«Кладу запіску з праблемай св. Юзафу»: Пантыфік падзяліўся сакрэтам свайго спакою

Папа прызнаўся, што, не гледзячы на цяжкасці, прабывае ў спакоі духа. Прычым, гэты стан яго не пакідае ад часу выбару на Пасад св. Пятра.

“У момант выбараў я проста сказаў: “Пане, ідзём наперад!”. Я адчуваў спакой, і гэта пачуццё мяне не пакідала”, — прызнаўся ён 25 лістапада 2016 г. падчас сустрэчы ў Ватыкане з вышэйшымі настаяцелямі манаскіх кангрэгацый. Фрагменты дакладнай стэнаграмы спантаннай размовы апублікавала 9 лютага 2017 г. “Corriere della Sera”.

Спакой суправаджаў будучага Пантыфіка і падчас кангрэгацый, што папярэднічалі канклаву, на якіх кардыналы адкрыта казалі пра сітуацыю ў Ватыкане, пра існуючыя адміністрацыйныя праблемы.

Падтрымліваць і прымнажаць гэты стан духа Францішку дапамагае малітва, у тым ліку на ружанцы, штодзённая св. Імша, чытанне Брэвіярыя і Святога Пісання. “Калі ёсць праблема, я пішу запіску св. Юзафу і кладу пад яго статую, што знаходзіцца ў мяне ў пакоі”, — прызнаўся Папа, які лічыць, што яго спакой – гэта Божы дар.

Спакой дапамагае зносіць пакуты, якія здараюцца на шляху кожнага настаяцеля. І трэба навучыцца пакутаваць “з вялікай пакорай”. Толькі па гэтым шляху можна прыйсці “ад крыжа да спакою”, “ніколі не ўмываючы рукі ад праблем”, падкрэсліў Папа ў сваёй спантаннай размове.

Ватыканскае радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі