Традыцыйны фэст адбываецца тут 9 мая на ўрачыстасць святога Мікалая. Святую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў кс. Антон Лагунёнак, пробашч з суседняга Канстанцінава, які некаторы час працаваў у Дзеркаўшчыне. На богаслужэнні прысутнічалі пробашч парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне кс. Андрэй Кулік, глыбоцкі дэкан кс. Мікалай Ціхановіч, кс. Іван Кароткін, вікарый з Глыбокага, пробашч парафіі ў Празароках кс. Дзмітрый Рацько, кс. ...
Читать далее »Веснік-відэа
Біскуп Алег Буткевіч наведаў парафію ў Дунілавічах з пастырскай візітацыяй (+відэа)
Гэта адбылося ў нядзелю, 7 мая. Дакладней будзе сказаць, што візітацыя пачалася яшчэ ў суботу. Сама ж урачыстая Імша з нагоды прыезду высокага госця адбылася ў нядзелю а 10-й гадзіне. Перад богаслужэннем вернікі разам з пробашчам парафіі ксяндзом Паўлам Самсонавым выйшлі з храма, каб сустрэць біскупа перад уваходам у святыню. Па традыцыі, іерарха сустрэлі з хлебным караваем і кветкамі. Біскуп акрапіў ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч наведаў пастаўскія парафіі з пастырскай візітацыяй (+відэа)
“Духу Святому прыйшлося сёння папрацаваць у Паставах”. Гэтыя словы біскуп Алег Буткевіч прамовіў падчас сваёй візітацыі ў пастаўскую парафію 30 красавіка, калі сакрамант канфірмацыі прынялі некалькі дзясяткаў вернікаў як з пастаўскай, так і суседніх парафій. Дакладней будзе сказаць, што ў гэты дзень адбыліся дзве візітацыі: у парафіях Антонія Падуанскага і Езуса Міласэрнага. Гэтыя парафіі існуюць асобна ўжо з 2014 года, ...
Читать далее »У Віцебску адбылася прэзентацыя праекта “Віцебскі арганны шлях”
Гэта адбылося ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў нядзелю, 23 красавіка, калі Касцёл адзначае свята Божай Міласэрнасці. Спачатку ў 11.30 усе сабраліся на святочную Імшу, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. У ёй таксама прынялі ўдзел Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, пробашч парафіі Езуса Міласэрнага кс. Андрэй Аніскевіч, вікарый гэтай парафіі кс. Генадзь Рэйшаль, канцлер курыі дыяцэзіі кс. ...
Читать далее »«Дапамажы Богу адчыніць дзверы свайго сэрца»: парафіяльнае свята Божай Міласэрнасці адзначылі ў Пагошчы (+відэа)
У другую Велікодную нядзелю Каталіцкі Касцёл адзначае Свята Божай Міласэрнасці, якое ў 2000 годзе ўстанавіў св. Папа Ян Павел II. Адзін з касцёлаў у Віцебскай дыяцэзіі, які носіць такі тытул, ёсць у аг. Пагошча, што ў 15 км ад Браслава. 23 красавіка мясцовыя вернікі адзначылі парафіяльнае свята. На ўрачыстую святую Імшу прыехаў кс. Вячаслаў Пялінак з Ідолты, які цэлебраваў Эўхарыстыю ...
Читать далее »Вялікдзень-2017. Відэавіншаванне біскупа Алега Буткевіча
Напярэдадні Пальмовай нядзелі ў Паставах прайшла сустрэча моладзі (+відэа)
У суботу, 8 красавіка, у Паставах пры парафіі святога Антонія Падуанскага прайшло спатканне моладзі Пастаўскага дэканату. На сустрэчу сабраліся маладыя людзі з Лынтупаў, Варапаева, самі гаспадары. Прысутнічалі і госці з Глыбоцкага дэканату, а менавіта моладзь з парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. Пастаўскі дэкан ксёндз Павел Самсонаў лічыць такія сустрэчы вельмі важнымі як для саміх маладых людзей, так і для Касцёла ...
Читать далее »Вялікі чацвер: Біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызма ў віцебскай катэдры (+відэа)
У Вялікі чацвер, 13 красавіка, у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызма, якую разам з ім канцэлебравалі генеральны вікарый ксёндз-пралат Францішак Кісель, канцлер курыі кс. Віктар Місевіч і святары Віцебскай дыяцэзіі. Напачатку Імшы біскуп прывітаў усіх святароў і павіншаваў іх з Днём святарства, які адзначаецца ў Вялікі чацвер. Імша Хрызма з’яўляецца своеасаблівым уступам да вялікага Трыдууму. ...
Читать далее »Сутнасць Пасхальнага Трыдууму для вернікаў (+відэа)
Пра значэнне гэтых дзён у жыцці вернікаў распавядае ксёндз Павел Самсонаў, кіраўнік Пастаўскага дэканату. Гэта адбылося падчас моладзевай сустрэчы Пастаўскага дэканату, якая адбылася 8 красавіка ў парафіі святога Антонія Падуанскага ў Паставах.
Читать далее »Cемінар для сузалежных людзей прайшоў у Бягомлі (+відэа)
Падзея адбылася ў нядзелю, 2 красавіка, у Цэнтры дапамогі залежным ад алкаголю і наркотыкаў “Светач” пры парафіі Езуса Хрыста – Валадара Сусвету. На семінар прыехалі ўдзельнікі з Глыбокага, Шуміліна, Мёраў, Друі, Полацка, Наваполацка, Верхнядзвінска, Докшыц. Гэта ўжо другое падобнае мерапрыемства, якое праводзіць гэты Цэнтр. Першы семінар для залежных ад алкаголю і наркотыкаў прайшоў тры месяцы таму. Цэнтр у Бягомлі адкрыўся ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!