательная приходская церковь в течение ...

Читать далее »

У Смаргоні прайшла IV Аратарыяда

23 сакавіка ў смаргонскай парафіі Святога Міхала Арханёла адбылася IV Аратарыяда. Аратарыяда – гэта спартыўныя спаборніцтвы паміж салезіянскімі араторыямі Беларусі для дзяцей з 5-га па 7-мы клас. Распачалося спартыўнае свята са святой Імшы, якую ўзначаліў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB. У казанні дэлегат падкрэсліў, што ў кожным спаборніцтве ёсць тыя, хто перамагае, і тыя, хто ...

Читать далее »