Літаратурна-музычная вечарына «Светлае свята Вялікдзень», прысвечаная святу Вялікадня і 25-годдзю з часу заснавання Віцебскай дыяцэзіі, адбудзецца 4 красавіка ў 18.00 у бібліятэцы імя Леніна (вул. Леніна, 8а, г. Віцебск).
Гэтая ўрачыстая падзея будзе праходзіць пад кіраўніцтвам старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі біскупа Віцебскага Алега Буткевіча.
У праграме вечарыны запланаваны музычныя і літаратурныя выступленні, прысвечаныя святу Вялікадня, цікавыя падрабязнасці пра гісторыю, развіццё і традыцыі Віцебскай дыяцэзіі, а таксама пра яе ролю ў грамадстве.
для друку