Падзея адбылася ў суботу 11 чэрвеня. Успамін святога Антонія адзначаецца 13 чэрвеня, але фэст было вырашана перанесці на суботу для таго, каб на яго змаглі прыехаць госці з іншых парафій. Наогул, адметнасць гэтай параф’янаўскай урачыстасці ў тым, што яна заўсёды шматлюдная. Акрамя саміх парафіянаў, сюды прыязджаюць вернікі з іншых парафій, а таксама выхадцы з гэтых мясцін, якія зараз жывуць далёка ...
Читать далее »Веснік-відэа
“Даверце сваіх дзяцей Богу!”: у Глыбокім памаліліся за выпускнікоў і іх бацькоў (+відэа)
Святая Імша з блаславеннем для адзінаццацікласнікаў на заканчэнне навучання ў школе адбылася ў касцёле Святой Тройцы 9 чэрвеня. Глыбоцкі храм быў цалкам запоўнены вернікамі, на богаслужэнне прыйшлі выпускнікі, іх бацькі, бабулі з дзядулямі, а таксама настаўнікі. Імшу ўзначаліў пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ціхановіч. У сваім слове да бацькоў ён адзначыў, каб не баяліся давяраць сваіх дзяцей Богу: “Вы ўжо будзеце ...
Читать далее »«Ксёндз, які выпраменьвае веру»: парафіянка з Ушачаў распавядае пра служэнне кс. Аляксея Асона (+відэа)
Жыхарка Ушачаў Валянціна Відзевіч распавядае пра працу ксяндза Аляксея Асона, які служыў у парафіі святога Лаўрэна ва Ушачах з 2013 па 2016 гг. З лютага 2016 года кс. Аляксей служыць у парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Новым Пагосце (Шаркаўшчынскі дэканат, Віцебская дыяцэзія). Леанід Юрык, відэа
Читать далее »У Браславе прайшла агульнабеларуская сустрэча святароў (+відэа)
Падзея адбылася ў чацвер 2 чэрвеня. Гэта ўжо трэцяя падобная сустрэча. Першая адбылася ў 2009 годзе, другая – у 2013 годзе. Праходзілі яны ў Мінску ў Чырвоным касцёле. Распачалося мерапрыемства з супольнай малітвы ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў. Пасля адбылася канферэнцыя, якую правёў айцец Станіслаў Памыкала SJ. Ён звярнуў увагу на выклікі, якія стаяць перад святарамі ў сучасным свеце. ...
Читать далее »Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк звярнуўся да чытачоў “Каталіцкага Весніка”
Гэта адбылося падчас агульнабеларускай сустрэчы святароў у Браславе, якая адбылася 2 чэрвеня. 26 мая гэтага года ён адзначыў 42 гады святарскага пасвячэння. Леанід Юрык, відэа
Читать далее »Пісьменніца Крыстына Лялько прэзентавала пераклад на беларускую мову “Дзённіка” святой Фаўстыны (+відэа)
Гэта адбылося 24 мая падчас Эўхарыстычнага кангрэсу, які праходзіў у Гродне. Спадарыня Крыстына адзначыла, што пераклад гэтай кнігі стаў для яе сапраўдным дарам Божай міласэрнасці, які спачатку яна баялася прыняць. — Я атрымала замову на гэты пераклад, але спачатку сумнявалася, ці змагу зрабіць гэты пераклад, бо тэкст здаваўся складаным нават для чытання. Трэба было шмат што перажыць асабіста, каб я ...
Читать далее »Эўхарыстычны кангрэс у Гродне: вынікі і задачы (+відэа)
У Гродне з 24 па 26 мая праходзіў Эўхарыстычны кангрэс. Яго правядзенне было прымеркаванае да 25-гадовага юбілею ўтварэння Гродзенскай дыяцэзіі і аднаўлення касцельных структур у Беларусі. Таксама ў гэтыя дні біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч адзначыў 25-годдзе атрымання біскупскай паслугі: «Гэты кангрэс, гэты вялікі юбілей – 25-годдзе існавання Гродзенскай дыяцэзіі ёсць тым момантам, калі можам падзякаваць Пану Богу за ўсе ...
Читать далее »Памяці арцыбіскупа Пятра Мальчука (+відэа)
Ардынарый Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі арцыбіскуп Пётр Геркуліян Мальчук адыйшоў у вечнасць у Гродне, дзе прымаў удзел у Эўхарыстычным кангрэсе, які праходзіў з 24 па 26 мая. Цела арцыбіскупа было знойдзена 27 мая ў яго асабістым пакоі. Іерарху было 50 гадоў, верагоднай прычынай смерці называюць праблемы з сэрцам. Пётр Мальчук нарадзіўся 17 ліпеня 1965 года ў Малдове. Пасля заканчэння сярэдняй школы і ...
Читать далее »У Віцебску адбылася працэсія Божага Цела (+відэа)
Вернікі прайшлі па вуліцах горада ад катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага да касцёла Святога Духа. Падзея адбылася ў суботу 28 мая і была прымеркаваная да ўрачыстасці Божага Цела, якую Каталіцкі Касцёл у гэтым годзе адзначыў у чацвер 26 мая. Гэта свята лічыцца адным з найважнейшых у Касцёле, бо яно прысвечанае галоўнаму сакраманту Касцёла – Эўхарыстыі. Менавіта падчас Эўхарыстыі хлеб і віно ...
Читать далее »Эўхарыстычны кангрэс: што немагчыма для чалавека – магчыма для Бога (+відэа)
У сераду, 25 мая, у катэдральным касцёле ў Гродне арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прачытаў даклад: “Адраджэнне Касцёла ў Беларусі як дар Божай Міласэрнасці”. Гэта адбылося на Эўхарыстычным кангрэсе, які праходзіць у Гродне з 24 па 26 мая і прымеркаваны да святкавання 25-гадовага юбілею Гродзенскай дыяцэзіі. Іерарх адзначыў, што Каталіцкі Касцёл у Беларусі мае больш як тысячагадовую гісторыю. Гісторыя гэта была часам ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!