30 чэрвеня і 1 ліпеня ў Будславе праходзілі ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай пад дэвізам «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання». Прадстаўляем Вашай увазе фота- і відэарэпартажы журналістаў «Каталіцкага Весніка» з гэтага святкавання. 1. Уваход пілігрымак 2. Будслаў у тварах Леанід Юрык і Зміцер Лупач
Читать далее »Веснік-відэа
Матывам песні з Еўрабачання гудагайскія пілігрымы праслаўлялі Марыю ў Будславе (+відэа)
Пілігрымка з Гудагаю ўвайшла ў Будслаў са спевам на матыў песні “Гісторыя майго жыцця”, з якой беларускі гурт “Naviband” выступіў на Еўрабачанні ў Кіеве. У гэтым годзе гудагайская пілігрымка налічвала роўна сто пілігрымаў. Яна нагадвала адну вялікую сям’ю. Яднанню пілігрымаў паспрыяла тое, што яны разам прайшлі 150 кіламетраў за сем дзён. Зміцер Лупач, тэкст Леанід Юрык, відэа
Читать далее »Ва ўрачыстасць Яна Хрысціцеля біскуп Алег Буткевіч наведаў з пастырскай візітацыяй парафію ў Ваўкалаце
24 чэрвеня, ва ўрачыстасць Святога Яна Хрысціцеля біскуп Алег Буткевіч наведаў з пастырскай візітацыяй парафію ў Ваўкалаце. Візіт распачаўся днём раней з сустрэч з вернікамі ў вёсках Гарадзішча і Янчукі, якія абслугоўвае кс. Алег Півавар, ваўкалацкі пробашч. Увечары адбыўся канцэрт мастацкай самадзейнасці. Пакліканні з парафіі На святочную Імшу ў Ваўкалату прыехалі ксяндзы з суседніх парафій, а таксама святары, чыё пакліканне ...
Читать далее »Апостальскі Нунцый прыняў удзел у святкаванні стагадовага юбілею аб’яўленняў Маці Божай Фацімскай у Шуміліне (+відэа)
Галоўная Імша адбылася ў 12 гадзін 13 мая, яе ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Самі ж урачыстасці, як паведамлялася раней, распачаліся ў Шуміліне днём раней, 12 мая, і працягваліся ўсю ноч. Каб сустрэць пасланніка Папы вернікі на чале з біскупам Алегам Буткевічам выйшлі да галоўнай брамы. Арцыбіскупу ўручылі хлеб, а таксама вельмі цёплыя словы прамовілі да яго ...
Читать далее »У Дзеркаўшчыне адбыўся парафіяльны адпуст (+відэа)
Традыцыйны фэст адбываецца тут 9 мая на ўрачыстасць святога Мікалая. Святую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў кс. Антон Лагунёнак, пробашч з суседняга Канстанцінава, які некаторы час працаваў у Дзеркаўшчыне. На богаслужэнні прысутнічалі пробашч парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне кс. Андрэй Кулік, глыбоцкі дэкан кс. Мікалай Ціхановіч, кс. Іван Кароткін, вікарый з Глыбокага, пробашч парафіі ў Празароках кс. Дзмітрый Рацько, кс. ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч наведаў парафію ў Дунілавічах з пастырскай візітацыяй (+відэа)
Гэта адбылося ў нядзелю, 7 мая. Дакладней будзе сказаць, што візітацыя пачалася яшчэ ў суботу. Сама ж урачыстая Імша з нагоды прыезду высокага госця адбылася ў нядзелю а 10-й гадзіне. Перад богаслужэннем вернікі разам з пробашчам парафіі ксяндзом Паўлам Самсонавым выйшлі з храма, каб сустрэць біскупа перад уваходам у святыню. Па традыцыі, іерарха сустрэлі з хлебным караваем і кветкамі. Біскуп акрапіў ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч наведаў пастаўскія парафіі з пастырскай візітацыяй (+відэа)
“Духу Святому прыйшлося сёння папрацаваць у Паставах”. Гэтыя словы біскуп Алег Буткевіч прамовіў падчас сваёй візітацыі ў пастаўскую парафію 30 красавіка, калі сакрамант канфірмацыі прынялі некалькі дзясяткаў вернікаў як з пастаўскай, так і суседніх парафій. Дакладней будзе сказаць, што ў гэты дзень адбыліся дзве візітацыі: у парафіях Антонія Падуанскага і Езуса Міласэрнага. Гэтыя парафіі існуюць асобна ўжо з 2014 года, ...
Читать далее »У Віцебску адбылася прэзентацыя праекта “Віцебскі арганны шлях”
Гэта адбылося ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў нядзелю, 23 красавіка, калі Касцёл адзначае свята Божай Міласэрнасці. Спачатку ў 11.30 усе сабраліся на святочную Імшу, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. У ёй таксама прынялі ўдзел Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, пробашч парафіі Езуса Міласэрнага кс. Андрэй Аніскевіч, вікарый гэтай парафіі кс. Генадзь Рэйшаль, канцлер курыі дыяцэзіі кс. ...
Читать далее »«Дапамажы Богу адчыніць дзверы свайго сэрца»: парафіяльнае свята Божай Міласэрнасці адзначылі ў Пагошчы (+відэа)
У другую Велікодную нядзелю Каталіцкі Касцёл адзначае Свята Божай Міласэрнасці, якое ў 2000 годзе ўстанавіў св. Папа Ян Павел II. Адзін з касцёлаў у Віцебскай дыяцэзіі, які носіць такі тытул, ёсць у аг. Пагошча, што ў 15 км ад Браслава. 23 красавіка мясцовыя вернікі адзначылі парафіяльнае свята. На ўрачыстую святую Імшу прыехаў кс. Вячаслаў Пялінак з Ідолты, які цэлебраваў Эўхарыстыю ...
Читать далее »